1991
| Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 1991 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
Падзеі
Студзень


- 7 студзеня: Пастановай урада Беларусі дні святкавання Раства 25 снежня і 7 студзеня абвешчаны непрацоўнымі днямі.
- 13 студзеня: Савецкія войскі штурмам узялі будынак тэлецэнтра ў Вільнюсе.
- 15 студзеня:
- Кольцападобнае сонечнае зацьменне назіралася ў максімальнай фазе над Ціхім акіянам.
- У Мінску заснаваны Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй.
- 17 студзеня: Авіяцыя шматнацыянальных сіл пачала паветраную наступальную аперацыю супраць Ірака ў ходзе вайны ў Персідскім заліве.
- 30 студзеня: Прэм’ера фільма «Маўчанне ягнят» адбылася ў Нью-Ёрку.
Люты

- 24 лютага: Шматнацыянальныя сілы пачынаюць наземнае наступленне ў ходзе вайны ў Персідскім заліве.
- 25 лютага: Іракская ракета падае на амерыканскія казармы ў Дахране, Сірыя.
- 26 лютага: Садам Хусейн загадаў іракскім войскам пакінуць Кувейт.
- 28 лютага: Вайна ў Персідскім заліве скончана.
Сакавік
- 5 сакавіка: Прайшлі парламенцкія выбары ў Грэнландыі.
- 17 сакавіка: Адбыўся агульнасаюзны рэферэндум, большасць грамадзян БССР прагаласавала за захаванне Савецкага Саюза.
- 24 сакавіка: Завяршыўся II з’езд БНФ у Мінску.
- 31 сакавіка: Адбыўся ваенны інцыдэнт каля Плітвіцкіх азёр, пачатак вайны ў Харватыі.
Красавік
- 3 красавіка: Рабочыя перакрылі рух трамваяў на вуліцы Даўгабродскай у Мінску, пачатак Красавіцкіх забастовак у Беларусі.
- 9 красавіка: Грузія абвясціла незалежнасць.
- 13 красавіка: Утвораны Мінска-Магілёўская каталіцкая архідыяцэзія і Гродзенская дыяцэзія.
- 24 красавіка: Удзельнікі палітычнай стачкі ў Оршы блакіравалі чыгуначны вузел.
Май
- 6 мая: Чэмпіянат свету па снукеры 1991 завяршыўся перамогай англічаніна Джона Пэрата.
- 7 мая: Выйшла Mac OS System 7.
- 19 мая: У Харватыі адбыўся рэферэндум аб незалежнасці.
- 24 мая: Эрытрэя атрымала незалежнасць ад Эфіопіі.
- 25 мая: У Мінску пачаўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў.
- 30 мая: Выйшаў першы нумар адноўленай «Нашай Нівы»
Чэрвень
- 12 чэрвеня:
- Барыс Ельцын абраны Прэзідэнтам Расіі.
- На референдуме жыхары Ленінграда прагаласавалі за вяртанне гораду назвы Санкт-Пецярбург.
- 25 чэрвеня:
- 27 чэрвеня: Пачаўся ўзброены канфлікт паміж Славеніяй і Югаславіяй.
Ліпень

- 7 ліпеня: Завяршылася Дзесяцідзённая вайна паміж Славеніяй і Югаславіяй.
- 11 ліпеня: Поўнае сонечнае зацьменне назіралася ў максімальнай фазе ў Цэнтральнай Амерыцы.
- 31 ліпеня: Група байцоў савецкага АМАПа здзейсніла напад на мытны пункт пад Мядзінінкаем, 7 літоўскіх афіцэраў былі забіты.
Жнівень

- 18 жніўня: Падзенне аўтобуса пад Хацежынам стала найбуйнейшым дарожна-транспартным здарэннем у гісторыі Беларусі.
- 19 жніўня: Пачаўся Жнівеньскі путч, абвяшчана надзвычайнае становішча ў Маскве, Прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў фактычна адхілены ад пасады ў рэзідэнцыі ў Крыме.
- 22 жніўня: Міхаіл Гарбачоў вярнуўся ў Маскву. Прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын выступіў на мітынгу каля Дома Саветаў.
- 24 жніўня:
- Украіна абвясціла незалежнасць.
- Міхаіл Гарбачоў пакінуў пасаду генеральнага сакратара ЦК КПСС.
- 25 жніўня: Дэкларацыі аб суверэнітэце БССР нададзеная сіла канстытуцыйнага закону. Прыпынена дзейнасць КПБ.
- 26 жніўня: Закон аб палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР.
- 27 жніўня: Парламент Малдовы прыняў Дэкларацыю аб незалежнасці.
- 30 жніўня: Абвешчана незалежнасць Азербайджана.
- 31 жніўня: Кыргызстан абвясціў аб незалежнасці.
Верасень

