2026
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
| Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 2026 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
2026 (дзве тысячы дваццаць шосты) год па грыгарыянскім календары — невысакосны год, які пачынаецца ў чацвер. Гэта 2026-ы год нашай эры, 26-ы год 3-га тысячагоддзя, 26-ы год XXI стагоддзя, 6-ы год 3-га дзесяцігоддзя XXI стагоддзя, 7-ы год 2020-х гадоў.
Па рашэнні ААН 2026 год быў абвешчаны Міжнародны годам пашавых угоддзяў і пашавай жывёлагадоўлі.[1]
Год беларускай жанчыны ў Беларусі.
Падзеі
Студзень

- 1 студзеня: Балгарыя далучылася да еўразоны.
- 3 студзеня: ЗША нанеслі авіяўдары па Венесуэле і заявілі аб затрыманні Нікаласа Мадура разам з жонкай.
- 4 студзеня: Экватарыяльная Гвінея перанесла сталіцу з Малаба ў Сьюдад-дэ-ла-Пас.
- 8 студзеня: Падкантрольныя міжнародна прызнанаму ўраду войскі ў ходзе грамадзянскай вайны ў Емене занялі Адэн.
- 17 студзеня:
- Еўрасаюз падпісаў пагадненне аб свабодным гандлі з Меркасур.
- Цырымонія ўручэння Еўрапейскай кінапрэміі адбылася ў Берліне, найлепшым названы фільм «Сентыментальная каштоўнасць» Ёакіма Трыера.
- 18 студзеня:
- У правінцыі Кордава (Іспанія) сутыкнуліся два цягнікі.
- Зборная Сенегала ў другі раз запар выйграла Кубак афрыканскіх нацый па футболе.
- Сутыкненні на паўночным усходзе Сірыі скончыліся пагадненнем аб спыненні агню паміж пераходным урадам і курдскімі СДС.
- 22 студзеня:
- Статут Савета міру, створанага паводле ініцыятывы Дональда Трампа, падпісалі ў Давосе 18 краін.
- На большую частку Паўночнай Амерыкі абрынуўся зімовы шторм.
- 28 студзеня: На шахтах Рубая ў правінцыі Паўночнае Ківу Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (ДРК) здарыўся абвал.
- 29 студзеня: Еўрасаюз уключыў Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі ў пералік тэрарыстычных арганізацый.
- 30 студзеня: У ЗША пачаліся пратэсты супраць міграцыйнай палітыкі адміністрацыі Дональда Трампа.
Люты


- 1 лютага: Прэмію «Грэмі» за найлепшы запіс атрымалі Кендрык Ламар і SZA за «Luther», лепшым альбомам прызнаны Debí Tirar Más Fotos« Бэд Бані», лепшая песня — «Wildflower» Білі Айліш.
- 3 лютага: Забіты Саіф аль-Іслам Кадафі, лівійскі палітык, сын Муамара Кадафі.
- 5 лютага: У Азербайджане да пазбаўлення волі, аж да пажыццёвага, прысуджаны былыя кіраўнікі Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.
- 6 лютага:
- Урачыста адкрыліся зімовыя Алімпійскія гульні ў Мілане і Карціна-д’Ампеца.
- Здзейснены тэрарыстычны выбух у шыіцкай мячэці ў Ісламабадзе.
- 8 лютага: Аўстрыйскі снаўбардыст Беньямін Карл стаў самым узроставым пераможцам зімовых Алімпійскіх гульняў у асабістых відах спорту.
- 15 лютага: Нарвежскі лыжнік Ёханес Хёсфлат Клеба стаў рэкардсменам зімовых Алімпіяд па колькасці выйграных залатых медалёў.
- 19 лютага:
- Былы прэзідэнт Рэспублікі Карэя Юн Сок Ёль прысуджаны да пажыццёвага зняволення за кіраўніцтва мецяжом.
- Першае пасяджэнне Савета міру адбылося ў Вашынгтоне.
- 20 лютага:
- Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэнне аб адмене большасці тарыфаў, уведзеных Дональдам Трампам.
- Храм Саграда Фамілія ў Барселоне дасягнуў сваёй праектнай вышыні.
- 22 лютага: Завяршэнне XXV зімовых Алімпійскіх гульняў.
- 27 лютага: На фоне памежных сутыкненняў Пакістан абвясціў аб адкрытай вайне з Афганістанам.
- 28 лютага: Ізраіль і ЗША нанеслі ўдары па Іране, загінуў духоўны лідар і фактычны правіцель краіны Алі Хаменеі. Здзейснены ўдар па школе ў Мінабе.
Сакавік
- 1 сакавіка: Аятала Алірэза Арафі абвешчаны часовым выканаўцам абавязкаў Вышэйшага кіраўніка Ірана.
- 2 сакавіка: МУС Беларусі прызнала Вейшнорыю «экстрэмісцкім фарміраваннем».
- 8 сакавіка: Маджтаба Хаменеі абраны Вышэйшым кіраўніком Ірана.
- 9 сакавіка: Прэм’ера фільма «Праект “Авэ Марыя”» адбылася ў Лондане.
- 10 сакавіка: Узброеныя сілы Украіны нанеслі ракетны ўдар па Бранску.
- 15 сакавіка: Адбылася 98-я цырымонія ўручэння амерыканскай кінапрэміі «Оскар», найлепшым фільмам прызнана «Бітва за бітвай» рэжысёра Пола Томаса Андэрсана.
- 16 сакавіка:
- У ходзе афгана-пакістанскага канфлікту быў нанесены авіяўдар па шпіталі ў Кабуле.
- На Кубе поўнасцю прапала электразабеспячэнне.
- 17 сакавіка: Зборная Сенегала пазбаўлена тытула пераможцы Кубка афрыканскіх нацый па футболе.
- 23 сакавіка: Пад Пуэрта-Легісама (Калумбія) пацярпеў крушэнне ваенна-транспартны самалёт C-130.
- 31 сакавіка: У Крыме пацярпеў крушэнне расійскі ваенна-транспартны самалёт Ан-26.
Красавік

