ICQ
ICQ — інтэрнэт-сэрвіс, які складаўся з IM-сістэмы, інтэрнэт-партала і прапаваў шэраг іншых паслуг. 24 мая 2024 года абвешчана аб закрыцці сервіса з 26 чэрвеня того ж года[1].
Апісанне
Як і ў большасці іншых IM-сістэм, карыстанне паслугамі ICQ даступна праз адмысловы кліент (кліенты ICQ працуюць па пратаколе OSCAR з серверамі ICQ). У адрозненне ад астатніх падобных службаў (MSN, Yahoo Instant Messenger, Skype, AIM і інш.), дзе ўнікальным ідэнтыфікатарам карыстальніка служыць яго нікнэйм, у ICQ карыстальніку прысвойваюць унікальны нумар (UIN), якім ён карыстаецца, разам з паролем, як лагінам для аўтарызацыі. UIN выкарыстоўваецца не толькі для аўтарызацыі, але і для палягчэння працэсу пошуку і дадавання карыстальніка у спіс кантактаў у ICQ. З 2002 года выдаліць свой UIN немагчыма.
Асабістай інфармацыі пра кожнага карыстальніка даецца UIN і, звычайна, да яе далучаюцца неабавязковыя персанальныя дадзеныя, якія карыстальнік можа размясціць добраахвотна. Пры рэгістрацыі абавязкова патрабуецца выбраць нікнэйм, але пасля яго можна выдаліць з дапамогай неафіцыйнага кліента. Шукаць у ICQ можна як па нумары UIN, так і па асабістых дадзеных у ім.
ICQ UIN (Universal Identification Number) — унікальны ідэнтыфікацыйны нумар, якім карыстаецца пратакол ICQ, адназначна вызначае ўладальніка і з’яўляецца аналагам тэлефоннага нумара. Аўтэнтыфікацыя па такім нумары, у адрозненне ад іншых падобных пратаколаў, дазваляе змяняць нікнэйм, не праходзячы паўторную рэгістрацыю.
Зноскі
- ↑ ICQ приостановит работу с 26 июня. icq.com. Праверана 8 чэрвеня 2024.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт ICQ (англ.)
- Гісторыя ICQ Архівавана 20 студзеня 2009.
- Jabber як замена ICQ Архівавана 24 студзеня 2009.
- Як усталяваць ICQ
- Што такое ICQ Архівавана 14 верасня 2008.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.