1915
| Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 1915 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
Падзеі

- 13 студзеня: Адбылося землетрасенне ў Авецана, якое стала адным з самых катастрафічных у гісторыі Італіі.
- 18 студзеня: Японія прад’явіла Кітаю Дваццаць адно патрабаванне.
- 19 студзеня: Жорж Клод атрымаў патэнт на рэкламную абвестку, аформленую неонавымі лямпамі.
- 1 красавіка: У паветраным баі ўпершыню выкарыстаны сінхранізаваны кулямёт.
- 22 красавіка: У ходзе 1-й сусветнай вайны Германія прымяніла хлор як хімічную зброю супраць англа-французскіх войск паблізу Іпра (Бельгія).
- 24 красавіка: У Стамбуле арыштаваныя і затым пазбаўлены жыцця больш за 800 прадстаўнікоў армянскай інтэлегенцыі. Пачаўся генацыд армян у Асманскай імперыі.
- 7 мая: Германская падводная лодка затапіла каля паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Ірландыі брытанскі лайнер «Лузітанія», які плыў з ЗША у Вялікабрытанію.
- 23 мая: Пачалася бамбардзіроўка Анконы флотам Аўстра-Венгрыі.
- 11 чэрвеня: У Чорным моры рускай эскадрай пашкоджаны нямецкі крэйсер «Брэслаў».
- 28 ліпеня: Марская пяхота ЗША высадзілася ў Порт-о-Прэнсе, здзейснена амерыканская акупацыя Гаіці.
- 7 жніўня: Спынілася выданне газеты «Наша ніва».
- 3 верасня: Германскія войскі занялі Гродна.
- 18 верасня: Германскія войскі занялі Вільню, у гэты ж дзень пачаўся Свянцянскі прарыў — наступальная аперацыя на Заходнім фронце.
- 9 лістапада: Пачала дзейнічаць чыгунка Жлобін — Калінкавічы — Шапятоўка.
- 13 лістапада: У Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа.
- 9 снежня: Алублікаваны ўніверсал Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага.
Нарадзіліся
- 3 студзеня: Джэк Левін, амерыканскі мастак
- 23 студзеня: Артур Льюіс, англійскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы ў 1979 годзе. (пам. 23.6 1991)
- 5 лютага: Роберт Хофштатэр, амерыканскі фізік-эксперыментатар, член нацыянальнай АН (1958), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1961 годзе. (пам. 17.11 1990)
- 28 лютага: Пітэр Браян Медавар, англійскі біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (пам. 2.10.1987)
- 14 красавіка: Пётр Глебаў, савецкі акцёр
- 28 ліпеня: Чарлз Хард Таўнс, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 29 жніўня: Інгрыд Бергман, шведская і амерыканская актрыса (пам. 29.8.1982)
Памерлі
- 24 студзеня: Артур Аўверс, нямецкі астраном.
- 28 лютага (13 сакавіка): Сяргей Юльевіч Вітэ, дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі.
- 14 красавіка (27 красавіка): Аляксандр Мікалаевіч Скрабін, рускі кампазітар і піяніст.
- 23 красавіка: Руперт Брук, англійскі паэт.
- 16 ліпеня: Элен Уайт, ідэйны рэфарматар адвентызма і суарганізатар царквы адвентыстаў сёмага дня.
- 20 жніўня: Паўль Эрліх, нямецкі лекар, імунолаг, бактэрыёлаг, хімік, заснавальнік хіміятэрапіі.
- 30 кастрычніка: Чарлз Тапер, 7-ы прэм’ер-міністр Канады, прэм’ер Новай Шатландыі.
- Рыгор Якаўлевіч Кіпрыяновіч, беларускі царкоўны гісторык, публіцыст, пісьменнік, прыхільнік школы заходнерусізму.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.