DOS

DOS (англ.: Disk Operating System — дыскавая аперацыйная сістэма) — сямейства аперацыйных сістэм для персанальных камп’ютараў. Арыентавана на ўжыванне дыскавых назапашвальнікаў, такіх як цвёрды дыск і дыскета.
Існавалі аперацыйныя сістэмы з такой назвай для вялікіх ЭВМ вытворчасці IBM і іх клонаў у 1960—1980-х гадах.
DOS для IBM PC-сумяшчальных камп’ютараў
DOS з’яўляецца адназадачнай аперацыйнай сістэмай. Пасля запуску кіраванне перадаецца прыкладной праграме, якая атрымоўвае ў сваё распараджэнне ўсе рэсурсы камп’ютара і можа ажыццяўляць увод/вывад з дапамогай як функцый аперацыйнай сістэмы, так і функцый базавай сістэмы ўводу/вываду (BIOS), а таксама працаваць з прыладамі напрамую.
DOS мае кансольную сістэму ўводу/вываду і падтрымлівае тры стандартных патокі: stdin, stdout і stderr.
DOS — 16-бiтная аперацыйная сістэма, якая працуе ў рэальным рэжыме, таму для пашырэння магчымасцей і пераадолення абмежаванняў рэальнага рэжыму былі створаны так званыя пашыральнікі DOS. Яны запускаюць праграмы ў абароненым 32-бiтным рэжыме і эмулююць зыходныя сэрвісы аперацыйнай сістэмы. Звычайна яны падтрымліваюць стандарт DOS Protected Mode Interface (DPMI). Самы вядомы пашыральнік — DOS/4GW, таксама шырока ўжываецца ў камп’ютарных гульнях.
Існуе некалькі галін DOS для ПК. Усе яны падобны па наборах каманд і базавай функцыянальнасцi, але адрозніваюцца прадукцыйнасцю, стабільнасцю работы і дадатковымі функцыямі.
- АДОС — савецкі клон для ПК Искра-1030.
- Альфа-ДОС — савецкі клон для ПК ЕС-1840.
- ЯНУС — савецкі клон для для ПК ЕС-1840.
- DR-DOS (Novell DOS, Caldera DR-DOS, OpenDOS) — выдадзена Digital Research у 1991 годзе, перакуплена кампаніяй Novell у 1993 годзе, потым кампаніяй Caldera.
- FreeDOS — выдадзена ў 1994 годзе. Свабодная DOS, пачаткова мела назву PD-DOS.
- FreeDOS-32 — свабодная 32-бiтная DOS. Не патрабуе пашыральнікаў для запуску 32-бiтных праграм. Плануецца, што пазбавіцца і ад іншых абмежаванняў DOS (падтрымка іншых файлавых сістэм, шматзначнасць і інш.).
- LZ-DOS — рэпак MS-DOS 7.1 — з ядра сістэмы выдалены відарыс з вітаннем Windows, файлы IO.SYS i COMMAND.COM сціснуты. Дададзена магчымасць запуску Windows 3.1. У цэлым, сістэма зроблена больш сумяшчальнай і аптымізавана так, каб займаць мінімальны аб'ём дыскавай прасторы.[1]
- MS-DOS — выдадзена кампаніяй Microsoft у 1981 годзе.
- Paragon DOS Pro (першапачатковая назва — PT$-DOS). Галіна PTS-DOS, выдадзеная кампаніяй Paragon Software пасля таго, як яе заснавальнікі, уключаючы вядучага распрацоўшчыка PTS-DOS, зышлі з ФизТехСофт, заснаваўшы ўласную кампанію. Апошнія версіі гэтай галіны змяшчаюць падтрымку FAT32.
- PC DOS — выдадзена кампаніяй IBM у 1981 годзе.
- PTS-DOS — выдадзена кампаніяй Физтех-софт у 1991 годзе ці раней.
- QDOS (Quick and Dirty Operating System) — клон CP/M, створаны ў 1980 годзе Тымам Патэрсанам (Tim Paterson) з Seattle Computer Products (SCP) для новых працэсараў Intel 808x, быў куплены Microsoft за 50 тыс. долараў і стаў MS-DOS/PC-DOS.
- ROM-DOS[2] — АС ад Datalight для ўбудавальных сістэм.
Дыстрыбутывы DOS
З’яўленне FreeDOS, а таксама развіццё свабоднага праграмнага забеспячэння і асабліва DJGPP, выклікала з’яўленне поўнасцю свабоднага дыстрыбутыва DOS GNU/DOS. У яго склад уваходзяць папулярныя GNU-праграмы, такія як vim (тэкставы рэдактар), Arachne (вэб-браўзер, паштовы кліент і файлавы менеджар), OpenGEM (графічны карыстальніцкі інтэрфейс), разнастайныя сродкі распрацоўкі праграмнага забеспячэння для DOS. Яго аб'ём складае больш 70 Мб бінарных праграм, а таксама больш 200 Мб бінарных праграм і іх зыходных кодаў. GNU/DOS можа спатрэбіцца карыстальнікам старых камп’ютараў, жадаючым карыстацца самымі сучаснымі версіямі праграм, а таксама распрацоўшчыкам, якім неабходна поўнае кіраванне абсталяваннем камп’ютара.
Эмулятары DOS для ПК
- DOSBox
- DOSEMU (з падтрымкай віртуалізацыі)
DOS для іншых платформ
- ANDOS, MK-DOS, CSI-DOS — АС для БК-0010, PDP-11 (падрабязней: Аперацыйныя сістэмы БК-0010/11).
- MSX-DOS — для камп’ютараў MSX.
- Atari TOS — Atari.
- Apple DOS — Apple II.
- C-DOS, TR-DOS, iS-DOS — ZX Spectrum.
- DOS 360 — IBM/360.
- DOS ES — серыя ES.
- Спрайт-ОС — камп’ютары «Агат»
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Афіцыйны сайт LZ-DOS v7.1 Архівавана 2 сакавіка 2010.
- ↑ http://www.datalight.com/products/romdos/ Архівавана 6 студзеня 2010.
Спасылкі
- Агляд каманд і драйвераў MS-DOS 6.2 Архівавана 20 лістапада 2012. — разгорнуты артыкул на CIT-Forum
- DOS у DMOZ
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.