DAMN.

DAMN.
Вокладка альбома Кендрык Ламар «DAMN.» (2017)
Студыйны альбом Кендрык Ламар
Дата выпуску Сцяг ЗША 14 красавіка 2017
Запісаны 2016—2017
Жанры
  • Свядомы хіп-хоп[1]
  • хіп-хоп Заходняга ўзбярэжжа[2]
Прадзюсары Anthony Tiffith, Mike Will Made It, Pluss, DJ Dahi, Sounwave, The Alchemist, Cardo
Лэйбл гуказапісу Aftermath Entertainment, Interscope Records, Top Dawg Entertainment
Храналогія Кендрыка Ламара
To Pimp a Butterfly
(2015)
DAMN.
(2017)
Black Panther
(2018)

Damn (стылізаваны як DAMN.) — чацвёрты студыйны альбом амерыканскага хіп-хоп выканаўцы Кендрыка Ламара. Альбом выйшаў 14 красавіка 2017 года пад кіраўніцтвам лэйблаў Aftermath Entertainment, Interscope Records і Top Dawg Entertainment. Альбому папярэднічаў сінгл «Humble», які дэбютаваў на другім радку ў хіт — парадзе Billboard 100[3].

Damn дэбютаваў на першым месцы ў хіт-парадзе Billboard 200, прадаўшы ў першы тыдзень 603 тысячы лічбавых копій[4][5]. Альбом атрымаў станоўчыя водгукі. Да ліпеня 2017 года Damn быў сертыфікаваны Recording Industry Association of America (RIAA) у падвойным плацінавым статусе. Альбом атрымаў намінацыі на прэмію Grammy Award у такіх катэгорыях, як «Лепшы рэп-альбом» і «Лепшы альбом года», што стала трэцім запар альбомам для Ламара, намінаваным у гэтай катэгорыі[6]. Damn названы лепшым альбомам Billboard Year-End па выніках 2017 года. 16 красавіка 2018 года за дадзены альбом Кендрык Ламар стаў лаўрэатам Пулітцэраўскай прэміі[7]. Гэта першая неджазавая і некласічная музычная праца, ганараваная гэтай прэстыжнай прэміі[8].

Музыка

Альбом Damn утрымоўвае ў сабе апроч усвядомленага хіп-хопа і хіп-хопа Заходняга ўзбярэжжа, элементы трэпа[9][10][11], R&B[11][12] і поп-музыкі[11].

Вокладка

Вокладка альбома была распрацавана дызайнерам, які пражывае ў Лос-Анджэлесе, Уладам Сепетавым. Акрамя дадзенай працы, Сепетаў распрацоўваў вокладкі да папярэдніх праектаў артыста: To Pimp a Butterfly, Untitled Unmastered і сінглу «i». У дадатак ён супрацоўнічае і з іншымі хіп-хоп выканаўцамі пераважна з Лос-Анджэлеса, накшталт ScHoolboy Q  (руск.), Jay Rock  (руск.), The Game (рэпер)  (руск.) і Ab-Soul  (руск.)[13]. У сваім твітары дызайнер апісаў вокладку як «гулкую і заборыстую»[14]. Сепетаў сцвярджае, што рашэнне змясціць налепку «Parental Advisory» у незвычайнае месцазнаходжанне з’яўлялася часткай дызайну, але ні ў якім разе не «запозненай ідэяй»[15]. Пазней вокладка альбома стала часткай мемаў[16].

Выпуск і прасоўванне

23 сакавіка 2017 года Кендрык прадставіў сінгл «The Heart Part 4»[17][18] пачынаецца з устаўкі песні Джэймса Браўна «Don’t Tell A Lie About Me And I Won’t Tell The Truth On You» (Не кажы пра мяне хлусні, і я не скажу пра цябе праўду)[19] Песня раіць пачакаць 7 красавіка[20].

30 сакавіка Кендрык апублікаваў музычны відэакліп на свой другі сінгл — «HUMBLE». 7 красавіка, як меркавалася, Кендрык апублікуе свой чацвёрты студыйны альбом; аднак у гэты час ён анансаваў дакладную дату свайго новага альбома: 14 красавіка[21]. У дадатак альбом з’явіўся на iTunes для папярэдняй замовы. Трэклісты пласцінкі будзе ўключаць 14 трэкаў[22]. 11 красавіка ён прадставіў назву, вокладку і плэйліст свайго чацвёртага студыйнага альбома. Альбом будзе мець назву DAMN., а ў якасці гасцей у альбоме будуць барбадаская спявачка Rihanna і брытанскі рок-гурт U2[23]. 14 красавіка альбом стаў даступны для праслухоўвання.

Водгукі

Пераважная большасць музычных рэцэнзентаў пакінулі станоўчыя рэцэнзіі. Так, па дадзеных сайта Metacritic, альбом набраў 95 балаў са 100 магчымых па выніках 37 рэцэнзій[24].

