VGA
VGA (англ.: Video Graphics Array) — стандарт манітораў і відэаадаптараў. Выпушчаны IBM у 1987 годзе для камп'ютараў PS/2 Model 50 і больш старых[1]. VGA з'яўляўся апошнім стандартам, якому падпарадкоўвалася большасць вытворцаў відэаадаптараў.
Відэаадаптар VGA, у адрозненні ад папярэдніх відэаадаптараў IBM (MDA, CGA, EGA), ужывае аналагавы сігнал для перадачы колернай інфармацыі. Пераход на аналагавы сігнал быў выкліканы неабходнасцю скарачэння колькасці дратоў у кабелі. Таксама аналагавы сігнал даваў магчымасці выкарыстоўваць VGA-маніторы з наступнымі відэаадаптарамі, якія могуць выводзіць большую колькасць колераў[2].
Афіцыйным паслядоўнікам VGA стаў стандарт IBM XGA, фактычна ж ён быў замешчаны рознымі пашырэннямі да VGA, вядомымі як «Super VGA» (SVGA).
Тэрмін VGA таксама часта ўжываецца для пазначэння разрознення 640×480 незалежна ад апаратнага забеспячэння для вываду выявы, хоць гэта не зусім верна (так, рэжымы 640×480 з 16-, 24- і 32-бітнай глыбінёй колеру не падтрымліваюцца адаптарамі VGA, але могуць быць сфарміраваны на маніторы, прызначаным для работы з адаптарам VGA, з дапамогай SVGA-адаптараў). Таксама гэты тэрмін ужываецца для пазначэння 15-кантактнага раздыму VGA для перадачы аналагавых відэасігналаў у розных разрозненнях.
Архітэктура відэаадаптара VGA
VGA (таксама, як і EGA) складаецца з наступных асноўных падсістэм:
- Графічны кантролер (Graphics Controller), праз які адбываецца ўзаемадзеянне паміж цэнтральным працэсарам і відэапамяццю. Мае магчымасць выконваць бітавыя аперацыі з перадавальными данымі.
- Відэапамаяць (Display Memory), у якой змяшчаюцца даныя, якія адлюстроўваюцца на экране манітора. 256 кБ DRAM падзелены на чатыры колерныя пласты па 64 кБ.
- Паслядоўны пераўтваральнік (Serializer ці Sequencer) — пераўтварае даныя з відэапамяці ў паток бітаў, якія перадаюцца кантролеру атрыбутаў[3].
- Кантролер атрыбутаў (Attribute Controller) — з дапамогай палітры пераўтварае ўваходныя даныя ў колерныя значэнні.
- Сінхранізатар (Sequencer) — кіруе часовымі параметрамі відэаадаптара і пераключэннем колерных пластоў.
- Кантролер ЭПТ (CRT Controller) — генеруе сігналы сінхранізацыі для ЭПТ[4][5].
У адрозненні ад CGA і EGA, асноўныя падсістэмы змяшчаюцца ў адной мікрасхеме, што дазваляе паменшыць памер відэаадаптара (EGA таксама быў рэалізаваны на адным чыпе, прынамсі яго тайванскія неарыгінальныя клоны). У камп'ютарах PS/2 відэаадаптар VGA інтэграваны ў мацярынскую плату[2].
Адрозненні ад EGA
VGA цалкам аналагічны EGA (уключаючы пластовую відэапамяць у 16 колерных рэжымах і секвенсар для доступу працэсара да яе), за выключэннем наступнага:
- іншы раздым і кабель да манітора (і іншы манітор), аналагавы, а не 2 біты на колер. Гэты раздым і кабель не змяняліся каля 15 гадоў (да з'яўлення лічбавых пакетна-арыентаваных тэхналогій DVI, HDMI і DisplayPort, якія прыйшлі са свету бытавой відэатэхнікі) і ўжываліся ў больш высокіх разрозненнях. Нават стандартныя VGA маніторы былі здольныя паказваць рэжым 800x600 скарыстаныя з болей сучаснай відэакартай (усё залежала ад якасці блокаў разгорткі манітора і іх магчымасці не сарваць генерацыю на такіх высокіх частотах). У цяперашні час (усе сучасныя відэакарты сумяшчальныя з VGA зверху ўніз) слова "VGA" ва ўжытку значыць менавіта гэты тып далучэння манітора, цяпер састарэлы, але яшчэ актуальны.
- 18-бітныя колеры ў палітры замест 6-бітных, такі багаты набор дазваляў, напрыклад, намаляваць ноч, кепскае надвор'е, «зачараваныя» рэжымы і зіхаценне колеру ў гульнях толькі адной палітрай (як у гульне «Ultima VII»)
- наяўнасць 256-колерных рэжымаў, стандартны - 320×200, недакументаванымі (на самой справе дакументаванымі, але не ўключанымі ў BIOS і яго дакументацыю) хітрыкамі можна было атрымаць 320×240 (квадратныя пікселі, г.з. «рэжым VGA-X») і вышэй
- максімальны 16-колерны рэжым - 640×480 (квадратныя пікселі)
- ва ўсіх 200-радковых графічных рэжымах скан-лінія паўтаралася 2 разы, што давала 400 фізічных радкоў разгорткі манітора, што моцна паляпшала якасць выявы нават у малодшых рэжымах (адсутнасць шчылін паміж радкамі разгорткі).
