4G
4G — гэта агульная назва тэхналогій сотавай сувязі чацвёртага пакалення, першыя рэалізацыі якіх былі прадстаўлены ў канцы 2000-х гадоў. У параўнанні з тэхналогіямі трэцяга пакалення (3G), 4G мае значна большую прапускную здольнасць перадачы даных, што дазволіла інтэнсіўна выкарыстоўваць інтэрнэт-злучэнне з мабільных прылад. Напрыклад, 4G дазваляе прагляд патокавага відэа высокай якасці на смартфоне, або выкарыстанне інтэрнэту рэчаў у паўсядзённым жыцці.
Першымі тэхналогіямі 4G былі LTE (англ.: Long Term Evolution), распрацаваная кансорцыумам 3GPP, і Mobile WiMAX (англ.: Mobile Worldwide Interoperability for Microwave Access).[1][2]
Станам на 2023 год многія краіны пачалі пераход ад 4G да наступнага пакалення сотавай сувязі 5G. Тэхналогіі 5G прапануюць яшчэ большую хуткасць, меншую затрымку і магчымасць падключаць вялікую колькасць прылад адначасова. Плануецца, што сеткі 4G будуць суіснаваць з сеткамі 5G на працягу некалькіх гадоў, каб забяспечыць пакрыццё ў раёнах, дзе 5G яшчэ недаступны.
4G у Беларусі
Сеткі 4G у Беларусі ствараюцца адзіным інфраструктурным аператарам — кампаніяй beCloud — і размяркоўваюцца паміж існуючымі аператарамі. Пры гэтым кожны аператар мае права ствараць уласныя сеткі 3G.[3] Станам на 2025 год аператары працягвалі патрымліваць і развіваць сеткі 3G, а доля 4G заставалася невысокай. Так, напрыклад, па ацэнках кампаніі МТС толькі 15 % галасавой сувязі праходзіла праз сеткі 4G у 2025 годзе.[4]
У Беларусі выкарыстоўваюцца B3 (1800MHz), B7 (2600 MHz) і B20 (800 MHz). B20 пераважае ў сельскай мясцовасці; B3 у невялікіх гарадах; B7 у вялікіх гарадах.[крыніца?]
Крыніцы
- ↑ Eberle, Dieter. LTE vs. WiMAX 4th generation telecommunication networks. 3g4g.co.uk.
- ↑ LTE vs WiMAX (англ.). Network World. Праверана 26 лютага 2025.
- ↑ Почему в Беларуси не спешат отключать 3G и когда запустят 5G – ответ эксперта (руск.)(недаступная спасылка). Точка BY (2 кастрычніка 2025). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2026. Праверана 29 снежня 2025.
- ↑ [Сергеев]. «3G отключать преждевременно». МТС рассказал о 4G и перспективах 5G в Беларуси (руск.). Onliner (18 сакавіка 2025). Праверана 29 снежня 2025.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.