2025
| Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 2025 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
2025 (дзве тысячы дваццаць пяты) год па грыгарыянскім календары — невысакосны год, які пачынаецца ў сераду. 2025-ы год нашай эры, 25-ы год 3-га тысячагоддзя, 25-ы год XXI стагоддзя, 5-ы год 3-га дзесяцігоддзя XXI стагоддзя, 6-ты год 2020-х гадоў.
Рашэннем ААН 2025 год абвешчаны Міжнародны годам захавання ледавікоў.[1]
Год 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне — год міру і адзінства ў барацьбе з нацызмам (у СНД)[2].
Год добраўпарадкавання ў Беларусі[3].
Падзеі
Студзень



- 1 студзеня:
- Балгарыя і Румынія канчаткова далучыліся да Шэнгенскай зоны.
- У Новым Арлеане падчас святкавання Новага года здзейснены тэрарыстычны акт.
- У чарнагорскім Цэтынэ ўчынена масавае забойства.
- 5 студзеня: Адбылася цырымонія ўручэння кінапрэміі «Залаты глобус».
- 6 студзеня: Паўнапраўным членам БРІКС стала Інданезія.
- 7 студзеня:
- Моцнае землетрасенне здарылася ў Тыбеце.
- Акругу Лос-Анджэлес ахапіла серыя лясных пажараў.
- 10 студзеня: Абвешчана аб поўным пераходзе Мінска на артэзіянскія крыніцы водазабеспячэння.
- 13 студзеня: У Праяграджы пачаліся ўрачыстасці з нагоды індуісцкага свята Маха Кумбха Мела, якое адзначаецца раз у 144 гады.
- 18 студзеня: Колькасць артыкулаў у Беларускай Вікіпедыі дасягнула лічбы 250 000.
- 19 студзеня: У зоне палесціна-ізраільскага канфлікту ўступіў у сілу рэжым спынення агню.
- 20 студзеня: Інаўгурацыя 47-га Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
- 22 студзеня: У гатэлі на гарналыжным курорце Картаклая (Турцыя) адбыўся пажар.
- 26 студзеня: Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.
- 27 студзеня: Групоўка «Рух 23 сакавіка» і руандыйскія войскі захапілі Гому (ДР Конга).
- 29 студзеня:
- Авіяцыйная катастрофа здарылася над Вашынгтонам.
- Ахмед Хусейн аш-Шараа абвешчаны Прэзідэнтам Сірыі на пераходны перыяд.
Люты

- 2 лютага: 67-я цырымонія ўручэння музычнай прэміі «Грэмі» адбылася ў ЗША.
- 4 лютага: Учынены напад на школу ў горадзе Эрэбру (Швецыя).
- 10 лютага: Аўтобус з пасажырамі ўпаў у раку ў горадзе Гватэмала, загінула больш за 50 чалавек.
- 12 лютага: Прэзідэнт Румыніі Клаус Яханіс сышоў у адстаўку.
- 14 лютага: Лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова стаў паэт і перакладчык Кастусь Цвірка.
- 15 лютага: Нарвежац Ёханес Тынес Бё атрымаў рэкордную 21-ю перамогу на чэмпіянатах свету па біятлоне.
- 16 лютага: Адбылася 78-я цырымонія ўручэння прэміі BAFTA: найлепшым фільмам прызнаны «Канклаў».
- 19 лютага: Абвешчана аб выяўленні грабніцы фараона Тутмоса II, апошняй страчанай магільні цароў васемнаццатай дынастыі.
- 18 лютага: У правінцыі Капербелт (Замбія) у выніку катастрофы на плаціне рака Кафуэ была забруджана адходамі.
- 23 лютага:
- Завяршыўся 75-ы Берлінскі кінафестываль, «Залатога мядзведзя» атрымаў фільм «Мары» рэжысёра Дага Ёхана Хёўгеруда.
- Парламенцкія выбары адбыліся ў Германіі, перамог блок ХДС/ХСС на чале з Фрыдрыхам Мерцам.
- 25 лютага:
- Уладам Літвы накіраваны зварот грамадскіх дзеячаў аб забароне выкарыстання беларусамі герба «Пагоня».
- У Амдурмане здарылася авіяцыйная катастрофа з самалётам Ан-26 ВПС Судана.
- 28 лютага: Сустрэча Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа ў Белым доме скончылася безвынікова.
Сакавік

- 2 сакавіка: Адбылася 97-я цырымонія ўручэння амерыканскай кінапрэміі «Оскар», найлепшым фільмам прызнана «Анора» рэжысёра Шона Бэйкера.