- вышыня ячэйкі знакагенератара - 16 скан-ліній, а не 14, як у EGA, што давала тыя ж 400 радкоў разгорткі ва ўсіх тэкставых рэжымах (акрамя рэжымаў сумяшчальнасці са знакагенератарам EGA). Такім чынам, VGA заўсёды ўжываў 400 радкоў разгорткі, акрамя двух старэйшых 16-колерных рэжымаў, дзе іх было 480 і 350. Рэжым VGA-X таксама ўжываў 480 радкоў.
- усе рэгістры (палітры, секвенсара і г.д.) даступныя на чытанне, EGA меў шэраг рэгістраў «толькі для запісу» (напрыклад, палітра).
Тэкставыя рэжымы
У стандартных тэкставых рэжымах сімвалы фармуюцца ў ячэйцы 9×16 пікселяў, магчыма ўжыванне шрыфтоў іншых памераў: 8–9 пікселяў у шырыню і 1–32 пікселі ў вышыню. Памеры саміх сімвалаў, як правіла, менш, бо частка прасторы страчваецца на стварэнне зазору паміж сімваламі. Функцыя для выбару памеру шрыфту ў BIOS аддзелена ад функцыі выбару відэарэжыму, што дазваляе скарыстаць розныя камбінацыі рэжымаў і шрыфтоў. Маецца магчымасць загрузкі васьмі і адначасовага вываду на экран двух розных шрыфтоў[2][6].
У VGA BIOS захоўваюцца наступныя віды шрыфтоў і функцыі для іх загрузкі і актывацыі:
- 8×16 пікселяў (стандартны шрыфт VGA),
- 8×14 (для сумяшчальнасці з EGA),
- 8×8 (для сумяшчальнасці з CGA).
Як правіла, гэтыя шрыфты адпавядаюць кодавай старонцы CP437. Таксама падтрымліваецца праграмная загрузка шрыфтоў.[7].
Даступны наступныя стандартныя рэжымы:
- 40×25 сімвалаў, 16 колераў, разрозненне 360×400 пікселяў.
- 80×25 сімвалаў, 16 колераў, разрозненне 720×400 пікселяў.
- 80×25 сімвалаў, манахромны, разрозненне 720×400 пікселяў[4].
Хоць у тэкставых рэжымах VGA адно знакамесца мае шырыню 9 пікселяў, у даных знакагенератара вызначаюцца толькі 8 з іх (8 біт аднаго байта на радок); пікселі правай калонкі сімвальнай матрыцы вызначаюцца аўтаматычна: пустымі (для сімвалаў у дыяпазоне 0x00–0xAF і 0xE0–0xFF) ці такімі ж, як пікселі 8-й калонкі (для сімвалаў псеўдаграфікі ў дыяпазоне 0xB0-0xDF).
Ужываючы шрыфты меншых памераў, чым стандартны 8×16, можна павялічыць колькасць радкоў у тэкставым рэжыме. напрыклад, калі ўключыць шрыфт 8×14, то будзе даступна 28 радкоў. Уключэнне шрыфту 8×8 павялічвае колькасць радкоў да 50 (аналагічна рэжыму EGA 80×43)[8][9].
У тэкставых рэжымах для кожнай ячэйкі з сімвалам можна ўказаць атрыбут, які задае спосаб адлюстравання сімвала. Існуюць два асобныя наборы атрыбутаў — для каляровых рэжымаў і для монахромных. Атрыбуты каляровых тэкставых рэжымаў дазваляюць абраць адзін з 16 колераў сімвала, адзін з 8 колераў фона і ўключыць ці выключыць мігаценне (магчымасць выбару мігацення можна замяніць на магчымасць выбару аднаго з 16 колераў фона), што супадае з магчымасцямі CGA. Атрыбуты монахромных рэжымаў супадаюць з атрыбутамі, даступнымі ў MDA, і дазваляюць уключаць узмоцненую яркасць сімвала, падкрэсленне, мігаценне, інверсію і некаторыя іх камбінацыі[2].
Графічныя рэжымы
У адрозненні ад сваіх папярэднікаў (CGA і EGA) відэаадаптар VGA меў відэарэжым з квадратнымі пікселямі (гэта значыць, на экране з суадносінамі бакоў 4:3 суадносіны гарызантальнага і вертыкальнага разрозненняў было таксама 4:3). У адаптараў CGA і EGA пікселі былі выцягнуты па вертыкалі.
Стандартныя графічныя рэжымы
- 320×200 пікселяў, 4 колеры.
- 320×200 пікселяў, 16 колераў.
- 320×200 пікселяў, 256 колераў (новы для VGA).
- 640×200 пікселяў, 2 колеры.
- 640×200 пікселяў, 16 колераў.
- 640×350 пікселяў, манахромны.
- 640×350 пікселяў, 16 колераў.
- 640×480 пікселяў, 2 колеры. Пры разрозненні 640×480 піксель мае прапорцыі 1:1 (новы для VGA).