- 1 верасня: Аб’яўлены суверэнітэт Узбекістана.
- 2 верасня: ЗША прызнала незалежнасць Эстоніі, Латвіі і Літвы.
- 4 верасня: Прынята пастанова Савета Міністраў БССР «Пра ўвекавечанне памяці Францыска Скарыны за мяжой».
- 5 верасня: З’езд народных дэпутатаў СССР прыняў Дэкларацыю праў і свабод чалавека.
- 6 верасня: СССР прызнаў незалежнасць Латвіі, Літвы і Эстоніі.
- 8 верасня: Былая югаслаўская рэспубліка Македонія атрымала незалежнасць.
- 14 верасня: Завяршыўся 48-ы Венецыянскі кінафестываль, «Залатога льва» атрымаў фільм «Урга — тэрыторыя кахання» рэжысёра Мікіты Міхалкова.
- 16 верасня: Утвораны нацыянальны парк «Белавежская пушча».
- 19 верасня: Прыняцце новай назвы краіны — Рэспубліка Беларусь: і дзяржаўных сімвалаў (герба Пагоня і бела-чырвона-белага сцяга).
- 21 верасня: На рэферэндуме ў Арменіі большасць выказалася за выхад са складу СССР.
Кастрычнік
- 7 кастрычніка: Ваенна-паветраныя сілы Югаславіі здзейснілі бамбардзіроўку будынку ўрада Харватыі ў Заграбе.
- 18 кастрычніка: Прыняцце Закона аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь
- 27 кастрычніка: Туркменістан абвясціў незалежнасць.
Лістапад
- 18 лістапада: Войскі Югаслаўскай народнай арміі авалодалі горадам Вукаварам.
Снежань


- 1 снежня:
- Ва Украіне праведзены рэферэндум па пытанні незалежнасці ад СССР, які паказаў 90 % сцвярджальных адказаў.
- На прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне перамогу атрымаў Леанід Краўчук.
- На рэферэндуме ўхвалена незалежнасць самаабвешчанай ПМР.
- 8 снежня:
- Падпісанне ў Віскулях пагаднення аб скасаванні Дамовы аб утварэнні СССР і спыненні яго існавання. Стварэнне СНД.
- На прэзідэнцкіх выбарах у Малдове перамогу атрымаў Мірча Снегур.
- 9 снежня: Плошчы каля Дома ўрада ў Мінску нададзена назва Плошча Незалежнасці.
- 11 снежня: Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Палажэнне «Аб Дзяржаўным бела-чырвона-белым сцягу Рэспублікі Беларусь».
- 14 снежня: Створана грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын».
- 15 снежня: Пачалося вяшчанне Польскага Радыё на беларускай мове.
- 16 снежня: Казахстан абвясціў незалежнасць.
- 21 снежня: Кіраўнікі 11 былых савецкіх рэспублік у Алма-Аце прынялі Дэкларацыю аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў і канстатавалі спыненне існавання СССР.
- 22 снежня: Апошнімі народнымі артыстамі СССР сталі Ала Пугачова і Алег Янкоўскі.
- 24 снежня: Апошняе ўзнагароджанне званнем Героя Савецкага Саюза, ім стаў афіцэр-падводнік Леанід Саладкоў.
- 25 снежня: Міхаіл Гарбачоў пайшоў у адстаўку з пасады Прэзідэнта СССР.
- 27 снежня:
- В'етнам прызнаў незалежнасць Рэспублікі Беларусь.
- Устаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай.
- 28 снежня: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з ЗША.
Нарадзіліся
- 24 студзеня: Жан Белянюк, украінскі спартсмен і палітык.
- 15 красавіка: Анастасія Віннікава, беларуская спявачка.
Памерлі
- 7 студзеня: Кандрат Крапіва, беларускі паэт (нар. 5.3.1896)
- 11 студзеня: Карл Дэйвід Андэрсан, амерыканскі фізік
- 17 студзеня: Улаф V, кароль Нарвегіі
- 30 студзеня: Джон Бардзін, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскіх прэмій па фізіцы (нар. 23.5.1908)
- 9 лютага: Аркадзь Мігдал, савецкі фізік-тэарэтык, акадэмік АН СССР (нар. 11.3.1911)
- 12 сакавіка: Вільям Хайнесен, фарэрскі пісьменнік
- 12 сакавіка: Рагнар Граніт, шведскі нейрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1967 (нар. 30.10.1900)
- 7 ліпеня: Міхась Рудкоўскі, савецкі беларускі паэт і перакладчык (нар. 17.4.1936)
- 14 ліпеня: Павел Маразенка, савецкі акцёр тэатру і кіно, заслужаны артыст Украінскай ССР (нар. 5.7.1939)
- 30 жніўня: Жан Тэнглі, швейцарскі скульптар
- 3 верасня: Фрэнк Капра, амерыканскі кінарэжысёр
- 7 верасня:Эдвін Макмілан, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1951 (нар.18.9.1907)
- 28 верасня: Майлс Дэйвіс, амерыканскі джазавы музыкант
- 27 кастрычніка: Пейке Кох, нідэрландскі мастак
- 24 лістапада: Фрэдзі Меркуры, англійскі спявак і музыкант, вакаліст рок-гурта «Queen» (нар. 5.9.1946)
- 20 снежня: Гастон Варэнгьен, французскі лінгвіст, эсперантолаг, паэт, перакладчык, публіцыст на мове эсперанта
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.