- 3 сакавіка: Крысціян Штокер уступіў на пасаду федэральнага канцлера Аўстрыі.
- 4 сакавіка: ЗША ўвялі гандлёвыя тарыфы на канадскія і мексіканскія тавары.
- 6-8 сакавіка: У Сірыі на фоне палітычнай напружанасці і ўзброеных сутыкненняў учынены масавыя забойствы мірных жыхароў-алавітаў.
- 10 сакавіка: У Паўночным моры ля ўзбярэжжа Вялікабрытаніі здарылася сутыкненне двух грузавых караблёў.
- 11 сакавіка: Былы прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ быў арыштаваны па ордары Міжнароднага крымінальнага суда.
- 12 сакавіка: У Пакістане праведзена аперацыя па вызваленні пасажыраў цягніка Jaffar Express, захопленых белуджыстанскімі сепаратыстамі.
- 13 сакавіка: Міністэрства абароны Расіі заявіла аб вызваленні Суджы.
- 14 сакавіка: Марк Карні змяніў Джасціна Трудо на пасадзе Прэм’ер-міністра Канады.
- 16 сакавіка: Здарыўся пажар у начным клубе горада Кочані (Паўночная Македонія).
- 18 сакавіка: Здзейснена спроба замаху на прэзідэнта Самалі Хасана Шэйха Махмуда.
- 20 сакавіка: Крысці Ковентры абрана прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта, стаўшы першай жанчынай на гэтай пасадзе.
- 21 сакавіка:
- Паўднёвую Карэю ахапілі лясныя пажары.
- Здзейснены напад на мячэць Фамбіты (Нігер).
- 26 сакавіка: У ходзе канфлікту ў Судане ўрадавыя войскі аднавілі поўны кантроль над сталіцай краіны Хартумам.
- 28 сакавіка: Катастрафічнае землетрасенне здарылася ў М’янме.
- 31 сакавіка: Суд Парыжа прызнаў французскага палітыка Марын Ле Пен вінаватай у растраце сродкаў Еўрапарламента.
Красавік


- 2 красавіка: Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб увядзенні ўсеагульнай імпартнай пошліны ў памеры 10 % на тавары, якія ўвозяць у ЗША, і яшчэ па больш высокіх стаўках для 57 гандлёвых партнёраў.
- 4 красавіка:
- Прэзідэнт Арменіі Ваагн Хачатуран падпісаў закон аб пачатку працэсу ўступлення краіны ў Еўрапейскі Саюз.
- Узброеныя сілы Расіі нанеслі ракетны ўдар па Крывым Рогу.
- 5 красавіка: ЗША ахапілі масавыя пратэсты супраць палітыкі адміністрацыі Дональда Трампа.
- 8 красавіка:
- Аляксандр Авечкін пераўзышоў рэкорд Уэйна Грэцкі па колькасці закінутых шайб у рэгулярным сезоне НХЛ.
- Пад абвалам даху начнога клуба ў Санта-Дамінга загінула больш за 220 чалавек.
- 13 красавіка:
- Адкрываецца Сусветная выстаўка 2025 года ў Осацы.
- Узброеныя сілы Расіі нанеслі ракетны ўдар па Сумах.
- 15 красавіка: Здарылася караблекрушэнне на рацэ Конга паблізу горада Мбандака.
- 16 красавіка:
- Кітаянка Цзюй Вэньцзюнь абараніла тытул чэмпіёнкі свету па шахматах.
- Былы прэзідэнт Перу Альянта Умала прысуджаны да пазбаўлення волі за карупцыю.
- 22 красавіка: Учынены тэрарыстычны акт у Джаму і Кашміры, ён выклікаў абвастрэнне інда-пакістанскага канфлікту.
- 26 красавіка: Здарыўся выбух у порце Шахід Раджаі каля Бендэр-Абаса (Іран).
- 28 красавіка: На Пірэнейскім паўвостраве адбылося маштабнае выключэнне электраэнергіі.
- 30 красавіка: ЗША і Украіна падпісалі пагадненне па карысных выкапнях.
Май

- 1 мая: Беларусы — удзельнікі грамадзянскай вайны ў Таджыкістане атрымалі статус ветэранаў баявых дзеянняў за мяжой.
- 5 мая:
- Чжаа Сіньтун стаў першым у гісторыі чэмпіёнам свету па снукеры з Азіі.
- Платформа Skype спыняе сваю працу.
- 6 мая: На пасаду Федэральнага канцлера Германіі заступіў Фрыдрых Мерц.
- 8 мая: Канклаў кардыналаў абраў Папу Рымскага Льва XIV.
