3I/ATLAS

Здымак абсерваторыі Джэміні, Чылі, 27 жніўня 2025.

«3I/ATLAS» ці «C/2025 N1 (ATLAS)» (першапачатковае пазначэнне A11pl3Z) — міжзоркавы аб’ект з каметнымі ўласцівасцямі, які ў 2025 годзе зблізіўся з Сонцам. Валодае самым вялікім эксцэнтрысітэтам арбіты з усіх адкрытых міжзоркавых аб’ектаў (6,15 ± 0,17 супраць 1,2 і 3 у Оўмуамуа і ў Каметы Барысава адпаведна).

29 кастрычніка 2025 года, камета прайшла перыгелій на адлегласці 1,36 а.а. (203 млн км) ад Сонца ў пункце паміж арбітамі Зямлі і Марса. Максімальнае збліжэнне з Зямлёй чакаецца 19 снежня 2025 года, адлегласць да яе складзе 1,8 ± 0,1 а.а.[1]

Гісторыя адкрыцця

Здымак арбітальнага тэлескопа «Хабл» (21 чэрвеня 2025)

3I/ATLAS упершыню выяўлены ў ходзе агляду неба сістэмай тэлескопаў ATLAS (сістэма абвесткі аб астэроіднай небяспецы размешчанная ў Чылі) 1 ліпеня 2025 года. «Аб'ект» меў 18 зорную велічыню і рухаўся па небе ўздоўж мяжы сузор'яў Змяі і Стральца, паблізу плоскасці экліптыкі, уваходзячы ва ўнутранную частку Сонечнай сістэмы з хуткасцю 61 км/с. Адлегласць да Зямлі складала 3,5 а.а.

Абсерваторыі і аматары астраноміі адразу пачалі шукаць гэты аб'ект на больш ранніх здымках, каб удакладніць яго траекторыю. Аб'ект удалося знайсці на здымках ад 25 і 29 чэрвеня 2025 года.

Паходжанне

Камета, хутчэй за ўсё, паходзіць альбо з тонкага, альбо ў тоўстага дыска Млечнага Шляху. Калі 3i/ATLAS паходзіць з тоўстага дыска, узрост каметы можа складаць не менш за 7 мільярдаў гадоў (старэйшая за Сонечную сістэму).

3I/ATLAS лічыцца міжзоркавым аб’ектам (міжзоркавай каметай) з-за яго надзвычай гіпербалічнай траекторыі і вельмі высокай хуткасці адносна Сонечнай сістэмы. 3I/ATLAS не праходзіў досыць блізка ні да адной з планет Сонечнай сістэмы, каб за кошт гэтага набраць хуткасць, таму ён не мог мець паходжанне з Сонечнай сістэмы. Адсочванне шляху 3I/ATLAS на небе паказвае, што камета ўзнікла з міжзоркавай прасторы ў кірунку сузор’я Стральца, недалёка ад галактычнага цэнтра Млечнага Шляху.

Гіпотэза аб штучным паходжанні

16 ліпеня 2025 года астрафізік Аві Лоўб з Гарвардскага ўніверсітэта і іншыя даследчыкі апублікавалі артыкул якім мяркуецца, што 3I/ATLAS можа быць пазаземным касмічным апаратам, паколькі па меркаваннях гэтай групы даследчыкаў аб'ект валодае анамальнымі характарыстыкамі.[2]

Крыніцы

  1. Comet 3I/ATLAS - NASA Science (англ.) (3 ліпеня 2025). Праверана 23 кастрычніка 2025.
  2. https://arxiv.org/abs/2507.12213.

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.