Tell Me Why
| Tell Me Why | ||||
|---|---|---|---|---|
| Сінгл The Beatles з альбома A Hard Day's Night |
||||
| Выпушчаны | 20 ліпеня 1964 | |||
| Мова | англійская[1] | |||
| Фармат | 7" | |||
| Запісаны | 25-27 лютага 1964, «Студыя Эбі-Роўд» | |||
| Жанр | біт | |||
| Кампазітар | Ленан/Мак-Картні | |||
| Працягласць | 2 хв. 10 с. | |||
| Лэйбл |
Capitol Records Parlophone/EMI |
|||
| Прадзюсар | Джордж Марцін | |||
| Аўтар песні | Джон Ленан[1] і Пол Мак-Картні[1] | |||
|
|
||||
|
|
||||
| The Beatles, храналогія сінглаў | ||||
|
||||
«Tell Me Why» (з англ. — «Скажы мне чаму») — песня англійскага рок-гурта «The Beatles», напісаная Джонам Ленанам. «The Beatles» запісалі яе 27 лютага 1964 года. Усяго падчас запісу было зроблена 8 дубляў[2]. Падчас той жа сесіі былі запісаны And I Love Her і If I Fell[2]. Назва песні была выкарыстана Цімам Рылі для напісання кнігі пра песні «The Beatles».
Гісторыя
Згодна з рознымі крыніцамі, песня была напісана Джонам Ленанам або ў Парыжы, або ў Нью-Ёрку[3]. Ленан адзначаў, што кампазіцыя напісана ў духу песень чорных жаночых нью-ёркскіх гуртоў. Структура песні выканана ў простым стылі ду-воп[2]. Таксама, паводле музыканта, песня Tell Me Why была напісана ў апошнюю хвіліну перад тым, як быў запісаны фінальны трэк на альбоме A Hard Day's Night — перад запланаваным выступам гурта на «Шоў Эда Салівана». Базавая структура песні складаецца з простых ду-воп змен акорда і гармоній блоку па рухавай басовай партыі, што «стварае ілюзію шчырасці праз яе відавочны напад»[4].
Пол Мак-Картні пра песню:
«Я мяркую, што многія з такіх песень (Ленана), як „Tell Me Why“, выяўлялі тыя пачуцці, якія перажываў Джон у рэальнасці. Гэта магло быць звязана з яго праблемамі з Сінтыяй (жонкай Джона)»[2].
«Tell Me Why» прагучала ў дэбютным фільме «The Beatles» «Вечар цяжкага дня». У фільме яна з'яўляецца ў эпізодзе, калі гурт выступае ў «Тэатры Скала», у Лондане, 31 сакавіка 1964 года. Лід-вакал Ленана ў фільме адрозніваецца ад мона- або ад студыйнай стэрэаверсіі[5]. Нягледзячы на тое, што Джон ажыццяўляе вядучы вакал у песні, да яго далучаюцца вакал Пола і Джорджа.
Склад
- Джон Ленан — вакал, акустычная рытм-гітара
- Пол Мак-Картні — бэк-вакал, бас-гітара
- Джордж Харысан — бэк-вакал, сола-гітара
- Рынга Стар — барабаны
Альбомы, у якія ўвайшла песня
- брытанскі LP-альбом — A Hard Day's Night
- брытанскі EP-альбом — Extracts from the Film A Hard Day's Night
- амерыканскі LP-альбом — A Hard Day's Night
- амерыканскі LP-альбом — Something New
Кавер-версіі
- версія 1965 года гурта The Beach Boys з альбома Beach Boys' Party!
Крыніцы
- ↑ а б в (unspecified title) Праверана 11 студзеня 2019.
- ↑ а б в г Факты пра песню «Tell Me Why» Архівавана 19 жніўня 2009. на сайце music-facts.ru (руск.)
- ↑ Гары, Б. «Энцыклапедыя Beatles». — С. 467.
- ↑ Факты пра песню "Tell Me Why " Архівавана 19 жніўня 2009. на сайте music-facts.ru (руск.)
- ↑ The Beatles Bible: Tell Me Why. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2012. Праверана 15 красавіка 2009.
Спасылкі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.