- 10 мая: Індыя і Пакістан дамовіліся аб спыненні агню.
- 17 мая: Фінал конкурсу песні «Еўрабачанне» адбыўся ў Базелі.
- 18 мая: На прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі перамог Нікушар Дан.
- 22 мая:
- Наталля Пяткевіч прызначана віцэ-прэм’ерам Беларусі, Уладзімір Каранік узначаліў Нацыянальную Акадэмію навук.
- У Сан-Дыега, штат Каліфорнія, ЗША, пацярпеў крушэнне самалёт Cessna Citation II.
- 24 мая:
- Завяршыўся 78-ы Канскі кінафестываль, Залатую пальмавую галіну атрымаў фільм «Чыстая выпадковасць» рэжысёра Джафара Панахі.
- Гродзенскі «Нёман» атрымаў перамогу ў фінальным матчы за Кубак Беларусі па футболе.
- 25 мая: Зборная ЗША выйграла чэмпіянат свету па хакеі з шайбай.
- 28 мая: На горад Моква (Нігерыя) абрынулася паводка.
- 31 мая: «Пары Сен-Жэрмен» атрымаў самую буйную перамогу ў гісторыі фіналаў Лігі чэмпіёнаў УЕФА, адолеўшы на стадыёне «Альянц Арэна» ў Мюнхене міланскі «Інтэр» з лікам 5:0.
Чэрвень
- 2 чэрвеня: Прэзідэнтам Польшчы абраны Караль Наўроцкі.
- 3 чэрвеня: Прэм’ер-міністр Манголіі Лувсанамсрайн Аюун-Эрдэнэ падаў у адстаўку на фоне пратэстаў.
- 6 чэрвеня: У Лос-Анджэлесе пачаліся пратэсты супраць міграцыйнай палітыкі Дональда Трампа.
- 7 чэрвеня: У Мінску адкрылі Нацыянальны футбольны стадыён.
- 11 чэрвеня: Канадская плыўчыха Самер Мак-Інташ цягам пяці дзён усталявала сусветныя рэкорды ў трох дысцыплінах.
- 12 чэрвеня: Пад Ахмадабадам пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт Boeing 787, загінулі 270 чалавек.
- 13 чэрвеня: Ізраіль нанёс удар па аб’ектах ядзернай і ракетнай інфраструктуры Ірана.
- 17 чэрвеня: Хакеісты «Фларыда Пантэрз» другі раз запар выйгралі Кубак Стэнлі.
- 21 чэрвеня: Вызвалены Сяргей Ціханоўскі і яшчэ шэраг асуджаных у Беларусі асоб.
- 22 чэрвеня: ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб’ектах Ірана.
- 30 чэрвеня: У штаце Тэлангана (Індыя) адбыўся выбух на хімічным заводзе.
Ліпень
- 9 ліпеня: На Беларусь абрынуўся ўраган, найбольш пацярпеў горад Магілёў.
- 13 ліпеня: Завяршыўся конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» 2025 года.
- 19 ліпеня: Аляксандр Усік абараніў тытул чэмпіёна свету па боксе ў цяжкай вазе сярод прафесіяналаў.
- 20 ліпеня: Кааліцыя на чале з Ліберальна-дэмакратычнай партыяй страціла большасць у верхняй палаце парламента Японіі.
- 21 ліпеня: У Дацы (Бангладэш) вайсковы самалёт упаў на каледж.
- 24 ліпеня: Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон анансаваў прызнанне Палесціны.
- 27 ліпеня: Зборная Англіі перамагла на чэмпіянаце Еўропы па футболе сярод жанчын.
- 28 ліпеня: У зоне камбаджыйска-тайскага канфлікту ўступіла ў сілу пагадненне аб спыненні агню.
- 30 ліпеня: Моцнае землетрасенне здарылася каля берагоў Камчаткі.
Жнівень

- 4 жніўня: Былы прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару змешчаны пад дамашні арышт.
- 6 жніўня: У Гане восем чалавек, у тым ліку два міністры, загінулі пры крушэнні верталёта.
- 7 жніўня: Кампанія OpenAI прэзентавала новую мадэль штучнага інтэлекту GPT-5.
- 9 жніўня: У Вашынгтоне падпісана Дэкларацыя пра мірныя адносіны Арменіі і Азербайджана.
- 13 жніўня: «Пары Сен-Жэрмен» стаў уладальнікам Суперкубка УЕФА.
- 15 жніўня: Правінцыя Хайбер-Пахтунхва на паўночным захадзе Пакістана моцна пацярпела ад паводкі.