Журналіст Boston Globe Джуліян Бэнбоу напісаў: «Яго новы студыйны альбом „DAMN.“ не адрозніваецца ад яго папярэдніх прац, нават калі ён [альбом] будзе яго лепшым творам. На працягу ўсіх 55 хвілін праслухоўвання альбома на Вас будуць абрынуты грукатлівыя біты і галавакружныя рыфмы, пасыл якіх Вы і зусім не будзеце ў сілах пераварыць у сваёй галаве»[25]. У той час як выданне The Telegraph, ацэньваючы альбом Кендрыка, падкрэсліла: «Як жанр, рэп часам вельмі цяжка слухаць, збольшага з-за таго, што ў ім безліч бесперапыннага рэчытатыву і слэнгу, які трэба яшчэ і расшыфроўваць. Але калі мы адкідаем гульню слоў большасці хіп-хоп выканаўцаў, часцей на выхадзе мы атрымліваем пустыя дакучлівыя ідэі. „DAMN.“ — гэта чулы, складаны, красамоўны альбом, у якім аўтар задае сабе і сваім слухачам сур’ёзныя пытанні аб тым, колькі ж адказнасці ляжыць на нашых плячах у гэтым недасканалым свеце»[26].

24 лістапада 2017 года англійскі часопіс NME апублікаваў спіс найлепшых альбомаў года, дзе DAMN. заняў трэцяе месца[27].

16 красавіка 2018 года ў Школе журналістыкі Калумбійскага ўніверсітэта было абвешчана, што Кендрык Ламар за працу над альбомам «DAMN.» стаў лаўрэатам Пулітцэраўскай прэміі ў катэгорыі «За выбітны музычны твор». Узнагарода прысуджана з фармулёўкай: «за віртуозную калекцыю песень, аб’яднаных шчырасцю простанароднай мовы і рытмічнай дынамікай, якія даюць уражлівыя замалёўкі мноства складнікаў сучаснага жыцця афраамерыканцаў». Ламар стаў першым прадстаўніком папулярнай музыкі, удастоены гэтай узнагароды (і таксама першым рэперам з такім дасягненнем). Раней, Пулітцэраўскую прэмію ў музычнай вобласці атрымлівалі толькі прадстаўнікі жанру джаза (напрыклад, Джордж Гершвін, Тэлоніюс Монк і Джон Калтрэйн  (руск.)), кантры (Хэнк Уільямс; і ўсе чацвёра пасмяротна), фолк-рока (Боб Дылан) ці класічнай музыкі[28][29][30].

Выніковыя спісы

У студзені 2025 года альбом уключаны ў спіс лепшых альбомаў першай чвэрці XXI стагоддзя (нумар 66 у спісе The 250 Greatest Albums of the 21st Century So Far)[31].

Выданне Спіс Пазіцыя Крыніца
The A.V. Club The A.V. Club́s 20 Best Albums of 2017
1
BBC News The Top 10 Albums of 2017
1
Billboard Billboard́s 50 Best Albums of 2017: Critics' Picks
1
Clash Clash Albums of the Year 2017
2
Complex The Best Albums of 2017
1
Consequence of Sound Top 50 Albums of 2017
2
Entertainment Weekly The 25 Best Albums of 2017
2
Exclaim! Exclaim!́s Top 10 Hip-Hop Albums
1
HipHopDX HipHopDX́s Best Rap Albums Of 2017
1
The Independent The 30 Best Albums of 2017
7
The Irish Times Ticket Awards 2017: The Best Music of the Year
1
Loud and Quiet The Loud and Quiet Top 40 Albums of 2017
11
The Best Albums of 2017
14
  • The New York Times
  • (Jon Pareles)
The Best Albums of 2017
6
Newsweek
  • The 17 Best Albums of 2017:
  • Kendrick Lamar, Lorde and Other Favorites
6
NME NMÉs Albums of The Year 2017
3
Now The 10 Best Albums of 2017
1
NPR The 50 Best Albums of 2017
1
Paste The 50 Best Albums of 2017
2
Pitchfork The 50 Best Albums of 2017
1
PopMatters The 60 Best Albums of 2017
1
Rap-Up Rap-Uṕs 20 Best Albums of 2017
1
Rolling Stone 50 Best Albums of 2017
1
Rough Trade Albums of the Year
45
The Skinny The Skinnýs Top 50 Albums of 2017
1
Slant Magazine The 25 Best Albums of 2017
1
Spin 50 Best Albums of 2017
1
Stereogum The 50 Best Albums of 2017
2
Time Top 10 Albums 2017: Reputation, DAMN., Melodrama
2
The Times 100 Best Albums of the Year
2
Variety The Best Albums of 2017 x
Vice The 100 Best Albums of 2017
2
Vulture The 10 Best Albums of 2017
1

