Mazda
| Mazda | |
|---|---|
| яп.: マツダ株式会社 | |
| | |
| | |
| Тып | вытворца аўтамабіляў[d], публічная кампанія, брэнд і аўтамабільная марка[d] |
| Лістынг на біржы | Такійская фондавая біржа |
| Заснаванне | 30 студзеня 1920 |
| Заснавальнікі | Jujiro Matsuda[d] |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
| Прадукцыя | рухавік і легкавы аўтамабіль |
| Абарот |
|
| Аперацыйны прыбытак |
|
| Чысты прыбытак |
|
| Актывы |
|
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Даччыныя кампаніі | Mazda (United States)[d] |
| Сайт | mazda.com/ja/ (яп.) |
Mazda Motor Corporation (яп.: マツダ株式会社) — японская аўтамабілебудаўнічая кампанія, якая выпускае аўтамабілі «Mazda». Штаб-кватэра размешчана ў пасёлку Фуцю, павет Акі, прэфектура Хірасіма, Японія. Уваходзіць у кэйрэцу Sumitomo. У спісе найвялікшых публічных кампаній свету Forbes Global 2000 за 2022 год Mazda Motor заняла 1093 месца.
Гісторыя
Сваю гісторыю фірма вядзе з 1960 года, калі быў выпушчаны першы серыйны легкавы аўтамабіль Mazda R360 Coupe (2-дзверны пасажырскі аўтамабіль). Раней фірма, заснаваная ў 1920 годзе, займалася вытворчасцю станкоў. Сваю назву «Мазда» (Mazda) фірма атрымала ў гонар зараастрыйскага бога Жыцця з імем Ахура-Мазда (ён жа Армазд).
У Беларусі
Гісторыя
З 2003 года Мазда афіцыйна прысутнічае на Беларускам рынку з часу адкрыцця першага аўтацэнтра. 20 Студзеня 2016 года быў адкрыты новы цэнтр Мазда «Атлант-М Холпі». З 2004 па 2022 год пастаўляліся аўтамабілі Расійскай зборкі, але пасля выхаду кампаніі з Расіі пастаўкі завяршыліся. З канца мая 2023 года Мазда працягнула пастаўкі новых аўтамабіляў у Беларусь, цяпер Японскай зборкі.
Мадэльны шэраг
На сучасны дзень у Беларусі прадстаўлена найбольшая частка еўрапейскіх мадэляў: Mazda CX-5, Mazda CX-60, Mazda CX-30, Mazda MX-30, Mazda CX-80, Mazda 3 і Mazda 6.
Вытворчыя пляцоўкі
У Японіі
Хірасіма
Завод у Хірасіме функцыянуе з моманту заснавання маркі. Першапачатковы завод з часам быў пераабсталяваны для вытворчасці рухавікоў, у тым ліку ротарных тыпу Ванкеля, і кампанентаў трансмісіі, паколькі пашырэнне вытворчасці аўтамабіляў патрабавала буйнейшых і сучасных магутнасцяў. З гэтай мэтай у 1966 годзе быў пабудаваны новы завод «Уджына-1», да якога ў 1972 годзе дадаўся другі «Уджына-2».
Да 1982 года быў адзінай вытворчай пляцоўкай маркі.
| Пачатак дзейнасці | 1931 |
|---|---|
| Лакацыя | Акі, прэфектура Хірасіма, Японія |
| Агульная плошча | 1 685 000 кв. м. |
| Вытворчая магутнасць | 569 000 машын у год |
| Прадукцыя | СХ-30, СХ-5, СХ-8, СХ-9, МХ-30, МХ-5 |
Хофу
Другі завод маркі быў пабудаваны ў 1981 годзе ў Хофу ў прэфектуры Ямагуты. Вытворчасць складаецца з двух асноўных карпусоў: дзвюх аўтазборачных ліній («H1» і «H2») у раёне Нішынаўра і завода ў суседнім раёне Наканасекі, які вырабляе рухавікі і трансмісіі.
| Пачатак дзейнасці | 1982 |
|---|---|
| Лакацыя | Хофу, прэфектура Ямагуты, Японія |
| Агульная плошча | 792000 кв. м. у Нішынаўры + 537000 кв. м. у Наканасекі |
| Колькасць супрацоўнікаў | каля 3000 |
| Вытворчая магутнасць | каля 400 000 машын у год |
| Прадукцыя | H1: Mazda 2, CX-3 H2: Mazda 6, CX-5 |
Замежныя
- Mazda Powertrain Manufacturing Thailand (Сірача, правінцыя Чонбуры, Тайланд) — спецыялізуецца на выпуску рухавікоў унутранага згарання, якія пастаўляюцца на іншыя заводы Mazda, размешчаныя ў Тайландзе, Малайзіі і В’етнаме. Быў пабудаваны ў перыяд з 2013 па 2014 год. Вытворчасць пачалася ў студзені 2015 года. Займае агульную плошчу 200 000 квадратных метраў. Вытворчая магутнасць складае 100 тысяч рухавікоў за год.
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Mazda- Афіцыйны сайт (англ.)
- Filippo Einaudi. Hiroshima, la "doppia fabbrica" da cui escono tutte le Mazda (італ.). it.motor1.com (29 кастрычніка 2021). Праверана 23 верасня 2022.
- Filippo Einaudi. Hofu, la seconda fabbrica Mazda diventata ultraflessibile (італ.). it.motor1.com (12 красавіка 2022). Праверана 23 верасня 2022.
- Filippo Einaudi. Chonburi, la fabbrica tailandese "green" di motori Mazda Skyactiv (італ.). it.motor1.com (20 снежня 2022). Праверана 20 снежня 2022.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.