KFC
| KFC | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | Даччынае таварыства, цалкам належнае матчынай кампаніі |
| Заснаванне | 1952 |
| Заснавальнікі | Harland Sanders[d] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне |
|
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | Роджэр Ітан (прэзідэнт) |
| Галіна | Грамадскае харчаванне |
| Прадукцыя | Фаст-фуд |
| Абарот | $5 млрд |
| Чысты прыбытак | $520,3 млн (2007) |
| Колькасць супрацоўнікаў | 24 тыс. чалавек (2007 год) |
| Дэвіз | sogood |
| Матчына кампанія | Yum! Brands |
| Сайт | kfc.com |
KFC — амерыканская сетка кафэ грамадскага харчавання, якая спецыялізуюцца на стравах з курыцы. Заснавана ў 1952 годзе Харландам Сандэрсам пад назвай Kentuсky Fried Chiken. У 1991 годзе брэнд скараціў назву да абрэвіятуры KFC. З 1997 года сетка належыць буйной рэстараннай кампаніі Yum! Brands, якая валодае таксама такімі брэндамі як Pizza Hut і Taco Bell. Станам на 2024 года сетка KFC прадстаўлена ў 110 краінах свету — гэта больш за 16 000 кропак, у якіх штодня абслугоўваюцца каля 12.000.000 кліентаў. Галоўны офіс знаходзіцца ў Луісвілі, штат Кентукі.
Дзейнасць

KFC — даччынае прадпрыемства Yum! Brands, адной з найбуйнейшых рэстаранных кампаній у свеце. У 2013 годзе аб’ём продажу KFC склаў 23 млрд $. Штаб-кватэра KFC размяшчаецца па адрасе Гардынар-Лэйн, 1441 у горадзе Луісвіле, штат Кентукі. У штаб-кватэры размяшчаюцца офісы кіраўнікоў кампаніі, а таксама яе даследчы аддзел. Карпаратыўны адрас кампаніі — Норт-Орандж-стрыт, 1209, Уілмінгтан, штат Дэлавэр.
4563 гандлёвыя кропкі KFC размешчаны ў КНР, 4491 — у ЗША, астатнія 9821 рассеяны па ўсім свеце. Пункты продажу могуць знаходзіцца як ва ўласнасці канцэсіянераў, так і непасрэдна ва ўласнасці кампаніі; на долю KFC прыпадаюць 11 % гандлёвых кропак.
У афармленні многіх рэстаранаў прысутнічае малюнак палкоўніка Сандэрса. Частка кафэ абсталявана акном для выдачы заказаў кіроўцам аўтамабіляў і іншых транспартных сродкаў. Паслуга дастаўкі даступная толькі ў некаторых рэгіёнах. Часам замест паўнавартаснага кафэ прадукцыя KFC прадаецца ў кіёсках. Падобная сітуацыя характэрная для гандлёвых кропак на заправачных станцыях, стадыёнах, у крамах каля дома, парках забаў і навучальных установах, то-бок там, дзе стварэнне буйнога кафэ немагчыма або непрактычна. Сярэдні гадавы аб’ём продажу, якія прыпадае на адну кропку, у 2013 годзе склаў 1,2 млн $. Гандлёвая кропка абслугоўвае ў сярэднім 250 заказаў у дзень, прычым вялікая іх частка прыпадае на двухгадзінны пікавы перыяд.
Першачарговую адказнасць за аперацыі кампаніі нясе генеральны дырэктар Yum! Дэвід Новак, пасада прэзідэнта Yum! займае Рычард Т. Каруччы, а аперацыйным кіраваннем мацярынскай кампаніі загадвае Роджэр Ітан. Кітайскай дзейнасцю Yum! кіруе Сэм Су; генеральным дырэктарам KFC з’яўляецца Муктэш Пант.
KFC у Беларусі
Першы рэстаран KFC у Беларусі адкрыўся ў 2015 годзе на выхадзе з метро «Каменная Горка».[1] Уладальнікам франшызы стала беларуская кампанія «БелФудСэрвіс».
Станам на жнівень 2026 года, у Беларусі 94 рэстаранаў KFC[крыніца?].
Крыніцы
- ↑ На Каменной горке открылся первый в Беларуси ресторан KFC (руск.). DOSUG.BY. Праверана 29 жніўня 2024.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме KFC- Афіцыйны сайт кампаніі (англ.)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.