YouTube
| YouTube | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | відэастрымінгавы сэрвіс[d], відэасэрвіс, user-generated content platform[d], Інтэрнэт-супольнасць[d], live streaming service[d] і сайт |
| Заснаванне | 14 лютага 2005[1] |
| Заснавальнікі | Steve Chen[d][2], Jawed Karim[d][2] і Chad Hurley[d][2] |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Галіна | інтэрнет-галіна[d] і відэасэрвіс |
| Прадукцыя | відэасэрвіс, струменевае мультымедыя[d], YouTube Kids[d], YouTube Music, YouTube Premium[d], YouTube Shorts[d] і YouTube TV[d] |
| Абарот |
|
| Дэвіз | Broadcast Yourself |
| Сайт | youtube.com (англ.) |
YouTube («Юцюб», назва абыгрывае жаргоннае англійскае boob tube — «тэлік») — міжнародны сэрвіс хостынгу відэаматэрыялаў. Карыстальнікі могуць дадаваць, праглядаць і каменціраваць відэазапісы. Дзякуючы прастаце і зручнасці выкарыстання, YouTube стаў адным з найпапулярнейшых месцаў для размяшчэння відэафайлаў. На сайце прадстаўлены як прафесійна знятыя фільмы і кліпы, так і аматарскія відэазапісы, уключаючы відэаблогі. У асобны раздзел вылучаюць праходжанні гульняў і відэаблогінг.
Магчымасці
Карыстальнікі могуць пакідаць свае каментарыі, ацэньваць чужыя каментарыі, дадаваць анатацыі і цітры да відэа, выстаўляць рэйтынг прагледжаным відэа, калі аўтар пакінуў такую магчымасць. Чалавек, што запампаваў відэа, можа забараніць «убудаванне» (embedding) свайго відэа на іншыя сайты, блогі і форумы. Таксама можна пераўтварыць сваё відэа з 2D у 3D.
Гісторыя
Кампанія заснавана ў лютым 2005 г. трыма экс-супрацоўнікамі фірмы PayPal у горадзе Сан-Бруна (штат Каліфорнія). У якасці базы праекту была выкарыстана тэхналогія Flash Video, якая захоўвае прымальную якасць відэафайла пры параўнальна малым аб’ёме. Праект аказаўся паспяховым, і восенню 2006 г. кампанію купіў Google за 1,65 млрд долараў. Першы ролік быў размешчаны на Youtube 23 красавіка 2005 года і складаў усяго 20 секунд. Яго аўтар, Джавед Карым, распавядаў пра свой візіт у заапарк.
У 2008 годзе відэахостынг быў крыху зменены, а ў 2009 годзе цалкам перапрацаваў свой дызайн. Была дапрацавана колеравая схема, ролікі сталі прайгравацца не на белым, а на чорным фоне. Акрамя таго быў нязначна дапрацаваны лагатып, змяніўся колер, палепшыліся кнопкі, была павялічана колькасць інструментаў, якія дазвалялі персаналізоўваць сваю старонку.
У 2012 годзе інтэрфейс Youtube быў зноў перапрацаваны. Пазней дызайн і інтэрфейс працягвалі дапрацоўваць, але змены былі не такімі адметнымі.

Камерцыйны прыбытак
Першапачаткова праект быў некамерцыйны, і яго стваральнікі не планавалі атрымліваць з яго прыбытак. Першая рэклама з’явілася на сайце з жартоўным каментарыям Чада Херлі, дзе ён тлумачыў, што быў вымушаны пагадзіцца на гэта з-за ўласных фінансавых праблем. Пры гэтым ужо на той момант штодзённая наведвальнасць сайта складала 9 млн карыстальнікаў, а колькасць запампаваных файлаў складала каля 30 млн. Па меры павелічэння файласховішча расла і колькасць канфліктаў з праваўладальнікамі, чыя інтэлектуальная маёмасць трапляла ў свабодны доступ без іх згоды. Першым значным пагадненнем стала дамова з кампаніяй Warner Music Group, якая адкрыла бясплатны доступ да свайго каталога музыкі ўсім карыстальнікам відэахостынгу. З часам многія кампаніі даведаліся пра магчымасці, якія дае YouTube і перагледзелі свае прынцыпы адносна капірайту. Яны сталі размяшчаць на рэсурсе відэакліпы і трэйлеры фільмаў, а таксама «вірусныя» ролікі, якія азнаямляюць аўдыторыю з рознымі брэндамі і фарміруюць яе лаяльнасць. Прыбыткі ўладальнікаў YouTube ад размяшчэння рэкламы істотна выраслі. Па розных ацэнках, кожная 1000 праглядаў аплачваецца рэкламадаўцам сумай ад 20 долараў.
YouTube у медыясвеце
YouTube стаў настолькі значнай з’явай у медыясвеце, што з ім вымушана лічыцца і тэлебачанне. Шматлікія медыякампаніі ствараюць афіцыйныя акаунты на YouTube, распаўсюджваюць сваю прадукцыю праз сэрвіс. Ролікі, якія маюць статусам мема, нярэдка трапляюць у рэпартажы навін. Некаторыя карыстальнікі YouTube сталі знакамітасцямі, чыя слава перасягнула рамкі сеціва і ўплыла на іх лёс.
Аналагі
Цікавыя факты
- YouTube амаль цалкам напісаны на мове праграмавання Python[4].
- На YouTube можна пагуляць у гульню «Вужык»[5]
- Самае першае відэа — «Me at the zoo»
- 21 снежня 2012 г. упершыню ў гісторыі YouTube і сеціва колькасць праглядаў аднаго відэакліпа перавысіла 1 мільярд. Гэтым відэа стаў кліп паўднёва-карэйскага выканаўцы PSY на песню «Gangnam Style»[6] (відэа).
Папулярныя мемы
Крыніцы
- ↑ https://www.formacionavanzadaeuropea.com/post/la-historia-de-youtube-desde-sus-humildes-comienzos-hasta-la-gigantesca-plataforma-de-video
- ↑ а б в http://usatoday30.usatoday.com/tech/news/techinnovations/2005-11-21-video-websites_x.htm — 2005. Праверана 28 верасня 2016.
- ↑ https://www.hollywoodreporter.com/business/digital/youtube-ad-revenue-tops-8-6b-beating-netflix-in-the-quarter-1235085391/
- ↑ MSI being downloaded 10x morethan all other files?!(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 5 мая 2013.
- ↑ Хабрахабр: В YouTube нашли пасхальное яйцо
- ↑ «Gangnam Style» пабіў рэкорд: больш за 1 млрд праглядаў Архівавана 23 ліпеня 2014.
Літаратура
- Байков В. Д., Байков Д. В., Крылова Е. В. Википедия и YouTube для всех. — М.: ДМК Пресс, 2013. — 240 с. — ISBN 978-5-94074-874-8.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме YouTube- youtube.com (англ.) — афіцыйны сайт
- YouTube па-руску (руск.)
- Гісторыя з’яўлення YouTube (руск.)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.