Webix

Бібліятэка JavaScript кампанентаў Webix
Тып JavaScript бібліятыка
Напісана на JavaScript
Мовы інтэрфейсу
Апошняя версія 9.4.0 (7 ліпеня 2022 (4 гады таму) (2022-07-07))
Рэпазіторый github.com/webix-hub/web…
Ліцэнзія GNU General Public License, Commercial
Сайт webix.com

Webix — гэта набор кампанентаў інтэрфейсу JavaScript / HTML5 / CSS3 для распрацоўкі вэб-праграм.

Асаблівасці

Webix складаецца з кантролаў, віджэтаў, комплексных віджэтаў і анлайн-інструментаў: Snippet Tool, Form Builder і Skin Builder. Webix таксама ўключае Webix Jet — мікрафрэймворк з адкрытым зыходным кодам для распрацоўкі праграм з выкарыстаннем кампанентаў Webix.

Кампаненты ствараюцца з канфірурацыі JSON.

Webix можна інтэграваць у праграмы, напісаныя з дапамогай іншых бібліятэк і фрэймворкаў, напрыклад React, Angular і Vue.js, а таксама з фрэймворкам Meteor.

Камерцыйны статус

Ёсць дзве версіі бібліятэкі Webix: Webix Standard і Webix PRO.

Webix Standard з'яўляецца бясплатнай, яе код адкрыты і распаўсюджваецца па ліцэнзіі GNU GPLv3, але яе таксама можна выкарыстоўваць ў праграмах, якія распаўсюджваюцца па ліцэнзіях MIT, BSD і іншых падобных ліцэнзіях. Webix Standard уключае 68 віджэтаў і элементаў кіравання, а таксама 10 моў.

Webix PRO даступны па камерцыйнай ліцэнзіі і ўключае дадатковыя функцыі: больш за 100 віджэтаў і кантролаў, а таксама 300 моў. У гэтай версіі ёсць дадатковыя функцыі DataTable, захаванне і аднаўленне стану праграм, а таксама магчымасць выкарыстання комплексных віджэтаў: Pivot, Kanban, Spreadsheet, File Manager, Scheduler і іншыя.

Комплексныя віджэты

Комплексныя віджэты Webix — гэта кампаненты, створаныя з іншых кампанентаў бібліятэкі Webix. Пачынаючы з лютага 2020 года комплексныя віджэты ствараюцца з дапамогай Webix Jet і па сутнасці з'яўляюцца невялікімі праграмамі.

Дызайнер інтэрфейсу

UI Designer — гэта рэдактар WYSIWYG, які дазваляе ствараць прататыпы інтэрфейсаў з дапамогай Webix. У выніку атрымоўваецца код інтэрфейсу, які можна захаваць. У рэдактары можна запрашаць калег для сумеснай працы над адным праектам і спампоўваць дызайны ў некалькіх фарматах. Webix UI Designer бясплатны.

Snippet Tool

Snippet Tool — гэта пясочніца для стварэння невялікіх праграм і абмену імі. Snippet Tool таксама мае доступ да базы з прыкладамі для кожнага віджэта Webix, якія карыстальнікі могуць шукаць, праглядаць і рэдагаваць.

Кнігі

  • Zammetti, Frank — Practical Webix: Learn to Expedite and Improve your Web Development (2018)

Гл. таксама

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.