Узнагароды

Год Цырымонія Катэгорыя Вынік
2017 Q Awards Best Album[64] Намінацыя
BET Hip Hop Awards Album of the Year[65] Перамога
American Music Award Favorite Rap/Hip-Hop Album[66] Перамога
2018 Grammy Award Лучший альбом года[67] Намінацыя
Лучший рэп-альбом[67] Перамога
NAACP Image Awards Outstanding Album[68][69] Перамога
iHeartRadio Music Awards Hip-Hop Album of the Year[70] Перамога
Juno Awards International Album of the Year[71] Перамога
Пулитцеровская премия За выдающееся музыкальное произведение[72] Перамога

Камерцыйны поспех

У ЗША Damn дэбютаваў на першым месцы агульнанацыянальнага хіт-параду Billboard 200 з тыражом 603,000 альбомных эквівалентных адзінак у першы тыдзень рэлізу. Такім чынам, ён стаў трэцім запар альбомам Ламара пасля To Pimp a Butterfly (2015) і Untitled Unmastered (2016), які дасягнуў пазіцыі № 1 у ЗША. Яго тыраж у першы тыдзень уключаў 353,000 копій і больш за 340 млн адзінак стрымінгу[73]. У другі тыдзень рэлізу, альбом заставаўся на першым месцы ў ЗША з тыражом 238,000 альбомных эквівалентных адзінак, уключаючы 87,000 традыцыйных альбомных продажаў, падняўшы продажы да сумарных 841,000 адзінак[74]. У трэці тыдзень рэлізу, зноў застаючыся на вяршыні чарта, альбом меў тыраж 173,000 альбомных эквівалентных адзінак, уключаючы 57,000 традыцыйных альбомных продажаў, падняўшы сумарныя продажы да 1.014 млн адзінак[75]. Да канца 2017 года тыраж Damn склаў 910,000 копій і 2,747,000 альбомных эквівалентных адзінак у ЗША, фінішаваўшы на трэцім месцы сярод усіх амерыканскіх бэстсэлераў пасля дыскаў Ed Sheeran ÷ і Тэйлар СвіфтReputation[76]. 10 ліпеня 2017 года альбом быў сертыфікаваны Recording Industry Association of America (RIAA) у падвойным плацінавым статусе па сумарным улікам продажаў, стрымінгу і альбомным трэкам у ліку 2 млн адзінак[77].

Альбом таксама ўзначаліў канадскі хіт-парад Canadian Albums Chart з тыражом 35,000 адзінак і 25,4 млн стрымаў, стаўшы для рэпера яго трэцім запар чартапоперам у краіне кляновага лісця[78].

У Вялікабрытаніі было прададзена 30,000 адзінак у першы тыдзень рэлізу і ён дасягнуў пазіцыі № 2 у UK Albums Chart[79].

Канцэпцыя

BLOOD.

У трэку «BLOOD.» Кендрык быў застрэлены сляпой жанчынай, якой ён спрабаваў дапамагчы. Сляпая жанчына ўвасабляе наступствы, якія прывядуць да вечных пакут у кнізе Мішне Тора. Падвоенасць заключаецца ў тым, падпарадкоўвацца Богу і быць бласлаўлёным, ці ж не паслухацца і быць праклятым. Здзейсніць дрэнны ўчынак (англ.: Is it wickedness?) або прызнацца ў сваёй слабасці (англ.: Is it weakness?) — гэтае пытанне гуляе ключавую ролю на працягу ўсяго альбома.

Стрэлы ў «BLOOD.» і «DUCKWORTH.» увасабляюць наступствы кожнага наступнага шляху. Кендрык быў застрэлены, таму што ён страціў свой шлях, і таму быў пракляты. У той жа час у «DUCKWORTH.» ён вярнуў усё назад, застаўшыся ў жывых, разарваўшы ланцугі свайго народа з-за дзеянняў свайго бацькі і раздзелы лэйбла TDE, апавяданне пра якія ідзе ў трэку «DUCKWORTH.» [80] .

DNA.

У другім трэку альбома Кендрык прымяняе некалькі пунктаў гледжання, адзначаючы, крытыкуючы і вывучаючы спадчыну і культуру цемнаскурых. У музычным відэакліпе Кендрык і Дон Чыдл, каб спрачацца адзін з адным, выкарыстоўваюць словы песні. У гэтым жа кліпе Ламар з’яўляецца ў традыцыйнай форме Кунг-Фу[81].

DNA — гэта песня, у якой Ламар распавядае пра жыццё ганарлівага афраамерыканца. У трэку «i», альбома To Pimp a Butterfly, Ламар вымавіў наступнае: «Што ж, гэта маё тлумачэнне наўпрост з Эфіопіі. Негус — член Каралеўскай сям’і (англ. royalty). Чакай, выслухай. Негус — чорны імператар, кароль, кіраўнік; зараз дай мне скончыць. У падручніках гісторыі апускаюць гэта і старанна хаваюць»[82].

