Pontiac

Pontiac
англ.: Pontiac
Тып аўтамабільная марка[d] і падраздзяленне[d]
Заснаванне 1926[1]
Скасавана 31 кастрычніка 2010
Заснавальнікі William Crapo Durant[d]
Адрас
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль
Матчына кампанія General Motors
Сайт pontiac.com (англ.)

«Пантыяк»[2] — марка легкавых аўтамабіляў, аддзяленне амерыканскай карпарацыі General Motors («Джэнерал Мотарс»). Заснавана ў 1926 годзе. Спецыялізавалася на выпуску спартыўных аўтамабіляў.

Pontiac быў найболей вядомым у 1960-я і 1970-я гады, калі кампанія выпусціла адны з самых магутных і хуткіх масклкараўGTO і Firebird.

Пасля нафтавага крызісу пераключылася на выпуск эканамічных аўтамабіляў, напрыклад, такіх як Pontiac 6000.

Новыя мадэлі Firebird і Fiero дапамаглі павялічыць продаж да рэкордных 850 000 аўтамабіляў у 1984 годзе. Аднак у 1990 годзе попыт пачаў скарачацца, калі астатняя частка лінейкі Pontiac перайшла на пярэднепрывадныя платформы. Амаль кожная мадэль прадстаўляла сабой перайменаваны Chevrolet. Продаж Pontiac знізіліся да 636 000 у 1990 годзе. Firebird пятага пакалення, прадстаўлены ў 1993 годзе, не быў прыняты гэтак жа добра, як механічна ідэнтычны яму Camaro чацвёртага пакалення. Pontiac працягнуў выпуск аўтамабіляў эканом-класа з пярэднім прывадам. Новым прадуктам аднаму за адным не ўдавалася прыцягнуць увагу спажыўцоў. У 1996 годзе кампанія прадала ўсяго 479 000 аўтамабіляў. Прадстаўлены ў 2000 годзе красовер Aztek часта ўваходзіць у лік самых непрыгожых аўтамабіляў.

У 2000-я гады Pontiac правёў абнаўленне мадэльнага шэрагу. У 2004 годзе Pontiac замяніў Grand Am мадэллю G6. Седан дэбютаваў з 200-моцным рухавіком V6 і багацейшым стандартным абсталяваннем, чым у большасці яго канкурэнтаў. Pontiac прадаў 124 844 адзінкі за першы поўны год продажу ў 2005 годзе, дасягнуўшы піка амаль у 160 000 адзінак у наступным годзе. На Дэтройцкім аўтасалоне 2004 года быў прадстаўлены Solstice, які паступіў у продаж 2005 годзе. Solstice быў першым двухмесным аўтамабілем Pontiac з часоў Fiero. Ажывіць цікавасць да брэнда таксама спрабавалі з дапамогай продажу машын аўстралійскай маркі Holden. Holden Monaro імпартавалі ў ЗША як «Pontiac GTO» (2004—2006), Holden Commodore — пад назвай «Pontiac G8» (2008—2009).

Сусветны эканамічны крызіс, які пачаўся ў 2008 годзе, моцна ўдарыў па кампаніі і па канцэрне GM у цэлым. Каб атрымаць федэральную дапамогу, GM мусіла пазбавіцца ад сваіх найменш паспяховых брэндаў: Pontiac, Saab, Saturn і Hummer. Аб закрыцці Pontiac было абвешчана 27 красавіка 2009 года. Апошні аўтамабіль маркі, белы седан Pontiac G6, сышоў з канвеера зборачнага завода General Motors Orion 25 лістапада 2009 года[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20190611213642/https://www.liveabout.com/the-life-and-death-of-pontiac-726035
  2. Пантыяк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 52. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  3. Pontiac hits end of the road after 82 years(англ.). NBC. 2009-12-03. Праверана 2024-05-05.

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.