Discord
| Discord | |
|---|---|
| | |
| Тып | VoIP software[d] і кліент сістэмы імгненнага абмену паведамленнямі[d] |
| Распрацоўшчык | Discord Inc.[d] |
| Напісана на | JavaScript, Elixir[d], Rust[7], Python[8][9] і C++[8] |
| Інтэрфейс | Electron[d][10] і web widget[d] |
| Аперацыйная сістэма | macOS, Android, Windows, IOS, Linux, Xbox system software[d] і PlayStation[d] |
| Мовы інтэрфейсу |
|
| Першы выпуск | 13 мая 2015[1] |
| Апошняя версія | |
| Бэта-версія | |
| Рэпазіторый | github.com/discord |
| Ліцэнзія | уласная ліцэнзія[d] |
| Сайт |
discord.com discord.gg discord.new |
Discord — кросплатформавы прапрыетарны чат-сэрвіс з функцыямі месэнджара, VoIP і відэаканферэнцый, прызначаны для выкарыстання рознымі супольнасцямі па інтарэсах. Першапачаткова праграма была арыентаваная на карыстальнікаў відэагульняў, але зараз выкарыстоўваецца і іншымі супольнасцямі. Найбольшую папулярнасць Discord мае сярод геймераў і вучняў.
Распрацоўшчыкам сэрвіса з’яўляецца кампанія Discord Inc. (раней — Hammer & Chisel) з Сан-Францыска.[11] Існуюць праграмы для Windows, macOS і Linux на базе фрэймворка Electron, мабільныя праграмы для Android і iOS, а таксама вэб-кліент. Серверы Discord размешчаны ў 11 цэнтрах апрацоўкі даных у розных частках свету. Па стане на 13 мая 2019 года ў Discord было зарэгістравана больш за 250 млн удзельнікаў, сярэдняя колькасць карыстальнікаў анлайн складала 56 мільёнаў штомесяц.[12]
Гісторыя
Канцэпцыю Discord стварылі амерыканскі прадпрымальнік Джэйсан Сітрон і праграміст Станіслаў Вішнеўскі, абодва зацятыя геймеры.[13][14] Сітрон у 2008 годзе выпусціў мабільную гульню Aurora Feint і пазней разам з партнёрамі дапрацаваў адну з сеткавых функцый гэтай гульні да самастойнай платформы OpenFeint — сацыяльнага сэрвісу, які апісвалі як Xbox Live для iPhone. У 2011 годзе сэрвіс набыла японская кампанія Gree; Сітрон некаторы час працягваў працаваць генеральным дырэктарам OpenFeint і ў гэты перыяд пазнаёміўся з Вішнеўскім, які тады быў супрацоўнікам Gree.[15] Вішнеўскі таксама меў досвед стварэння праграм і сайтаў для патрэб геймераў — некалі ён лічыўся адным з найлепшых гульцоў у анлайн-гульню Final Fantasy XI ва ўсім свеце і распрацоўваў уласныя інструменты для зносін з іншымі гульцамі. У перыяд працы ў стартапах у Крэмніевай даліне ён стварыў гульнявую платформу Guildwork, якая прадастаўляе хостынг для анлайн-супольнасцей геймераў.[16]
У 2012 годзе Джэйсан Сітрон і Станіслаў Вішнеўскі заснавалі кампанію Hammer & Chisel, якая распрацоўвала MOBA-гульню для планшэтаў Fates Forever. Гульня была выпушчана ў 2014 годзе, аднак ёй не ўдалося дасягнуць камерцыйнага поспеху і ў канцы 2014 года Вішнеўскі прапанаваў партнёру пераарыентаваць кампанію на распрацоўку інструмента для галасавой сувязі геймераў падчас гульняў.[17][18] Спачатку кампанія атрымала фінансаванне праз праграму падтрымкі стартапаў YouWeb’s 9+ [19], затым прыцягнула інвестыцыі ад Benchmark і Tencent.[20] Распрацоўшчыкі імкнуліся стварыць праграму сувязі з нізкай затрымкай, якая аб’ядноўвала б найлепшыя магчымасці іншых VoIP-праграм, такіх як Skype і TeamSpeak.[21]
Сэрвіс быў папулярызаваны кіберспартсменамі, уключаючы вядомых карыстальнікаў Twitch, а таксама гульнявымі супольнасцямі, такімі як Star Citizen.[22]