YAH.

Назва трэка адсылае да Яхве. Таксама у трэке ёсць і іншыя рэлігійныя адсылкі. Як і два папярэднія трэкі, YAH. змяшчае фрагменты з эфіра FOX News, у якіх вядучыя крытыкуюць выступленне Ламара з песняй «Alright» на BET Awards 2015. Але у гэтым трэке Кендрык вядзе з вядучымі дыялог[83].

ELEMENT.

У гэтым трэку Ламар сцвярджае, што ён найболей дамінуючы хіп-хоп выканаўца ў гульні, які задае сваім сучаснікам задачы і правакуе іх на дыспут[84][85]. Кендрык даследуе свой асабісты шлях самаахвяравання і сямейныя нягоды, якія да гэтага часу назапашваліся ў яго жыцці; разбірае тыя цяжкасці, што выпалі на долю яго сям’і і на яго асабіста. Тое, як гэта паўплывала на яго, каб у рэшце рэшт стаць тым, кім ён з’яўляецца зараз[86].

FEEL.

У «FEEL.» Кендрык праяўляе шырокі шэраг пачуццяў па большай частцы негатыўных, якія ўзніклі з набыццём славы. Ён выхваляецца сваім статусам у рэп-гульні, аднак лічыць, што ў гэтай жа рэп-індустрыі поўна зласліўства. Нягледзячы на крытычны і камерцыйны поспех апошніх гадоў, Кендрык вядзе з сабой эмацыйную і духоўную барацьбу. У сваёй музыцы ён рэгулярна адкрывае цёмныя бакі свайго жыцця: дэпрэсію, з якой ён жыве з падлеткавага перыяду[87], і нянавісць да сябе ў сувязі з тым, што асвяціў толькі малую частку важных тэм на сваёй папярэдняй працы[88][89].

LOYALTY.

У «LOYALTY.» Кендрык і Рыяна разважаюць пра каштоўнасць і неабходнасць поўнага даверу і сумленнасці з абодвух бакоў у платанічных і рамантычных адносінах[90]. У канцы песні Рыяна спявае пра тое, як цяжка заставацца сціплай, маючы галавакружную вядомасць: «It’s so hard to be humble. Lord knows I’m tryin'» ("Вельмі складана быць сціплай. Гасподзь ведае, што я стараюся")[91]. Гэты фінал вядзе да песні «PRIDE.», які пачынаецца са слоў: «Каханне цябе загубіць. Але гонар загубіць нас абодвух»[92].

PRIDE.

«PRIDE.» — гэта інтраспектыўны трэк, які працягвае разглядаць цяжкія рэлігійныя тэмы. Прымаецца да ўвагі адзінаццатая прытча, верш другой: «Прыйдзе гонар, прыйдзе і пасаромленьне; але з пакорлівымі — мудрасць»[93]. Кендрык пранікае ў глыб свайго ўласнага гонару, а тое, што яго часта называюць лепшым рэперам з тых, хто жыве цяпер, выклікае напружанне паміж яго ідэаламі і яго ўчынкамі. Акрамя таго, на працягу ўсёй песні тэмбр голасу Ламара мяняецца ад высокага да нізкага, што падкрэслівае кантраст паміж яго ідэаламі і яго дзеяннямі. Гонар з’яўляецца адным з сямі смяротных грахоў. У пасланні Якава гаворыцца: «Бог ганарлівым пярэчыць, а пакорным дае мілату»[94]. У дадатак прасочваецца наўмысны кантраст паміж песнямі «PRIDE.» і «HUMBLE.». «PRIDE.» мае салодкамоўнае (сціплае) адценне, а «HUMBLE.» з’яўляецца выбухным і задзірлівым. Кожны інструментал парадаксальна адпавядае тэме абедзвюх песень[95].

HUMBLE.

У «HUMBLE.» Кендрык заклікае слухачоў і іншых рэпераў пакорліва прымаць яго вершы, настойваючы на тым, што ён з’яўляецца першым нумарам у гульні. У музычным відэакліпе ён сумяшчае рэлігійныя выявы (накшталт Таемнай вячэры) з гарадскім жыццём. Ён заклікае ўсіх сабрацца вакол яго, падобна прапаведніку[96].

LUST.

У дадзенай песні артыст раскрывае сваё бачанне на сумнае жыццё «рэп-зорак». Разглядаючы тэмы сэксуальнага характару, Ламар даследуе манатонную штодзённую руціну багатых і вядомых людзей, якія часта эксплуатуюць юрлівасць у яе самых розных формах. У другім куплеце, апусціўшыся ў разважанні, Кендрык падкрэслівае неспатольную смагу людзей да раскошы, неабмежаванага сэксу і вечарынак[97].

LOVE.

