Fiat

Fiat
Тып бізнес, прадпрыемства і вытворца аўтамабіляў[d]
Заснаванне 11 ліпеня 1899
Заснавальнікі Giovanni Agnelli[d]
Краіна
Адрас
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль, Fiat Cronos[d], Fiat Argo[d], Fiat Pulse[d] і Fiat Strada[d]
Матчына кампанія Стэланціс
Сайт fiat.com
fiat.com.ar (ісп.)

Fiat S.p.A. (італ.: Fabbrica Italiana Automobili Torino, літ. Італьянская аўтамабільная фабрыка ў Турыне) — італьянскі аўтамабільны канцэрн. Асноўная вытворчасць размешчана ў Турыне (Паўночная Італія). Заснаваны ў 1899 годзе. З 2021 года ўваходзіць у карпарацыю Stellantis.

Гісторыя

Ларэнца Дэлеані[d]. «Заснавальнікі ФІАТ». 1. Луіджы Дамявіна, 2. Чэзарэ Горыа Гаці, 3. Раберта Біскарэці дзі Руфія, 4. Карла Рака, 5. Эмануэле Качэрана дзі Брыкеразіа, 6. Мікеле Чэрыяна Майнеры, 7. Джавані Аньелі, 8. Лудовіка Скарфіёці, 9. Альфонса Ферэра

Пад назвай «Società Anonima Fabbrica Italiana di Automobili — Torino» заснавана 11 ліпеня 1899 года ў Турыне групай інвестараў. Дзевяць партнёраў унеслі статутны капітал у памеры 800 000 лір, падзелены на 4 000 акцый. Прэзідэнтам быў абраны Лудовіка Скарфіёці, генеральным дырэктарам стаў Джавані Аньелі, тэхнічнае кіраўніцтва ажыццяўляў Арыстыд Фачолі. Менавіта Фачолі спраектаваў першую мадэль маркі — Fiat 3½ HP. З 1906 года Аньелі становіцца асноўным акцыянерам[1].

Дзейнасць

Кампанія вырабляе легкавыя аўтамабілі пад маркамі «Фіат», «Альфа Рамэа», «Лянча», «Ферары», «Мазераці» і грузавыя пад маркай «Івека». Таксама Fiat — адзін з найбуйных вытворцаў сельскагаспадарчай і будаўнічай тэхнікі ў свеце. Шматгадовы крызіс вымусіў кампанію прадаць авіябудаўнічае, выдавецкае і шэраг іншых падраздзяленняў.

У асноўным, дзейнасць маркі сканцэнтравана на рынках Еўропы і Паўднёвай Амерыкі. У 2021 годзе на гэтыя два рэгіёны прыпадала 97 % сусветных продажаў брэнда. На Паўднёвую Амерыку прыйшлося 40 % ад агульнай колькасці, на Еўропу — 57 %. 21 % ад усіх аўтамабіляў было прададзена ў Італіі. Кампанія спрабавала пашырыць сваю прысутнасць на іншых рынках, такіх як ЗША, Індыя, Расія і Кітай, у некаторых выпадках беспаспяхова. У Кітаі і Індыі на дадзены момант Fiat не прадстаўлены, у астатнім свеце прадаў усяго каля 36 000 адзінак[2].

У 2022 годзе Fiat прадаў 1,17 мільёна адзінак. З’яўляецца 18-ай сярод самых прадаваных марак у свеце, і самай прадаванай у складзе Stellantis (доля Фіата ў продажах Stellantis — 20 %)[3].

Актуальны мадэльны шэраг

Легкавыя аўтамабілі

Мадэлі для еўрапейскага рынка

Мадэлі для паўднёваамерыканскага рынка

Гістарычныя мадэлі

Зноскі

  1. Fabio Gemelli. Così 125 anni fa nasceva Fiat, con Agnelli che entrò all'ultimo minuto (італ.). it.motor1.com (11 ліпеня 2024). Праверана 15 ліпеня 2024.
  2. Felipe Munoz. Italia vs Brasile: le due facce della Fiat (італ.). it.motor1.com (29 верасня 2022). Праверана 29 верасня 2022.
  3. Juan Felipe Munoz. Details About Fiat Brand Global Sales In 2022 (англ.). motor1.com (17 сакавіка 2023). Праверана 6 мая 2023.

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.