Infestum
| Infestum | |
|---|---|
| Infestum, 2009 | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры |
блэк-метал паган-метал |
| Гады | 2000 — цяперашні час |
| Краіна |
|
| Горад | Мінск |
| Адкуль | Мінск |
| Мова песень | англійская, руская |
| Лэйблы |
Battle Hymn Records More Hate Productions Blood Fire Death Productions |
| Склад |
Ion the Saint (спевы) W-todd (гітара) Thorngrim (бас і сінтэзатар) |
| Былыя ўдзельнікі |
Grond (ударныя) Divine Skald (гітара) Burglar (ударныя) A\Vesh (гітара) |
| Іншыя праекты |
Medievil, Midgard, Morbid Victory, Before Christ, Наша Вайна, Пярэварацень, Iratus Dominus, Damnapolis, ID:Vision |
| infestum.com | |
«Infestum» (лац.: infestum — варожасць, зласлівасць, стан небяспекі) — беларускі блэк-метал-гурт. Ранняя творчасць гэтага гурту мела адценне паганскага металу, а пазней набыла стыль, які клічаць «Chaotic Black Metal» або «Extreme Black Metal». На думку выдаўца «More Hate Productions», «Infestum» з’яўляюцца адным з самых паважаных гуртоў на сцэне блэк-металу краін былога СССР.
Гісторыя
Раннія гады

Гурт «Infestum» быў утвораны ў 2000 годзе пасля распаду гурту «Midgard» колішнімі яеу ўдзельнікамі Grond (ударныя) і Skald (гітара). Неўзабаве да гурту далучыліся Ion (спевы) і Thorngrim (бас). Гурт пачаў ствараць свае першыя песні. На репетыцыях «Infestum» граў гэтаксама песнм такіх гуртоў як «Sepultura», «Mayhem», «Venom», «Bathory»[1]. Гэтыя гурты натхнялі музыкаў і з’яўляліся адпраўным пунктам для стварэння сваіх песень і свайго ўласнага стылю. Зімой 2000—2001 гадоў быў запісаны дэма-альбом «Infestum» — пяць песняў лютага блэк-металу з фальклорнымі, язычніцкімі элементамі. Песня «Сеча» гэтага альбома пачынаецца з гукаў бітвы, тупоту коняў, людскіх крыкаў, бразгату мячоў і сякер. Гэты ўступ вызначае тэматыку творчасці гурту ў першыя яе гады. У інтерв’ю інтэрнет-журналу «Eternal Hate» Ion распавёў:
Наша гісторыя, бітвы мінуўшчыны і бітвы ў нашым усведамленні з’яўляюцца фундаментальнай часткаю ў нашай творчасці.[1]
Пазней, у 2002 годзе гэты запіс быў выдадзены паўночнаамерыканскім выдаўцом «Battle Hymn Records» у фармаце MCD. Міні-альбом атрымаў добрыя водгукі. Яго параўноўвалі з працамі «Bathory», «Falkenbach», «Gontyna Kry», «Graveland», «Nordreich» і іншых.
Вясной 2001 года гурт пачаў канцэртную дзейнасць. Але ўжо ў кастрычніку Grond атрымаў траўму, з-за якой не змог больш выступаць. Ён быў заменены ўдзельнікам Burglar, гралым тады ў «Morbid Victory». Burglar стаў новым сябрам гурту і пакінуў «Morbid Victory». Ён удзельнічаў у запісе новага, поўнафарматнага альбома, які чальцы гурту збіраліся назваць «Criteria Of Pure Insanity», але позней змянілі рашенне, і гэтая назва была дадзеная першай песні альбома.
Зімой 2001—2002 гадоў гурт запісаў поўнафарматны альбом, які быў названы «Last Day Before The Endless Night». Альбом змяшчаў 4 перазапісаныя песні з дэма-альбома і новы матэрыял. У канцы 2002 года альбом быў выдадзены расейскім выдаўцом «More Hate Productions» у CD фармаце. Вокладку для альбома складаў Уладзімір Смердулак, які працаваў раней з гэткімі гуртамі, як «Nanghizidda» і «Massive Carnage». Цяжкі метал у гэтым альбоме быў разбаўлены інструментальнымі кампазіцыямі, якія падкрэслівалі фальклорную накіраванасць творчасці «Infestum» першых год. Але лірыка новых песень гэтага альбома ўжо была пазбаўленая фальклорных матываў,[2] і была больш сфакусаваная на ўвасабленні цёмных частак чалавечай падсвядомасці, паказе ўнутранага драпежніка, які прысутнічае ў кожным чалавеке.