У гэтым трэку Кендрык разважае аб ролі жанчын у яго жыцці; верагодна гаворка ідзе пра яго нявесту, Уітні Элфорд, з якой ён сустракаецца яшчэ са школьных гадоў. Ламар выкарыстоўвае балады, каб задаць неабходныя пытанні свайму партнёру і ўмацаваць найбольш важны аспект іх сяброўства — каханне. Назва, тэма і настрой песні цалкам супастаўляецца з папярэдняй песняй, «LUST.». Абодва трэка маюць кантраст: калі «LOVE.» — Гэта глыбока інтымная эмоцыя, якую адчуваеш да іншага канкрэтнага чалавека, то «LUST.» ахоплівае ўсе фізічныя і сэксуальныя жаданні. Таксама юрлівасць (англ. lust) з’яўляецца адным з сямі смяротных грахоў[98].

XXX.

У «XXX.» Кендрык зноў кранае палітычныя і рэлігійныя тэмы. У першым куплёце ён разглядае маральную нявызначанасць, адзначаючы, што нават найлепшыя сярод нас здольныя на зло. Кендрык выхваляецца сваімі вулічнымі дасягненнямі, выкладаючы, што аднойчы яго сябар спытаў у яго рады з нагоды трагічнай згубы сына. Кендрык падштурхоўвае яго на тое, каб той здзейсніў акт гвалтоўнай помсты («вока за вока, зуб за зуб»)[99]. У другім куплёце Ламар імкнецца да мірнага ўрэгулявання канфлікту, працягваючы нігілістычныя тэмы «PRIDE.»[100].

Амерыканскі крытык Стывен Хайдэн адзначыў, што ў вершах артыста прасочваецца духоўная, дыслакацыйная барацьба сучаснай Амерыкі са Старазапаветным падтэкстам[101].

FEAR.

У"FEAR." Ламар вывучае тры выпадкі сапраўднага страху людзей ва ўзросце сямі, сямнаццаці і дваццаці сямі гадоў адпаведна. У першым куплеце ён даследуе страх, які адчувае дзіця са строгай маці, выкарыстоўваючы вершы, накшталт: «Я цябе высяку, калі ты скокнеш на маю канапу. Я цябе высяку, калі ты не зрабіў хатняе заданне. Я цябе высяку, і табе лепш не бегчы да бацькі».

У другім куплеце Кендрык даследуе страх падлетка ў 17 гадоў, які заключаецца ў страху смерці ад вулічных бандыцкіх груповак або паліцэйскай жорсткасці: «Верагодна я памру па дарозе дадому з кандытарскай крамы. Верагодна, я памру, таму што гэтыя колеры адрозніваюцца».

У трэцім куплёце Кендрык распавядае аб тым страху, які збольшага выкладзены на To Pimp A Butterfly: няўпэўненасць ва ўласных сілах, страх страціць жыццё, якое ён пабудаваў самастойна[102].

GOD.

У перадапошнім трэку альбома Кендрык пышыцца сваімі поспехамі, сваімі пачуццямі і тым, чаму ён так шмат працуе. На працягу ўсяго трэка ён апісвае свае пачуцці падобна да таго, што адчувае Бог. У нейкім сэнсе ён нагадвае іншых хіп-хоп выканаўцаў, якія лічаць сябе Багамі, але на справе такімі не з’яўляюцца[103].

DUCKWORTH.

У заключным трэку альбома Кендрык распавядае гісторыю пра тое, як бос лэйбла TDE, Энтані Ціфіт, і бацька Кендрыка, Дакі, ледзь не здзейснілі галоўную памылку ў іх жыцці. У мінулым, бацька Кендрыка працаваў у KFC, а Энтані належаў бандыцкай групоўцы і вёў крымінальны лад жыцця. Энтані планаваў абрабаваць кафэ, а бацька Кендрыка, які, верагодна, мог загінуць ад рук будучага боса TDE, даваў яму бясплатную ежу. У знак падзякі Энтані не стаў забіваць Дакі. Пасля, калі б Энтані забіў Дакі, то бос TDE адбываў пажыццёвы тэрмін у турме, а Кендрык бы рос без бацькі, не паступіў у каледж і памёр у вулічнай перастрэлцы[104]. Пасля завяршальных слоў, чуецца гук стрэлу, перамоткі аўдыё, пасля чаго Кендрык прамаўляе фразу, з якой ён пачынае альбом: «Неяк раз я вырашыў прагуляцца »[105].

Трэкліст

Па дадзеных з буклета альбома і часопіса XXL[106][107].

