Entertainment Weekly
| Entertainment Weekly | |
|---|---|
| | |
| Арыгінальная назва |
англ.: Entertainment Weekly[1] |
| Тып | часопіс |
| Фармат | таблоід[d] |
| Заснавальнік | Time Warner |
| Уладальнік | Time Inc. |
| Выдавец | Time Inc. |
| Краіна | |
| Заснавана | 1990 |
| Тэматыка | забаўляльны часопіс |
| Мова | англійская[1] |
| Перыядычнасць | штотыднёвік |
| Галоўны офіс | Нью-Ёрк |
| Тыраж | 1 798 643 |
| ISSN | 1049-0434 |
| Вэб-сайт | ew.com |
Entertainment Weekly (скарочана EW) — амерыканскі штотыднёвы часопіс, публікуемы выдавецкім домам Time Inc., філіялам кампаніі Time Warner, з 16 лютага 1990 года. Распавядае галоўным чынам пра фільмы, тэлевізійныя серыялы, мюзіклы на Брадвеі, кнігі і іншыя аб’екты масавай культуры. У адрозненне ад большасці падобных выданняў часопіс не факусуецца на асабістым жыцці знакамітасцей, падаючы чытачу першым чынам навіны пра апошнія рэлізы і прафесійна выкананыя рэцэнзіі. Тэматычна падобны на такія штотыднёвікі як Variety і The Hollywood Reporter, аднак меней спецыялізаваны, тым самым ахопліваючы шырэйшую аўдыторыю.
Гісторыя
Створаны ў 1990 годзе нью-ёркскім журналістам Джэфам Джарвісам, як перадавы аглядальнік сусветнай поп-культуры. На вокладцы першага нумара была намалявана канадская кантры-выканаўца Кэтрын Дон Ланг, аж да сярэдзіны 1992 года загалоўнае слова «Entertainment» пісалася з маленькай літары. Ужо ў 2003 годзе тыраж перавысіў 1,7 млн копій у тыдзень, у сакавіку 2006 года арыгінальны дызайн цалкам быў зменены, стаўшы больш сучасным. Часопіс рассылаецца па паштовай падпісцы, акрамя таго, дзейнічае афіцыйны сайт, які кіруецца Сіндзі Стыверс[2], дзе рэгулярна выкладваюцца навіны, цікавыя відэаролікі, фатаграфіі. Прысутнічае архіў са старымі артыкуламі і інтэрв’ю, вядомыя аўтары вядуць асабістыя блогі і калонкі.
Штогод часопісам уручаецца прэмія Ewwy Award, узнагарода лепшым тэлевізійным серыялам розных жанраў і кірункаў.
Зноскі
- ↑ а б в The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1049-0434
- ↑ Dylan Stableford.. Stivers Named Managing Editor of EW.com — Industry veteran joins Entertainment Weekly at a pivotal time for the brand. «Stivers Named Managing Editor of EW.com» (англ.). Folio (16 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2012. Праверана 15 снежня 2010.
Спасылкі
- ew.com — афіцыйны сайт
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.