- 640×480 пікселяў, 16 колераў (новы для VGA)[4].
Нестандартныя графічныя рэжымы (X-рэжымы)
Праграмаванне VGA дазваляла дасягнуць больш высокіх разрозненняў у параўнанні са стандартнымі рэжымамі VGA. Найбольш распаўсюджаныя рэжымы:
- 320×200, 256 колераў, 4 старонкі. Нічым знешне не адрозніваецца ад рэжыму 13h (320×200, 256 колераў), гэты рэжым меў чатыры відэастаронкі аб'ёмам трошкі меней 64 кБ кожная. Гэта дазваляла рэалізаваць падвойную і нават трайную буферызацыю.
- 320×240, 256 колераў, 2 старонкі. У гэтым рэжыме старонак меней, затое пікселі маюць прапорцыі 1:1 (квадратныя).
- 360×480, 256 колераў, 1 старонка. Найбольшае разрозненне на 256 колерах, якое дазваляе VGA.
Ва ўсіх гэтых рэжымах ужываецца пластовая арганізацыя відэапамяці, канцэптуальна падобная на ўжывальную ў 16-колерных рэжымах, але выкарыстоўвае для фарміравання колеру па 2 біта з кожнага пласта, а не па 1 - г.з. біты 0–1 байта 0 у пласце 0 давалі біты 0–1 колеру пікселя 0, тыя ж біты ў пласце 1 - біты 2–3 колеру, і г.д. Наступныя біты таго ж байта давалі колеры наступных пікселяў, г.з. 4 размешчаныя «адзін паралельна другому» па аднаму адрасу байты ў 4 пластах задавалі колер 4 пікселяў.
Такая арганізацыя відэапамяці дазваляла ўжываць усю відэапамяць карты, а не толькі пласт 0 на 64К, для фарміравання 256-колернай выявы, што давала магчымасць ужывання высокіх разрозненняў ці шматлікіх відэастаронак.
Для работы з такой памяццю ўжываўся той жа секвенсар, што і ў 16-колерных рэжымах.
Затое з-за асаблівасцей кантролера відэапамяці капіраванне даных у відэапамяць адбываецца ўчацвёра хутчэй, чым у рэжыме 13h (гэта моцна залежыць ад пэўнага машыннага кода, які ўжывае капіраванне, і пэўнага сцэнара малявання, а менавіта заліўкі суцэльным колерам, у агульным выпадку пластовая відэапамяць павольней звычайнай, і менавіта таму ў SVGA ад яе цалкам адмовіліся).
Тэрмін «X-рэжым» (англ.: Mode X) быў прыдуманы Майклам Абрашам у 1991 годзе для пазначэння нестандартнага рэжыму 320×240 з 256 колерамі. Гэты рэжым быў вынайдзены (шляхам вывучэння IBM дакументацыі на апаратуру VGA, якая ў тыя часы была абаронена на прававым узроўні і не хадзіла ў выглядзе файлаў у публічным доступе, апублікаваны былі толькі выклікі VGA BIOS, якія не ўмелі ўключаць гэтыя рэжымы) рознымі праграмістамі незалежна адзін ад другога, але стаў вядомым дзякуючы артыкулам Майкла Абраша ў часопісе «Dr. Dobb’s Journal»[10].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Wilton, Richard. IBM Video Hardware and Firmware // Programmer's Guide to PC and Ps/2 Video Systems. — Microsoft Press, 1987. — С. 544. — ISBN 1-55615-103-9.
- ↑ а б в г Thompson, Stephen. VGA-sign choices for a new video subsystem (англ.). IBM Systems Journal (14 жніўня 1988). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 15 снежня 2006.
- ↑ Neal, J. D.. VGA Sequencer Operation (англ.). FreeVGA Project (14 жніўня 1998). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 23 лютага 2007.
- ↑ а б в Scott, Michael. comp.sys.ibm.pc.hardware.video FAQ (англ.) (14 жніўня 1997). Праверана 23 лютага 2007.
- ↑ Фролов, Александр; Фролов, Григорий. Архитектура видеоадаптеров EGA и VGA. Программирование видеоадаптеров CGA, EGA и VGA (14 жніўня 1992). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 23 лютага 2007.
- ↑ Neal, J. D.. VGA Text Mode Operation (англ.). FreeVGA Project (14 жніўня 1998). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 15 снежня 2006.
- ↑ Фролов, Александр; Фролов, Григорий. Приложения. Программирование видеоадаптеров CGA, EGA и VGA (14 жніўня 1992). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 23 февраля 2007.
- ↑ Dnes, Walter. Nicer console textmodes (англ.). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2003. Праверана 11 студзеня 2007.
- ↑ Rollins, Dan. INT 10H 11H: EGA/VGA Character Generator Functions (англ.)(недаступная спасылка). Tech Help! (14 жніўня 1997). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 11 студзеня 2007.
- ↑ Abrash, Michael. Mode X: 256-Color VGA Magic (англ.)(недаступная спасылка). Graphics Programming Black Book (14 жніўня 2001). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2007. Праверана 30 сакавіка 2007.
Спасылкі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.