1972
| Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 1972 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
Падзеі



- 11 студзеня: Усходні Пакістан змяніў назву на Бангладэш.
- 25 студзеня: У Мінску нарадзіўся мільённы жыхар.
- 30 студзеня: Крывавая нядзеля ў Ландандэры (Паўночная Ірландыя). Войскамі Вялікабрытаніі забіты 14 каталікоў, якія выступілі ў абарону сваіх грамадзянскіх правоў.
- 13 лютага: Завяршыліся Зімовыя Алімпійскія гульні ў Сапара.
- 10 сакавіка: Выбух у футлярным цэху Мінскага радыёзавода, пад абвалам пліт перакрыцця загінула 120 чалавек, больш за 100 пацярпела.
- 15 сакавіка: Прэм’ера фільма «Хросны бацька» рэжысёра Фрэнсіса Форда Копалы.
- 5 красавіка: Створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка».
- 10 красавіка: Падпісана міжнародная Канвенцыя аб забароне біялагічнай зброі.
- 16 красавіка: Запушчаны ў палёт «Апалон-16», дзясяты пілатуемы касмічны карабель у рамках праграмы «Апалон», які здзейсніў пятую высадку людзей на Месяц.
- 5 чэрвеня: Распачалася Стакгольмская канферэнцыя ААН, якая адзначыла паваротны момант у развіцці міжнароднай экалагічнай палітыкі (сконч. 16 чэрвеня).
- 8 чэрвеня: Афіцыйна зацверджаны сцяг Бутана.
- 15 чэрвеня: Катастрофа Convair 880 пад Плейку ў Паўднёвым В’етнаме.
- 17 чэрвеня: Разгарэўся Уотэргейцкі скандал у ЗША.
- 18 чэрвеня: Чэмпіянат Еўропы па футболе 1972 завяршыўся перамогай зборнай ФРГ.
- 19 ліпеня: Івану Мележу і Івану Шамякіну прысвоены званні народных пісьменнікаў Беларусі.
- 31 ліпеня: Аперацыя «Мотармэн» праведзена брытанскай арміяй у Паўночнай Ірландыі.
- 14 верасня: Завяршыліся Летнія Алімпійскія гульні ў Мюнхене.
- 14 верасня: Папа Рымскі Павел VI адмяніў пострыг валасоў на галаве каталіцкіх святароў (танзуру), што было абавязковым з V ст.
- 30 верасня: Адкрыты Эландскі мост у Швецыі.
- 3 лістапада: У Мінску адбылося адкрыццё помніка Якубу Коласу.
- 19 лістапада: Выбары ў Бундэстаг у ФРГ.
- 7 снежня: Экіпаж касмічнага карабля «Апалон-17» зрабіў фатаграфію планеты Зямля вядомую як «The Blue Marble».
- 19 снежня: Касмічны апарат «Апалон-17», які ажыццявіў шостую і апошнюю ў рамках «праграмы Апалон» высадку людзей на Месяц, вярнуўся на Зямлю.
Нарадзіліся
- 4 студзеня: Джон Руіс, амерыканскі баксёр
- 13 студзеня: Віталій Шчэрба, беларускі спартсмен, гімнаст, шасціразовы алімпійскі чэмпіён
- 29 лютага: Сяргей Ёрш, беларускі гісторык, журналіст
- 18 мая: Аляксандр Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідар гурта Neuro Dubel
- 20 мая: Баста Раймз, амерыканскі спявак і рэпер
- 28 мая: К'яра Мастраяні, французская актрыса
- 10 чэрвеня: Пітэр Серафіновіч, брытанскі акцёр беларускага паходжання
- 19 чэрвеня: Жан Дзюжардэн, французскі акцёр
- 23 чэрвеня: Зінэдзін Зідан, французскі футбаліст
Памерлі
- 3 студзеня: Франс Мазерэль, бельгійскі мастак
- 27 студзеня: Махалія Джэксан, афраамерыканская спявачка
- 11 жніўня: Макс Тэйлер, амерыканскі вірусолаг
- 15 жніўня: Лявон Баразна, беларускі мастак, даследчык культуры, актывіст захавання гісторыка-культурнай спадчыны
- 27 верасня: Сымон Кандыбовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.