НазваАўтарПрадзюсер Працягласць
1. «Blood»
  • Bēkon
  • Top Dawg
1:58
2. «DNA» Майкл Лен Уільямс II[108] 3:05
3. «Yah»
2:40
4. «Element»
3:28
5. «Feel»
  • Дакварт
  • Спірс
Sounwave 3:34
6. «Loyalty» (пры ўдзеле Рыяны)
3:47
7. «Pride»
  • Лэйсі
  • Top Dawg
  • Bēkon
4:35
8. «Humble»
  • Уільямс II
  • Pluss
2:57
9. «Lust»
5:07
10. «Love» (пры ўдзеле Zacari)
  • Walton
  • Sounwave
  • Kurstin
  • Top Dawg
3:33
11. «XXX» (пры ўдзеле U2)
  • Дакварт
  • Уільямс II
  • Natche
  • Спірс
  • Tiffith
  • Пол Дэвід Х'юсан
  • Дэвід Эванс
  • Адам Клейтан
  • Лары Маллен
  • Уільямс II
  • DJ Dahi
  • Sounwave
  • Top Dawg
  • Bēkon
4:14
12. «Fear» 7:40
13. «God»
  • Дакварт
  • Riera
  • Спірс
  • Natche
  • Tannenbaum
  • Ronald LaTour
  • Tiffith
  • Riera
  • Sounwave
  • DJ Dahi
  • Bēkon
  • Cardo
  • Top Dawg
  • Yung Exclusive
4:08
Працягласць: 54:54

Заўвагі

  •   — дададковы прадзюсар
  •   — сапрадзюсар
  •   — прадзюсар по вакалу

Чарты

Штотыдневыя чарты

Чарт (2017) Вышэйшая
пазіцыя
Сцяг Аўстраліі Australian Urban Albums (ARIA)[112] 1
Сцяг Паўднёвай Карэі South Korean Albums International (Gaon)[113] 3

Гадавыя і выніковыя чарты

Чарт (2017) Пазіцыя
Сцяг Аўстраліі Аўстралія (ARIA)[114] 10
Сцяг Бельгіі Бельгія (Ultratop Flanders)[115] 25
Сцяг Бельгіі Бельгія (Ultratop Wallonia)[116] 136
Сцяг Канады Канада (Billboard)[117] 5
Сцяг Даніі Данія (Hitlisten)[118] 13
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды (MegaCharts)[119] 17
Сцяг Германіі Германія (Offizielle Top 100)[120] 87
Сцяг Італіі Італія (FIMI)[121] 68
Сцяг Новай Зеландыі Новая Зеландыя (RMNZ)[122] 6
Сцяг Швецыі Швецыя (Sverigetopplistan)[123] 10
Сцяг Швейцарыі Швейцарыя (Schweizer Hitparade)[124] 89
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія (OCC)[125] 27
Сцяг ЗША ЗША Billboard 200[126] 1
Сцяг ЗША ЗША Digital Albums (Billboard)[127] 2
Сцяг ЗША ЗША Rap Albums (Billboard)[128] 1
Сцяг ЗША ЗША Top R&B/Hip-Hop Albums[129] 1

