2G
2G — назва другога пакалення тэхналогій сотавай сувязі, якія пачалі распаўсюджвацца ў пачатку 1990-х гадоў. У адрозненне ад папярэдніх сістэм мабільнай сувязі (пазней названых 1G) радыёсігналы сетак 2G з’яўляюцца лічбавымі, а не аналагавымі. Акрамя перадачы голасу тэхналогіі 2G дазволілі перадаваць даныя у выглядзе SMS, MMS, а таксама атрымоўваць электронную пошту і падключацца да інтэрнэту, хоць і з абмежаванай хуткасцю. Выкарыстанне лічбавага сігнала павялічыла прапускную здольнасць сотавых сетак і дазволіла шыфраваць галасавыя выклікі і перадачу даных, што значна палепшыла бяспеку мабільнай сувязі.

Найбольш распаўсюджанай тэхналогіяй 2G быў стандарт GSM. Акрамя яго выкарыстоўваліся стандарты cdmaOne, D-AMPS/TDMA, PDC і PHS.[1]
З пачатку 2000-х замест 2G пачалі прымяняць тэхналогіі наступнага пакалення 3G (UMTS / CDMA2000), якія дазволілі павялічыць хуткасць перадачы даных і пашырылі магчымасці выкарыстання інтэрнэту на мабільных тэлефонах. Пазней з’явіліся тэхналогіі чацвёртага (LTE / WiMAX) і пятага (5G NR) пакаленняў. Пры гэтым 2G дагэтуль выкарыстоўваецца па усім свеце, часам як рэзервовы варыянт, але таксама і як асноўны ў аддаленых ці неразвітых раёнах.
Гісторыя
У 1990 годзе інжынеры AT&T Bell Labs Джэсі Расэл, Фархад Барзегар і Кан А. Эрыяман падалі патэнт на мабільны тэлефон, які б падтрымліваў перадачу лічбавых даных. Пазней на іх патэнт спасылаліся Nokia і Motorola пры распрацоўцы мабільных тэлефонаў 2G.
Сотавая сетка з тэхналогіяй 2G была упершыню камерцыйна запушчана ў 1991 годзе у Фінляндыі кампаніяй Radiolinja па стандарце GSM.[2] Сеткі стандарту cdmaOne былі запушчаны ў Ганконгу ў 1995 годзе і ў ЗША ў 1996 годзе.[3]
Пазней былі распрацаваныя больш дасканалыя метады перадачы інфармацыі для стандарта GSM: GPRS (англ.: General Packet Radio Service), які часта называюць 2.5G, і EDGE (англ.: Enhanced Data Rates for GSM Evolution), адпаведна — 2.75G. GPRS дазваляе дасягнуць тэарэтычнай максімальнай хуткасці перадачы даных 40 кбіт/с. EDGE павялічвае гэтую прапускную здольнасць да 384 кбіт/с.
Крыніцы
- ↑ 2G Sunset Brings Faster Speeds, Newer Technologies (16 студзеня 2017). Праверана 27 January 2023.
- ↑ Radiolinja's History(недаступная спасылка) (20 красавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2006. Праверана 23 снежня 2009.
- ↑ 2G Sunset Brings Faster Speeds, Newer Technologies (16 студзеня 2017). Праверана 27 January 2023.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.