На пачатку 2016 года колькасць зарэгістраваных карыстальнікаў дасягнула 11 мільёнаў чалавек, пры гэтым штомесячны прырост карыстальнікаў складаў каля 2 мільёнаў.[23][24]
У кастрычніку 2017 года ў Discord быў даданы відэачат [25], а таксама функцыя дэманстрацыі экрана. Па стане на 2018 год максімальная колькасць удзельнікаў у відэаразмове складала 10 чалавек. 11 сакавіка 2020 года кампанія часова, у перыяд карантыну падчас пандэміі COVID-19, павялічыла максімальную колькасць удзельнікаў відэаразмовы да 50 чалавек.[26]
Па стане на 2023 год кожны карыстальнік можа ўсталяваць праграму бясплатна, аднак 23 студзеня 2017 года была дададзена платная падпіска Discord Nitro[27], якая дазваляе выбіраць персанальны ярлык для ўліковага запісу, усталёўваць анімаваны аватар і выкарыстоўваць анімаваныя эмодзі, а таксама павышаць якасць выявы пры дэманстрацыі экрана і павялічваць ліміт памеру загружаемага файла з 25 да 500 МБ (50 МБ у Nitro Basic). Ужо ў 2021 годзе з’явілася магчымасць змяняць профільную выяву, адкрываць новыя магчымасці для ўдзельнікаў сервера, а да эмодзі дадаліся стыкеры.
У 2020 годзе стваральнік Discord Джэйсан Сітрон абвясціў, што платформа больш не будзе абапірацца выключна на геймераў і цяпер будзе прыцягваць людзей з самымі рознымі густамі і інтарэсамі.[28][29]
У маі 2021 года Discord абвясціў пра змяненне дызайну. Колер фону лагатыпа быў заменены са светла-фіялетавага на сіні, таксама быў абноўлены шрыфт (як у лагатыпе, так і ў настольных праграмах). Акрамя таго, сімвал Discord па імені Клайд стаў меншым і больш акуратным (самі стваральнікі адзначалі, што стары лагатып нават не быў сіметрычным). Карыстальнікі неадназначна ўспрынялі гэтыя змены, адзначаючы, што Discord пайшоў на саступкі рынку ў бок спрашчэння свайго стылю, з-за чаго страціў сваю ўнікальнасць.[30]
На пачатку 2024 года Discord падтрымаў глабальную тэндэнцыю на масавыя скарачэнні ў IT-індустрыі, скараціўшы 17 % штату (каля 170 чалавек).[31]
У верасні 2024 года Discord укараніў скразное шыфраванне аўдыё- і відэазванкоў E2EE, якое выкарыстоўваецца ў шэрагу вядомых месенджараў. Тэхналогія атрымала назву Discord Audio and Video End-to-End Encryption або скарочана DAVE. [32]
28 красавіка 2025 года Джэйсан Сітрон абвясціў, што пакідае пасаду генеральнага дырэктара кампаніі, аднак застанецца ў савеце дырэктараў. На месца Сітрона прыйшоў Хумам Сахніні, былы кіраўнік студыі King, вядомай распрацоўкай гульні Candy Crush Saga.[33]
Крыніцы
- ↑ Pierce D. How Discord (somewhat accidentally) invented the future of the internet — 2020. Праверана 7 мая 2021.
- ↑ What’s new in version 0.0.270 Updated on Dec 12 2022 Праверана 6 студзеня 2023.
- ↑ Version 269.11 - Stable; Updated on Mar 10, 2025 — 2025. Праверана 14 сакавіка 2025.
- ↑ Version History 270.0; Mar 10, 2025 — 2025. Праверана 14 сакавіка 2025.
- ↑ Download for desktop Linux *.deb | *.tar.gz — 2025. Праверана 16 сакавіка 2025.
- ↑ Discord: Talk, Chat & Hang Out Праверана 4 сакавіка 2024.
- ↑ https://blog.discordapp.com/using-rust-to-scale-elixir-for-11-million-concurrent-users-c6f19fc029d3
- ↑ а б X — X Corp., 2006.
- ↑ https://discord.com/open-source Праверана 24 сакавіка 2026.