Крыніцы

  1. Is Kendrick Lamar's Album "DAMN." The Conscious Rap Album We've Been Waiting For?(недаступная спасылка). Urban and Stylish (24 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2018. Праверана 7 мая 2017.
  2. DAMN. by Kendrick Lamar. Праверана 2 лютага 2020.
  3. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  4. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  5. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  6. Kreps, Daniel. Jay-Z, Kendrick Lamar, Bruno Mars Lead 2018 Grammy Nominees. Rolling Stone (28 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2017. Праверана 28 лістапада 2017.
  7. The Pulitzer Prize. The 2018 Pulitzer Prize Winner in Music (англ.). www.pulitzer.org. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2018. Праверана 17 красавіка 2018.
  8. 2018 Pulitzer Prize Winners: Full List. The New York Times. 2018-04-16. Архівавана з арыгінала 2020-11-09. Праверана 2018-04-16.
  9. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  10. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  11. а б в 10 Songs That Influenced Kendrick Lamar's DAMN.. Spin (18 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2017. Праверана 7 мая 2017.
  12. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  13. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  14. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  15. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  16. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  17. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  18. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  19. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  20. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  21. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  22. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  23. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  24. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  25. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  26. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  27. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  28. 2018 Pulitzer Prize Winners: Full List. The New York Times. 2018-04-16. Архівавана з арыгінала 2020-11-09. Праверана 2018-04-16.
  29. Рэпер Кендрик Ламар получил Пулитцеровскую премию (англ.). Ria.ru (16 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2018. Праверана 17 красавіка 2018.
  30. Борис Барабанов. Рэп наградили за подлинность Кендрику Ламару дали Пулитцеровскую премию (англ.). Коммерсантъ (17 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2018. Праверана 17 красавіка 2018.
  31. The 250 Greatest Albums of the 21st Century So Far (англ.). Rollingstone.com (10 студзеня 2025). Праверана 22 студзеня 2025.
  32. The A.V. Club's 20 Best Albums of 2017. The A.V. Club (7 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2017. Праверана 8 снежня 2017.
  33. The Top 10 Albums of 2017. BBC News (22 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2018. Праверана 7 студзеня 2018.
  34. Billboard's 50 Best Albums of 2017: Critics' Picks. Billboard (12 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2017. Праверана 12 снежня 2017.
  35. Clash Albums Of The Year 2017. Clash (19 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2017. Праверана 25 снежня 2017.
  36. The Best Albums of 2017. Complex (6 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2017. Праверана 8 снежня 2017.
  37. Top 50 Albums of 2017. Consequence of Sound. 2017-11-27. Архівавана з арыгінала 2017-12-03. Праверана 2017-12-08.
  38. The 25 Best Albums of 2017. Entertainment Weekly. 2017-12-05. Архівавана з арыгінала 2018-01-07. Праверана 2017-12-08.
  39. Exclaim! Staff. Exclaim!'s Top 10 Hip-Hop Albums. Exclaim! (5 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2017. Праверана 15 снежня 2017.
  40. HipHopDX's Best Rap Albums Of 2017. HipHopDX (29 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2017. Праверана 30 снежня 2017.
  41. The 30 Best Albums of 2017. The Independent (27 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 8 снежня 2017.
  42. Louise Bruton (2017-12-02). Ticket Awards 2017: The Best Music of the Year. The Irish Times. Архівавана з арыгінала 2017-12-02. Праверана 2017-12-11.
  43. The Loud And Quiet Top 40 Albums of 2017. Loud and Quiet (8 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 30 снежня 2017.
  44. а б Jon Caramanica and Jon Pareles (2017-12-06). The Best Albums of 2017. The New York Times. Архівавана з арыгінала 2017-12-06. Праверана 2017-12-11.
  45. The 17 Best Albums of 2017: Kendrick Lamar, Lorde and Other Favorites. Newsweek (15 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2017. Праверана 25 снежня 2017.
  46. NME's Albums of The Year 2017. NME (23 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2017. Праверана 8 снежня 2017.
  47. The 10 Best Albums of 2017. Now (12 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2017. Праверана 20 снежня 2017.
  48. The 50 Best Albums of 2017. NPR (12 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2017. Праверана 12 снежня 2017.
  49. The 50 Best Albums of 2017. Paste. 2017-11-27. Архівавана з арыгінала 2017-12-01. Праверана 2017-12-08.
  50. The 50 Best Albums of 2017. Pitchfork (12 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2017. Праверана 12 снежня 2017.
  51. The 60 Best Albums of 2017. PopMatters (11 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2018. Праверана 18 снежня 2017.
  52. Rap-Up's 20 Best Albums of 2017. Rap-Up (12 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2017. Праверана 14 снежня 2017.
  53. 50 Best Albums of 2017. Rolling Stone. 2017-11-27. Архівавана з арыгінала 2017-12-11. Праверана 2017-12-08.
  54. Albums of the Year(недаступная спасылка). Rough Trade. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2017. Праверана 8 снежня 2017.
  55. The Skinny's Top 50 Albums of 2017. The Skinny (29 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2017. Праверана 8 снежня 2017.
  56. The 25 Best Albums of 2017. Slant Magazine (6 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2017. Праверана 8 снежня 2017.
  57. 50 Best Albums of 2017. Spin (18 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2017. Праверана 20 снежня 2017.
  58. The 50 Best Albums of 2017(недаступная спасылка). Stereogum (5 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2017. Праверана 8 снежня 2017.
  59. Top 10 Albums 2017: Reputation, DAMN., Melodrama. Time (4 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2017. Праверана 8 снежня 2017.
  60. 100 Best Albums of the Year. The Times. 2017-12-03. Архівавана з арыгінала 2017-12-09. Праверана 2017-12-08.
  61. Variety Staff (2017-12-15). The Best Albums of 2017. Variety. Архівавана з арыгінала 2017-12-27. Праверана 2017-12-18.
  62. The 100 Best Albums of 2017. Vice. Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2018. Праверана 18 снежня 2017.
  63. The 10 Best Albums of 2017. Vulture. Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2017. Праверана 18 снежня 2017.
  64. Q Awards Nominees & Winners. Daily Express (7 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2018. Праверана 20 красавіка 2018.