- 18 жніўня: Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правёў перамовы з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі.
- 20 жніўня: Міністр абароны Ізраіля ўхваліў план захопу горада Газа.
- 21 жніўня: У Італіі затрыманы падазраваны ў дыверсіі на газаправодах «Паўночны паток».
- 26 жніўня: Прэм’ер-міністрам Літвы прызначана Інга Ругінене.
- 31 жніўня: Моцнае землетрасенне здарылася ў Афганістане.
Верасень

- 3 верасня: Крушэнне фунікулёра ў Лісабоне прывяло да гібелі людзей.
- 6 верасня:
- Завяршыўся Венецыянскі кінафестываль, галоўную ўзнагароду атрымаў фільм «Бацька маці сястра брат» рэжысёра Джыма Джармуша.
- Арына Сабаленка другі год запар выйграла Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе.
- 11 верасня:
- Польшча закрыла мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025».
- У Беларусі вызвалены з умовай дэпартацыі 52 асобы, у тым ліку Мікалай Статкевіч, які адмовіўся пакідаць краіну.
- 12 верасня: У Непале ў выніку пратэстаў створаны часовы ўрад, які ўзначаліла Сушыла Каркі.
- 15 верасня: Арман Дзюпланціс усталяваў новы сусветны рэкорд у скачках з шастом, узяўшы вышыню 6 м 30 см.
- 22 верасня: Узнагарода «Залаты мяч» прысуджана Усману Дэмбеле (сярод мужчын) і Айтане Банмаці (сярод жанчын).
- 25 верасня: Польшча адкрыла мяжу з Беларуссю пасля вучэнняў «Захад-2025».
- 28 верасня: Парламенцкія выбары адбыліся ў Малдове, партыя «Дзеянне і салідарнасць» захавала большасць у парламенце.
Кастрычнік
- 3 кастрычніка:
- Вялікі герцаг Люксембурга Анры адрокся ад стальца, але захаваў тытул.
- Сара Малалі стала першай у гісторыі жанчынай, зацверджанай на пасадзе Архібіскупа Кентэрберыйскага.
- Спынена выданне газеты «Вечерний Могилёв».
- 6 кастрычніка: Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне сталі Мэры Брункаў, Фрэд Рамсдэл і Шымон Сакагучы.
- 9 кастрычніка:
- Венгерскі пісьменнік Ласла Краснагаркаі абвешчаны лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
- На сустрэчы ў Душанбэ лідары Расіі і Азербайджана ўрэгулявалі крызіс у двухбаковых адносінах.
- 10 кастрычніка:
- Уступіла ў сілу пагадненне аб спыненні агню паміж ХАМАС і Ізраілем.
- Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру стала палітык з Венесуэлы Марыя Карына Мачада.
- Буйное дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў Светлагорскім раёне.
- 13 кастрычніка: Пасля пратэстаў на Мадагаскары збег з краіны прэзідэнт Андры Радзуэліна, уладу захапілі ваенныя.
- 14 кастрычніка: Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па эканоміцы абвешчаны Джоэль Мокір, Філіп Агіён і Пітэр Хаўіт.
- 19 кастрычніка:
- З Луўра былі скрадзены каштоўнасці французскай імператарскай сям’і.
- Прэзідэнтам Балівіі абраны Радрыга Пас Перэйра.
- 21 кастрычніка:
- Прэм’ер-міністрам Японіі выбрана Санаэ Такаіці, яна стала першай у гісторыі жанчынай на чале японскага ўрада.
- Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі прыбыў у турму для адбывання зняволення.
- 22 кастрычніка: Прэміяй імя Сахарава ўганараваны журналісты Анджэй Пачобут і Мзіяй Амаглабелі.
- 24 кастрычніка:
- Прэзідэнтам Ірландыі абарана Кэтрын Коналі.
- На беларускіх могілках у Іст-Брансвіку (Нью-Джэрсі) пахаваны пісьменнік Мікола Цэлеш, які згінуў у 1976 годзе, расследаванне абставін яго смерці працягваецца.
- 26 кастрычніка: Усходні Тымор далучыўся да АСЕАН.
- 28 кастрычніка: У Рыа-дэ-Жанэйра праведзена буйная паліцэйская аперацыя.
- 29 кастрычніка:
- 30 кастрычніка: Базіліка Саграда Фамілія ў Барселоне стала самым высокім храмам у свеце.
Лістапад

- 9 лістапада: Названы лаўрэаты Прэміі Цёткі за дасягненні ў галіне беларускай дзіцячай літаратуры і кнігавыдання.