«Ta Natas» (2003—2007)

год У 2003 годзе пачынаецца праца над новым альбомам «Ta Natas». Паводле слоў Ion, гэта павінна была быць «ва ўсіх сэнсах болей моцная і жорсткая музыка, чым на папярэдніх працах», а Skald ахарактаразаваў гэты альбом як «поўны цырк на дроце».[3] Надта доўга матэрыял альбома цярпеў ад зменаў і не выдаваўся. Пасля шуму першага альбома, музыкі вырашылі, паводле слоў франтмена:
Cыйсці на час у цень, прыпыніць канцэртную дзейнасць і сканцэнтравацца на тым, дзеля чаго ўласна мы і пачыналі.[4]
Гурт не выступаў больш за 2 гады. За гэты час трое з чатырох удзельнікаў гурту паспелі абзавесціся сем’ямі. У 2005 годзе «Infestum» сыграў на фестывалі «Memento Mori Fest-II», выйдзячы на сцэну «ў звычайнай кушалі і джынсах».[5] Новы выгляд гурту здзівіў тых, хто ведаў яго раней. У інтэрв’ю Музыкальнай газеце за 2005 год Ion даў тлумачэнне гэтым зменам:
Тыповы «сапраўдны блэкавы» імідж не з’яўляецца колькі-небудзь важным для нас. Сёння на сцэне мы гэткія, як ў жыцці. І гэта —запраўды шчыра і чэсна. Па адносінах да саміх сябе, у першую чаргу.Арыгінальны тэкст (руск.)Типичный «тру-блэковый» имидж не является сколько-нибудь важным для нас. Сегодня на сцене мы такие, как в жизни. И это—действительно искренне и честно. По отношению к самим себе, в первую очередь.
Урэшце, у 2007 годзе нямецкім выдаўцом «Blood Fire Death Productions» быў выдадзены новы альбом гурту. Гэты альбом быў ужо пазбаўлены той фальклорнай накіраванасці і набыў новыя экспрэсіўныя авангардныя формы. Блэк-метал альбома даданы симфанічнымі элементами і грой сінтэзатара. Вокладку альбома распрацаваў Уладзімір Смердулак, які меў ужо вялікі досвед у стварэнні мастацкага матэрыялу для шмат якіх метал-гуртоў («Аркона», «Dark Princess», «Rossomahaar», «Autumn», «Devilish Distance», «Asguard» і інш.).[6] Гэтаксама, для альбома былі знятыя два відэа: «Razor To Throat» і «Ta Natas». Стварэннем кліпаў займаўся басіст Thorngrim.[7] «Razor To Throat» (Брытвай па горле) доўгі час быў вельмі папулярным на партале metalvideo.com, уваходзячы ў першы дзясятак рэйтынгу. У кліпе, акрамя сябраў гурту «Infestum», здымалася дзяўчына па імі Нактурна. Яна з’яўляецца ў кліпе ў аголеным выглядзе. У кліпе «Ta Natas» ёсць кадры з вялікай колькасцю чалавечых чарапоў. Гэтыя кадры былі ўзятыя з дакументальнага фільма пра Костніцу[7] (адна з славутасцяў Чэхыі). Альбом «Ta Natas» неаназначна быў сустрэчаны крытыкай, але водгукі збольшага былі станоўчымі або нейтральнымі. На шмат якіх метал-сайтах альбом атрмыў адзнакі вышэйшыя за сярэдняе. «Гэты альбом поўны гневу, болю і роспачу», як сцвярджае адзін з крытыкаў.[8] Паводле слоў іншага, музыкам «Infestum» «удаецца скамбінаваць цемру, адчай і мелодыю, што ўдаецца не кожнаму гурту».[9] Недахопам гэтага альбома крытыкі лічаць празмерна апрацаваны і ўзмацнёны спеў.[10][11] 20 кастрычніка 2007 года лідар гурту быў запрошаны на радыё-праграму «MassaBrutto», якая выходзіла ў эфір на «Радыё-Мінск», а гэтаксама вяшчаямую ў інтэрнет-радыё rock.aplus.by, каб прэзентаваць свой альбом.[12] Песні альбома ў далейшым неаднаразова траплялі ў ратацыю на «MassaBrutto». Адначасова з выданнем альбома з-за разыходжання ў поглядах з гурту сыходзіць Divine Skald. Месца гітарыста займае A\Vesh (Наша Вайна, PIAREVARACIEŃ).
2009—2012
Ужо ў 2009 годзе A\Vesh сыходзіць з гурту разам з Burglar, які перайшоў у гурт Medievil. У гурт прыходзіць новы гітарыст W-todd (ID:vision), які доўгі час з’яўляўся сябром удзельнікаў гурту. У новым складзе, вясной 2010 года гурт выпусціў інтэрнет-сынгл «Void Of Nebulae», а яшчэ крыхк пазней — інтэрнет-міні-альбом «Renaissance», які складаецца з 5 кампазіцый. У 2012 годзе ў склад дадаюцца Werwolfe (бас) і Forneus (ударныя).
