Google Meet
| Google Meet | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | Відэатэлефанія |
| Распрацоўшчык | |
| Аперацыйная сістэма | Windows і macOS |
| Мовы інтэрфейсу |
|
| Першы выпуск | 2017 |
| Апаратная платформа | Android, iOS, Web |
| Апошняя версія | 44.5.324814572 |
| Рэпазіторый | github.com/googleworkspa… |
| Ліцэнзія | Freemium |
| Сайт | meet.google.com |
Google Meet — сэрвіс для відэасувязі і відэаканферэнцый, распрацаваны кампаніяй Google. Быў створаны разам з Google Chat у якасці замены сэрвіса Google Hangouts. Падтрымлівае дэманстрацыю працоўнага стала аднаго карыстальніка для іншых.
Гісторыя
Першы рэліз для iOS быў апублікаваны ў лютым 2017 года [1], афіцыйна праграма была прадстаўлена ў сакавіку 2017 года [2].
У сакавіку 2020 года ў сувязі з пандэміяй COVID-19 да праграмы быў прадастаўлены бясплатны доступ. Гэта прывяло да павелічэння колькасці карыстальнікаў у 30 разоў у красавіку 2020 года ў параўнанні са студзенем 2020 года. Такім чынам, сэрвіс меў 100 мільёнаў карыстальнікаў у дзень, у аналагічнага сэрвісу Zoom на той момант колькасць карыстальнікаў складала 200 мільёнаў у дзень.[3][4][5][6]
Да 30 чэрвеня 2021 года працягласць бясплатных канферэнцый для ўліковых запісаў Google была абмежавана 24 гадзінамі, з 1 ліпеня 2021 года для бясплатных уліковых запісаў планавалася абмежаваць яе да 60 хвілін.[7][8][9]
У красавіку 2023 года Google дадала магчымасць здзяйсняць званкі ў якасці 1080p для індывідуальных размоў, а ў кастрычніку гэтая функцыя стала даступнай і для групавых званкоў.[10]
У жніўні 2025 года карыстальнікі з Расіі пачалі скардзіцца на збоі ў працы сэрвісу. Як Google, так і Раскамнагляд заявілі пра сваю недатычнасць да гэтай сітуацыі.[11]
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ Perez, Sarah. Google quietly launches Meet, an enterprise-friendly version of Hangouts. TechCrunch. AOL (28 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2017. Праверана 2 сакавіка 2017.
- ↑ Johnston, Scott (2017-03-06). Meet the new Hangouts. Google(англ.). Архівавана з арыгінала 2017-03-09. Праверана 2020-07-14.
- ↑ Free video conferencing tools. Google Cloud Blog. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2021. Праверана 14 ліпеня 2020.
- ↑ Boland, Hannah. Google launches free version of Meet in bid to topple Zoom. The Telegraph. Архівавана з арыгінала 2020-05-05. Праверана 2020-05-05.
- ↑ Google is making Meet free for everyone. TechCrunch. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2020. Праверана 5 мая 2020.
- ↑ Big Tech is coming for Zoom: Google makes video chatting service Meet free. The Washington Post. Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2020. Праверана 5 мая 2020.
- ↑ Аттракцион неслыханной щедрости продолжается: Google снова продлила безлимитные бесплатные видеоконференции. Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2021. Праверана 21 мая 2021.
- ↑ Google Meet premium video meetings—free for everyone. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2020. Праверана 16 снежня 2020.
- ↑ Stay connected with Google Meet. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2021. Праверана 16 снежня 2020.
- ↑ В Google Meet добавили поддержку разрешения 1080p для групповых видеозвонков. Коммерсантъ (11 кастрычніка 2025). Праверана 28 жніўня 2025.
- ↑ Google Meet отрицает технические проблемы на стороне компании после сбоев в РФ. Коммерсантъ (27 жніўня 2025). Праверана 28 жніўня 2025.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.