- 11 лістапада:
- Букераўскую прэмію атрымаў Дэвід Салай за раман «Плоць».
- Пад Руставі (Грузія) разбіўся турэцкі ваенна-транспартны самалёт.
- 13 лістапада: ЗША пачынаюць аперацыя «Паўднёвая дзіда» ў Карыбскім моры.
- 15 лістапада:
- Пераможцам Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця стаў Сяргей Дубавец з кнігай «Занзібар: сталенне маладой душы».
- У Цэнтральным В’етнаме пачалася маштабная паводка.
- 17 лістапада: Былая прэм’ер-міністр Бангладэш Шэйх Хасіна завочна прысуджана да смяротнай кары.
- 19 лістапада: Расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па Тэрнопалі.
- 20 лістапада: Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў «Акт аб празрыстасці файлаў Эпштэйна».
- 21 лістапада: Здзейснена выкраданне школьнікаў у штаце Нігер у Нігерыі.
- 26 лістапада:
- Пажар у жылым комплексе ў Ганконгу прывёў да гібелі людзей.
- Прэзідэнт Гвінеі-Бісау Умару Сісоку Эмбала адхілены ад улады ў выніку ваеннага перавароту.
Снежань
- 2 снежня: Найлепшым футбалістам года Беларусі прызнаны Валерый Грамыка.
- 8 снежня: У прэфектуры Ааморы на поўначы Японіі адбылося землетрасенне.
- 7 снежня:
- У Беніне адбылася спроба ваеннага перавароту.
- Аднавіліся баі на мяжы Камбоджы і Тайланда.
- 9 снежня:
- Андрай Бабіш заняў пасаду Прэм’ер-міністра Чэхіі.
- Былы лідар суданскага апалчэння «Джанджавід» Алі Кушайб прысуджаны Міжнародным крымінальным судом да 20 гадоў пазбаўлення волі за ваенныя злачынства і злачынствы супраць чалавечнасці.
- Неглюбская народная тэкстыльная традыцыя ўключана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
- 10 снежня: Амерыканскія вайскоўцы захапілі венесуэльскі танкер у Карыбскім моры.
- 11 снежня: Лаўрэатамі намінацыі «Чалавек года» часопіс Time назваў стваральнікаў штучнага інтэлекту.
- 14 снежня: У час святкавання Ханукі на пляжы ў Сіднеі здзейснены тэрарыстычны акт.
- 26 снежня: Ізраіль першым з дзяржаў-членаў ААН афіцыйна прызнаў незалежнасць Самаліленда.
- 28 снежня: Пачаліся масавыя пратэсты ў Іране.
Нарадзіліся
Памерлі
- 2 студзеня: Агнеш Келеці, венгерская гімнастка, пяціразовая алімпійская чэмпіёнка.
- 16 студзеня: Дэвід Лінч, амерыканскі кінарэжысёр і сцэнарыст.
- 23 студзеня: Віктар Гардзей, беларускі пісьменнік.
- 21 красавіка: Францыск, Папа Рымскі.
- 22 чэрвеня: Радзім Гарэцкі, беларускі геолаг, грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі.
- 22 ліпеня: Озі Осбарн, вакаліст гурта Black Sabbath.
- 4 верасня: Джорджа Армані, італьянскі мадэльер і прадпрымальнік.
- 16 верасня: Роберт Рэдфард, амерыканскі акцёр і кінарэжысёр.
- 11 кастрычніка: Даян Кітан, амерыканская актрыса.
- 7 лістапада: Вячаслаў Рагойша, беларускі філолаг, літаратуразнаўца.
- 29 лістапада: Том Стопард, брытанскі драматург.
- 1 снежня: Генадзь Пашкоў, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.
- 21 снежня: Мікіта Мелказёраў, беларускі журналіст, блогер.
- 28 снежня: Брыжыт Бардо, французская актрыса, спявачка, фотамадэль, абаронца жывёл.
Крыніцы
- ↑ Internationale Jahre (ням.). Vereinte Nationen (31 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2023. Праверана 17 мая 2023.
- ↑ Решение Совета глав государств Содружества Независимых Государств от 14 октября 2022 года «Об объявлении в Содружестве Независимых Государств 2024 года Годом волонтерского движения, 2025 года — Годом 80-летия Победы в Великой Отечественной войне — Годом Мира и Единства в борьбе с нацизмом, 2026 года — Годом охраны здоровья»
- ↑ Лукашэнка: першы год пяцігодкі якасці будзе Годам добраўпарадкавання краіны
Спасылкі
| 2025 на Вікісховішчы |
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.