Цікавыя факты
- Спявак гурту Ion у сваім юнацтве ўдзельнічаў у дзейнасці некалькіх цэркваў, працаваў рэстаўратарам Петрапаўлаўскай царквы. Ён гэтаксама добра знаёмы з Бібліяй і з дзейнасцю шмат якіх хрысціянскіх сектаў.[3]
- З 2006 года Thorngrim, а гэтаксама Burglar выступаюць дадаткова ў гурце Medievil (толькі на концэртах).[13]
- Альбом «Ta Natas» быў прысвечаны Алёне Зімніцкай (16.10.1981 — 19.09.2006).[14]
- У першыя гады «Infestum» выступаў на сцэне ў кальчугах, але потым змяніў стыль на болей строгі і афіцыйны.[7]
- У апошнія гады гурт засяродзіўся на аддаленай працы — спявак Ян Леановіч і гітарыст Wrathtodd запісваюць новыя кампазіцыі, знаходзячыся ў розных крінах.[15]
Склад
Склад групы некалькі разоў змяняўся. Адзінымі сталымі ўдзельнікамі групы, якія існавалі ў ёй з самага стварэння, з’яўляюцца Ion the Saint і Thorngrim.
2000—2001
- Ion (вакал)
- Divine Skald (гітара)
- Grond (ударныя)
- Thorngrim (бас і сінтэзатар)
2001—2007
- Burglar (ударныя)
- Ion (вакал)
- Divine Skald (гітара)
- Thorngrim (бас і сінтэзатар)
2007—2009
- A\Vesh (гітара)
- Burglar (ударныя)
- Ion (вакал)
- Thorngrim (бас і сінтэзатар)
З 2009
- Ion the Saint (вакал)
- Thorngrim (бас і сінтэзатар)
- Wrathtodd (гітара)
З 2012
- Ion the Saint (вакал)
- Wrathtodd (гітара і сінтэзатар)
- Werwolfe (бас)
- Forneus (ударныя)
Дыскаграфія
- 2001 — Infestum (EP)
- 2002 — Infestum (альбом, MCD, Battle Hymn Records)
- 2003 — Last Day Before The Endless Night (альбом, CD, More Hate Productions)
- 2007 — Ta Natas (альбом, CD, Blood Fire Death Productions)
- 2010 — Void Of Nebulae (сінгл)
- 2010 — Renaissance (EP)
- 2014 — Monuments Of Exalted
- 2018 — Les Rites de Passage (CD, Lacerated Enemy Records)
Відэакліпы
- 2007 — «Razor To Throat»
- 2007 — «Ta Natas»
Зноскі
- ↑ а б Eternal Hate webzine — «Infestum — Interview with Ion» Архівавана 15 жніўня 2011. (англ.)
- ↑ The Metallist — Interviews: Infestum(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2009. Праверана 6 кастрычніка 2010.
- ↑ а б Энциклопедия рока — Infestum: Интервью с Йоном Карганом
- ↑ Infestum. О Черном Метале Замолвите Слово(недаступная спасылка). Музыкальная газета (13 жніўня 2005). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2012. Праверана 27 лістапада 2012.
- ↑ Memento Mori Fest-II: Продолжение маскарада(недаступная спасылка). Музыкальная газета (13 жніўня 2005). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2012. Праверана 27 лістапада 2012.
- ↑ ID:Vision подписали контракт на издание дебютного альбома(недаступная спасылка). Музыкальная газета (13 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2012. Праверана 27 лістапада 2012.
- ↑ а б в Интервью с Infestum на metal.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 28 лютага 2020.
- ↑ metal-district.de — Infestum — Ta Natas Архівавана 19 ліпеня 2011. (ням.)
- ↑ Archaic Magazine — Infestum: Ta Natas Архівавана 5 кастрычніка 2011 года. (англ.)
- ↑ The Metal Observer — Infestum — Ta Natas Архівавана 10 лістапада 2011. (англ.)
- ↑ The Metal Crypt — Review: Infestum — Ta Natas (англ.)
- ↑ MassaBrutto Radioshow #393 Архівавана 7 студзеня 2009 года.. massabrutto.com (20-21 Oct 2007) (англ.)
- ↑ MEDIEVIL :: плевать на юродивых...(недаступная спасылка). Музыкальная газета (13 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2012. Праверана 27 лістапада 2012.
- ↑ Infestum — Ta Natas на сайте heathenharvest.com (англ.)
- ↑ shakal.today. «Отщепенцы и Предатели». История четвертая. Ян - Shakal.Tøday (руск.). shakal.today. Праверана 17 верасня 2017.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 12 студзеня 2012.
- Infestum ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- Infestum (англ.) на сайце Myspace
- Infestum (англ.) на сайце Encyclopaedia Metallum
- Infestum на Last.fm
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.