Metacritic
| Metacritic | |
|---|---|
| | |
| URL | metacritic.com |
| Камерцыйны | Так |
| Тып сайта | Агляды, рэйтынгі |
| Рэгістрацыя | Неабавязковая, ёсць падпіска |
| Мова(-ы) | амерыканскі варыянт англійскай мовы |
| Уладальнік | CBS Interactive |
| Аўтар | Джэйсан Дзітц, Марк Дойл, Джулі Робертс |
| Пачатак працы | 16 ліпеня 1999 |
| Бягучы статус | Працуе |
| Рэйтынг Alexa | 1 269[1] |
Metacritic — англамоўны сайт-агрэгатар, на якім збіраюцца агляды музычных альбомаў, камп’ютарных гульняў, фільмаў, тэлевізійных праграм і DVD-дыскаў.
Апісанне
Для кожнага прадукта вылічваюцца дзве сярэднія лікавыя ацэнкі: стобальная — на аснове аглядаў прафесійных выданняў і дзесяцібальная — на аснове аглядаў карыстальнікаў. Фрагмент з кожнага агляду прадстаўляецца разам з гіперспасылкай на выток. Гэта дазваляе скласці ўяўленне пра агульную запатрабаванасць прадукта сярод рэцэнзентаў і, у меншай ступені, грамадскасці. Часам гэтыя дзве ацэнкі розняцца аж да супрацьлегласці.
Сайт мае падабенства з «Rotten Tomatoes», але вынікі часам моцна розняцца, што звязана ў асноўным са спосабам ацэнкі на «Metacritic», дзе кожны агляд разглядаюць у працэнтнай суадносіне, перш чым вылічыць сярэдні рэйтынг.
Хаця «Metacritic» выкарыстоўваецца таксама і для агляду кніг, іх рэгулярнае асвятленне амаль спынілася, за выключэннем невялікай колькасці буйных выданняў.
Найлепшыя фільмы
Паводле рэйтынгу сайта «Metacritic» дзясятку найлепшых фільмаў усіх часоў па стане на 21 чэрвеня 2018 года складаюць[2]:
| № | Балы | Фільм | Рэжысёр | Дата прэм’еры |
|---|---|---|---|---|
| 1 | 100 | «Грамадзянін Кейн» | Орсан Уэлс | 4 верасня 1941 |
| 2 | 100 | «Хросны бацька» | Фрэнсіс Форд Копала | 11 сакавіка 1972 |
| 3 | 100 | «Акно ў двор» | Альфрэд Хічкак | 1 верасня 1954 |
| 4 | 100 | «Касабланка» | Майкл Кёртыс | 23 студзеня 1943 |
| 5 | 100 | «Малалецтва» | Рычард Лінклейтэр | 11 ліпеня 2014 |
| 6 | 100 | «Тры колеры: Чырвоны» | Кшыштаф Кеслёўскі | 23 лістапада 1994 |
| 7 | 99 | «Спяваючыя пад дажджом» | Джын Келі, Стэнлі Донэн | 11 красавіка 1952 |
| 8 | 99 | «Скарбы Сьера-Мадрэ» | Джон Х’юстан | 24 студзеня 1948 |
| 9 | 99 | «Месяцавае святло» | Бары Джэнкінс | 21 кастрычніка 2016 |
| 10 | 98 | «Лабірынт фаўна» | Гільерма дэль Тора | 29 снежня 2006 |
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20171120174142/https://www.alexa.com/siteinfo/metacritic.com
- ↑ Best Movies of All Time (англ.). Сайт «Metacritic». «Metacritic». Праверана 21 чэрвеня 2018.
Спасылкі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.