- 6 красавіка: Касмічная місія «Артэміда-2» абляцела Месяц, яна стала самай далёкай пілатуемай місіяй у гісторыі.
- 7 красавіка: ЗША і Іран ухвалілі перамір’е на Блізкім Усходзе.
- 8 красавіка: Рашэнні аб выхадзе Малдовы з базавых дагавораў СНД былі адобраны прэзідэнтам краіны Маяй Санду і ўступілі ў сілу.
- 11 красавіка:
- Здарылася цісканіна ля цытадэлі Ла-Фер’ер (Рэспубліка Гаіці).
- На судне MV Hondius ад успышкі хантавіруса загінуў першы чалавек.
- 12 красавіка: Адбыліся парламенцкія выбары ў Венгрыі.
- 15 красавіка: Здарылася масавае забойства ў школе ў Аніктшубата (Турцыя).
- 16 красавіка: Міжнародная кааліцыя, якую ўзначальвалі ЗША, вывела свае войскі з Сірыі.
- 18 красавіка: У Кіеве зламыснік адкрыў стральбу на вуліцы і захапіў закладнікаў.
- 21 красавіка: Кабінет міністраў Японіі поўнасцю адмяніў забарону 1967 года на экспарт зброі.
- 25 красавіка: Падчас узброеных сутыкненняў у Малі загінуў міністр абароны Садзіё Камара.
- 26 красавіка: На Лонданскім марафоне кеніец Себасцьян Саве ўпершыню ў гісторыі прабег марафонскую дыстанцыю хутчэй як за дзве гадзіны ў межах афіцыйнага спаборніцтва.
- 28 красавіка: Гродзенская «Алімпія» выйграла чэмпіянат Беларусі па баскетболе сярод жанчын.
Май
- 1 мая: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты выйшлі з АПЕК.
- 9 мая: Прэм’ер-міністрам Венгрыі абраны Петэр Мадзьяр.
- 10 мая: Ля Канарскіх астравоў пачалася эвакуацыя з судна MV Hondius, дзе зафіксавана ўспышка хантавіруса.
- 17 мая: СААЗ абвясціла аб надзвычайнай сітуацыі з-за эпідэміі Эболы ў Ітуры (ДР Конга).
- 18 мая: У ісламскім цэнтры Сан-Дыега (ЗША) быў здзейснены масавы расстрэл.
- 22 мая:
- У кітайскай правінцыі Шаньсі здарыўся выбух на вугальнай шахце.
- Украінскія войскі нанеслі ўдар па Старабельску ў падкантрольнай Расіяй Луганскай вобласці Украіны.
- 23 мая: Завяршыўся Канскі кінафестываль, Залатую пальмавую галіну атрымаў фільм «Фіёрд» рэжысёра Крысціяна Мунджыў.
- 25 мая: Папа Рымскі Леў XIV апублікаваў энцыкліку «Magnifica humanitas», прысвечаную праблеме штучнага інтэлекту.
- 29 мая: Выпушчаны дваццаты сольны студыйны альбом Пола Мак-Картні — «The Boys of Dungeon Lane».
Чэрвень