  65. 2017 BET Hip-Hop Awards: See the Winners List. Billboard. 2017-10-10. Архівавана з арыгінала 2017-12-02. Праверана 2017-12-13.
  66. Here Are All the Winners From the 2017 AMAs. Billboard. 2017-11-19. Архівавана з арыгінала 2019-12-20. Праверана 2017-12-13.
  67. а б Kreps, Daniel. Jay-Z, Kendrick Lamar, Bruno Mars Lead 2018 Grammy Nominees. Rolling Stone (28 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2017. Праверана 28 лістапада 2017.
  68. Ramos, Dino-Ray. NAACP Image Awards: Jordan Peele, Tiffany Haddish, Idris Elba Among Winners In Non-Televised Categories. Deadline.com (15 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2018. Праверана 15 студзеня 2018.
  69. NAACP Image Awards: 'Marshall,' 'Get Out,' 'Girls Trip' Dominate Film Nominations. The Hollywood Reporter (20 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2020. Праверана 9 снежня 2017.
  70. iHeartRadio [iHeartRadio]. #HipHopAlbumOfTheYear #HipHopArtistOfTheYear Be Humble. #iHeartAwards2018 @kendricklamar. Twitter (11 сакавіка 2018). Праверана 11 сакавіка 2018.
  71. Juno 2018 Winners. The Juno Awards. 2018-03-25. Архівавана з арыгінала 2018-04-21. Праверана 2018-04-20.
  72. 2018 Pulitzer Prize Winners: Full List. The New York Times. 2018-04-16. Архівавана з арыгінала 2020-11-09. Праверана 2018-04-16.
  73. Caulfield, Keith. Kendrick Lamar Earns Third No. 1 Album on Billboard 200 Chart With Biggest Debut of 2017. Billboard (22 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2017. Праверана 23 красавіка 2017.
  74. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  75. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  76. Caulfield, Keith. Ed Sheeran's 'Divide' Is Nielsen Music's Top Album of 2017 in U.S. (3 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2018. Праверана 4 студзеня 2018.
  77. American album certifications — Kendrick Lamar — Damn Архівавана 16 снежня 2019.. riaa.com
  78. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  79. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  80. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  81. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  82. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  83. Kendrick Lamar – YAH. (англ.). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2017. Праверана 21 красавіка 2017.
  84. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  85. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  86. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  87. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  88. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  89. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  90. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  91. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  92. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  93. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  94. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  95. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  96. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  97. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  98. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  99. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  100. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  101. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  102. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  103. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  104. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  105. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  106. DAMN. digital booklet. DocDroid. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2017. Праверана 14 красавіка 2017.
  107. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)
  108. Instagram post by Mike WiLL Made It • Apr 11, 2017 at 3:22pm UTC (англ.). Instagram. Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2017. Праверана 11 красавіка 2017.
  109. Steve Lacy on Instagram(недаступная спасылка). Instagram. — «the rumors are true, I'm on DAMN.- I produced "pride"»  Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2017. Праверана 11 красавіка 2017.
  110. BMI – Repertoire Search(недаступная спасылка). bmi.com. Праверана 13 красавіка 2017.
  111. DAMN. COLLECTORS EDITION. by Kendrick Lamar on Apple Music. iTunes. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2017. Праверана 8 снежня 2017.
  112. ARIA Australian Top 40 Urban Albums. Australian Recording Industry Association (24 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2017. Праверана 22 красавіка 2017.
  113. 2017년 19주차 Album Chart (кар.). Gaon Music Chart. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 19 мая 2017.
  114. ARIA End of Year Albums 2017. Australian Recording Industry Association. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2018. Праверана 5 студзеня 2018.
  115. Jaaroverzichten Albums 2017. Ultratop. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2017. Праверана 21 снежня 2017.
  116. Rapports Annuels Albums 2017. Ultratop. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2017. Праверана 21 снежня 2017.
  117. Top Canadian Albums – Year-End 2017. Billboard. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2017. Праверана 15 снежня 2017.
  118. Album Top-100 2017. Hitlisten. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2018. Праверана 11 студзеня 2018.
  119. Jaaroverzichten – Album 2017. Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2017. Праверана 23 снежня 2017.
  120. Top 100 Album-Jahrescharts (ням.). GfK Entertainment. offiziellecharts.de. Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2017. Праверана 29 снежня 2017.
  121. Classifiche annuali dei dischi più venduti e dei singoli più scaricati nel 2017 (італ.) (Click on "Scarica allegato" and open the "Classifica annuale 2017 Album combined" file)(недаступная спасылка). FIMI. Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2018. Праверана 9 студзеня 2018.
  122. Top Selling Albums of 2017. Recorded Music NZ. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2017. Праверана 22 снежня 2017.
  123. Årslista Album – År 2017 (шведск.). Sverigetopplistan. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2018. Праверана 16 студзеня 2018.
  124. Schweizer Jahreshitparade 2017 – hitparade.ch. Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2018. Праверана 31 снежня 2017.
  125. White, Jack. The Top 40 biggest albums of 2017 on the Official Chart. Official Charts Company (3 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2018. Праверана 3 студзеня 2018.
  126. Top Billboard 200 Albums – Year-End 2017. Billboard. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2017. Праверана 12 снежня 2017.
  127. Top Digital Albums – Year-End 2017. Billboard. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2018. Праверана 12 снежня 2017.
  128. Top Rap Albums – Year-End 2017. Billboard. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2018. Праверана 12 снежня 2017.
  129. Top R&B/Hip-Hop Albums – Year-End 2017. Billboard. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2017. Праверана 12 снежня 2017.

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.