Apple II
| Apple II | |
|---|---|
| Тып | персанальны камп’ютар |
«Apple II» (у назве розных мадэляў выкарыстоўваліся таксама стылізаваныя напісанні Apple ][ і Apple //) — першы персанальны камп’ютар, які серыйна выпускаўся кампаніяй «Apple Computer». «Apple II» стаў прамым спадчыннікам аматарскага камп’ютара «Apple I», які ніколі не вырабляўся ў вялікіх колькасцях, але ўжо ўтрымліваў многія ідэі, якія забяспечылі поспех «Apple II».
Камп’ютар быў упершыню прадстаўлены ў красавіку 1977 года на выстаўцы «West Coast Computer Faire» і стаў адным з першых і найбольш паспяховых персанальных камп’ютараў таго часу. Выраблялася некалькі мадэляў «Apple II», і самая папулярная з іх, з адносна невялікімі зменамі, прадавалася да 1990-х гадоў. Усяго было выраблена ад 5 да 6 мільёнаў асобнікаў «Apple II»[1].
У адрозненне ад канкурэнтаў, знешні выгляд «Apple II» распрацоўваўся так, каб ён арганічна глядзеўся на офісным стале, а не ў якасці абсталявання спецыяльных камп’ютарных залаў і вылічальных цэнтраў. Таксама камп’ютар валодаў унікальнымі для таго часу магчымасцямі, уключаючы каляровы графічны рэжым, хай і з пэўнымі абмежаваннямі, прайграванне гуку. У параўнанні з больш раннімі машынамі гэтыя магчымасці былі добра дакументаваны і простыя ў вывучэнні. Тым самым «Apple II» стаў пачаткам рэвалюцыі ў вобласці персанальных камп’ютараў: гэта была машына для звычайных людзей, а не толькі для аматараў, вучоных або інжынераў.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Forster, Winnie The encyclopedia of consoles, handhelds & home computers 1972 - 2005 (англ.). — GAMEPLAN, 2005. — С. 18. — ISBN 3-00-015359-4.
Літаратура
Спасылкі
- Apple2.org — сайт, прысвечаны «Apple II».
- A2Central.com — навіны і праграмнае забеспячэнне для «Apple II».
- comp.sys.apple2 група навін Usenet, самы актыўны форум карыстачоў «Apple II».
- Steven Weyhrich’s Apple II History
- Apple II на сайте Dmoz.org.
- Платы расширения для Apple II.
- Фотографии печатных плат Apple II.
- Сайт о клонах Apple II.
- Форум пользователей Apple II.
- Apple2Guide.net — вікі, прысвечаная «Apple II» (для пачаткоўцаў).
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.