- 7 чэрвеня:
- Адбыліся парламенцкія выбары ў Арменіі.
- Кейка Фухіморы стала першай жанчынай, абранай на пасадзу Прэзідэнта Перу.
- 8 чэрвеня: Здарылася землетрасенне на востраве Мінданаа (Філіпіны).
- 10 чэрвеня:
- У Барселоне ў сотую гадавіну смерці Антоніа Гаўдзі ўрачыста асвечана цэнтральная вежа храма Саграда Фамілія.
- У выніку атакі БПЛА практычна знішчана панарама «Абарона Севастопаля».
- 11 чэрвеня: Стартаваў фінальны турнір чэмпіянату свету па футболе ў Мексіцы, ЗША, Канадзе.
- 12 чэрвеня: Кампанія SpaceX выйшла на біржу, што зрабіла яе заснавальніка Ілана Маска першым доларавым трыльянерам.
- 14 чэрвеня: Баскетбалісты «Нью-Ёрк Нікс» сталі чэмпіёнамі НБА ўпершыню з 1973 года.
- 22 чэрвеня: У фінальнай частцы чэмпіянату свету па футболе аргенцінец Ліянель Месі забіў рэкордны 17-ы гол.
- 24 чэрвеня: Венесуэлу скаланулі два моцныя землетрасенні.
- 29 чэрвеня: Тэмпература паветра ў Пінску дасягнула +40,4 °C, зафіксіраваны самы спякотны дзень у гісторыі метэаназіранняў у Беларусі.
Ліпень

- 9 ліпеня: Алі Хаменеі пахаваны ў Мешхедзе.
- 10 ліпеня: Выйшаў альбом «Foreign Tongues» брытанскага рок-гурта «The Rolling Stones».
- 12 ліпеня: Больш за 30 чалавек загінулі падчас пажару ў Бангкоку.
- 15 ліпеня: Апублікавана першае апісанне віду малпаў Colobus congoensis.
- 16 ліпеня: Сяргей Карэцкі прызначаны Прэм’ер-міністрам Украіны.
- 17 ліпеня: Прэм'ерны паказ фільма «Адысея» сцэнарыста і рэжысёра Крыстафера Нолана адбыўся ў Лондане.
- 18 ліпеня: Ля ўзбярэжжа Гаяны пацярпеў крушэнне паром.
- 19 ліпеня:
- Завяршыўся чэмпіянат свету па футболе, перамогу атрымала каманда Іспаніі.
- Лідар Нікарагуа Даніэль Артэга абвясціў, што ў краіне больш не будуць праводзіцца выбары.
- 20 ліпеня: Эндзі Бернэм заступіў на пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі.
- 26 ліпеня: Славенскі велагоншчык Тадэй Пагачар у пяты раз выйграў «Тур дэ Франс».
- 28 ліпеня: У прэфектуры Кумамота (Японія) адбылося землетрасенне, пацярпеў замак Кумамота.
- 29 ліпеня: Урад Рэспублікі Науру афіцыйна змяніў назву краіны на «Наоэра».
Жнівень

- 7 жніўня: Турцыя, Саудаўская Аравія і Пакістан падпісалі Меканскае абарончае пагадненне.
- 10 жніўня: Разбуральнае землетрасенне здарылася на захадзе Калумбіі.
- 11 жніўня: Былы прэзідэнт Сірыі Башар Асад завочна прысуджаны да смяротнага пакарання за злачынствы, учыненыя за гады грамадзянскай вайны.
- 12 жніўня: Поўнае сонечнае зацьменне назіралася над Арктыкай, Грэнландыяй, Ісландыяй, Атлантычным акіянам, Іспаніяй.
Нарадзіліся
Памерлі
- 11 студзеня: Луіс Брус — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі.
- 30 студзеня: Кэтрын О’Хара — канада-амерыканская актрыса і сцэнарыстка.
- 28 лютага: Алі Хаменеі — іранскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч.
- 5 сакавіка: Уладзімір Карызна — беларускі паэт, перакладчык.
- 17 сакавіка: Алі Ларыджані — дзяржаўны дзеяч Ірана.
- 19 сакавіка: Чак Норыс — амерыканскі акцёр, майстар баявых мастацтваў.
- 6 мая: Тэд Цёрнер — амерыканскі бізнесмен, заснавальнік тэлеканала CNN.
- 26 мая: Раіса Баравікова — беларуская пісьменніца, перакладчыца.
- 5 ліпеня: Пётр Садоўскі — беларускі мовазнавец, палітык і дыпламат.
- 20 ліпеня: Ева Вежнавец — беларуская пісьменніца, журналістка.
- 11 жніўня: Аляксандр Мілінкевіч — беларускі навуковец, грамадскі дзеяч і палітык.
Крыніцы
- ↑ Internationale Jahre (ням.). Vereinte Nationen (31 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2023. Праверана 17 мая 2023.
Спасылкі
| 2026 на Вікісховішчы |
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.