1983
| Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 1983 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
Падзеі

- 1 студзеня: Сетка ARPANET афіцыйна перайшла на пратакол TCP/IP.
- 26 студзеня: Выпушчана праграма электронных табліц Lotus 1-2-3.
- 6 сакавіка: Кампанія Motorola выпусціла DynaTAC 8000X — першы ў свеце камерцыйны партатыўны мабільны тэлефон.
- 8 сакавіка: Прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган у публічным выступленні назваў СССР «імперыяй зла».
- 23 сакавіка: Рональд Рэйган абвясціў пра пачатак «Стратэгічнай абарончай ініцыятывы», накіраванай на стварэнне сістэмы супрацьракетнай абароны ў космасе.
- 14 красавіка: Пачатак продажу радыётэлефонаў у Вялікабрытаніі.
- 16 красавіка: Студэнты-беларусы ў Варшаве ў межах Згуртавання польскіх студэнтаў (ZSP) стварылі Раду культуры студэнтаў беларускай нацыянальнасці.
- 18 красавіка: Здзейснена тэрарыстычная атака на амерыканскае пасольства ў Бейруце.
- 2 мая: Стыў Дэвіс выйграў чэмпіянат свету па снукеры.
- 20 мая: Першыя публікацыі пра вірус імунадэфіцыту чалавека ў часопісе «Science», зробленыя Робертам Гало і, незалежна ад яго, Люкам Мантанье.
- 25 мая: Прэм’ера фільма «Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртанне джэдая».
- 5 чэрвеня: Каля Ульянаўска на Волзе круізны цеплаход «Аляксандр Сувораў» урэзаўся ў мост, загінулі больш за 170 чалавек.
- 16 чэрвеня: Папа Рымскі Ян Павел II прыбыў з афіцыйным візітам у Польшчу.
- 29 чэрвеня: Улады Гайнаўкі перадалі Беларускаму грамадска-культурнаму таварыству зямлю і будынак пад беларускі музей.
- 22 ліпеня: У Польшчы адменена ваеннае становішча.
- 1 верасня: Савецкія вайскоўцы збілі над Сахалінам паўднёвакарэйскі самалёт Boeing, загінулі 269 пасажыраў і члены экіпажа.
- 25 кастрычніка: Амерыканскія войскі ўварваліся на Грэнаду, каб ліквідаваць прасавецкі рэжым.
- 27 лістапада: Калумбійскі Боінг 747 разбіўся каля мадрыдскага аэрапорта Барахас, загінула 183 чал.
Нарадзіліся
- 18 сакавіка: Віталь Воранаў, беларускі літаратар, перакладчык, выдавец
- 15 красавіка: Алісэ Брага, бразільская актрыса
- 26 красавіка: Джэсіка Лінч, амерыканская ваеннаслужачая
- 13 мая: Грэгары Лемаршаль, французскі спявак
- 19 чэрвеня: Марк Сэлбі, англійскі прафесійны гулец у снукер
- 27 чэрвеня: Алсу, расійская эстрадная спявачка
- 16 кастрычніка: Ларын, шведская спявачка
Памерлі
- 27 студзеня: Луі дэ Фюнес, французскі акцёр (нар.31.7.1914)
- 9 сакавіка: Ульф фон Эйлер, шведскі фізіёлаг і фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (нар. 7.2.1905)
- 18 мая: Юрый Багушэвіч, беларускі пісьменнік, перакладчык (нар. 5.5.1917)
- 14 мая: Ф.А. Абрамаў, рускі пісьменнік (нар. 20.2.1920)
- 12 чэрвеня: Норма Шырэр, амерыканская актрыса (нар. 10.8.1902)
- 29 ліпеня: Луіс Буньюэль, іспанскі кінарэжысёр (нар. 22.2.1900)
- 10 верасня: Фелікс Блох, швейцарскі фізік (нар. 23.10.1905)
- 25 верасня: Леапольд III, кароль Бельгіі (нар. 3.11.1901)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.