- ↑ https://www.electronjs.org/apps/discord Праверана 15 красавіка 2022.
- ↑ Discord Inc.. Компания. Discord. Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2018. Праверана 18 жніўня 2019.
- ↑ Ian Sherr. Discord, Slack for gamers, tops 250 million registered users (англ.). CNET (13 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2020. Праверана 25 мая 2020.
- ↑ Brown, Abram. Discord Was Once The Alt-Right’s Favorite Chat App. Now It’s Gone Mainstream And Scored A New $3.5 Billion Valuation (англ.). Forbes. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2021. Праверана 11 кастрычніка 2024.
- ↑ Истории. «Если бы у Skype и Teamspeak появился ребенок со сверхспособностями, которых не было у его родителей»: история Discord — Истории на vc.ru (англ.). vc.ru (5 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2024. Праверана 11 кастрычніка 2024.
- ↑ Истории. «Если бы у Skype и Teamspeak появился ребенок со сверхспособностями, которых не было у его родителей»: история Discord — Истории на vc.ru (англ.). vc.ru (5 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2024. Праверана 11 кастрычніка 2024.
- ↑ Gonzalez, Guadalupe. There Are 2.6 Billion Online Gamers in the World. This Startup Just May Connect Them All (англ.). inc.com (3 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2024. Праверана 11 кастрычніка 2024.
- ↑ Истории. «Если бы у Skype и Teamspeak появился ребенок со сверхспособностями, которых не было у его родителей»: история Discord — Истории на vc.ru (англ.). vc.ru (5 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2024. Праверана 11 кастрычніка 2024.
- ↑ Tasos Lazarides. Ex-'Fates Forever' Developers Making 'Discord', a Voice Comm App For Multiplayer Mobile Games (англ.). TouchArcade (14 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2016. Праверана 8 кастрычніка 2016.
- ↑ Dean Takahashi. Hammer & Chisel pivots to voice comm app for multiplayer mobile games (англ.). VentureBeat (10 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2016. Праверана 8 кастрычніка 2016.
- ↑ Dean Takahashi. Hammer & Chisel pivots to voice comm app for multiplayer mobile games (англ.). VentureBeat (10 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2016. Праверана 8 кастрычніка 2016.
- ↑ Dean Takahashi. Hammer & Chisel pivots to voice comm app for multiplayer mobile games (англ.). VentureBeat (10 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2016. Праверана 8 кастрычніка 2016.
- ↑ James Brightman. Jason Citron lands $20m for Discord. gamesindustry.biz (26 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2016. Праверана 8 кастрычніка 2016.
- ↑ Francis, Bryant. Game chat app Discord crosses 11 million registered users. Архівавана з арыгінала 2016-07-10. Праверана 2016-11-23.
- ↑ Discord — удобный способ общения, который выбрало более 11 млн человек!. DroidBug(руск.). Архівавана з арыгінала 2020-10-22. Праверана 2016-11-23.
- ↑ Discord makes video chat and screen sharing available to all. Engadget(англ.). Архівавана з арыгінала 2017-12-08. Праверана 2018-05-04.
- ↑ Helping out where we can. Discord(англ.). Праверана 2020-04-03.
- ↑ Nitro Benefits and Features | Discord. discord.com. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2021. Праверана 5 чэрвеня 2023.
- ↑ Шевкун, Михаил. Discord перестанет быть платформой только для геймеров. Игромания (2 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2020. Праверана 2 ліпеня 2020.
- ↑ Воробьёв, Геннадий. Discord отходит от своих геймерских корней. StopGame.ru (1 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2020. Праверана 2 ліпеня 2020.
- ↑ Редизайн логотипа Discord объяснили | GameMAG. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2021. Праверана 26 мая 2021.
- ↑ Discord сокращает штат на 17 % — около 170 человек (руск.). StopGame.ru. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2024. Праверана 12 студзеня 2024.
- ↑ В Discord появилось сквозное шифрование звонков. Hi-tech Mail.ru (18 верасня 2024). Праверана 21 верасня 2024.
- ↑ Генеральный директор Discord уходит с поста, а заменит его бывший глава Candy Crush Saga. hubr.ru (24 красавіка 2024). Праверана 24 красавіка 2024.
Спасылкі
- discord.com
discord.gg
discord.new — афіцыйны сайт
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.