TDK
| TDK PGM (TDK) | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | публічная кампанія (TYO: 6762, NYSE: TDK, LSE: TDK ) |
| Лістынг на біржы | Такійская фондавая біржа |
| Заснаванне | 1935 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Токіо, Японія |
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | Прэзідэнт: Takehiro Kamigama |
| Галіна | электроніка |
| Прадукцыя | Blu-ray, USB-назапашвальнікі, электронныя кампаненты, крыніцы сілкавання |
| Абарот | ▲ ¥866 мільярдаў (2008) |
| Аперацыйны прыбытак | ▲ ¥87 мільярдаў (2008) |
| Чысты прыбытак | ▲ ¥71 мільярд (2008) |
| Колькасць супрацоўнікаў | 53,923[1] |
| Дэвіз | Life on Record (літаральна «Жыццё ў рэжыме запісу», «Жыццё на плёнку») |
| Даччыныя кампаніі | TDK (Singapore)[d], TDK Electronics[d], TDK (United Kingdom)[d], TDK (United States)[d] і TDK Electronics AG[d] |
| Сайт | tdk.com (англ.) (кіт.) (яп.) |
TDK Corporation — транснацыянальная японская кампанія, якая займаецца вытворчасцю электронных кампанентаў і носьбітаў інфармацыі. Назва кампаніі паходзіць з першапачатковай японскай назвы: Tokyo Denki Kagaku — Такійская электроніка і хімікаты.
Акцыі кампаніі размешчаныя на Такійскай фондавай біржы і ўваходзяць у індэксы Nikkei 225 і TOPIX.
Гісторыя
TDK была заснавана ў Японіі 7 снежня 1935 года для вытворчасці матэрыялу пад назвай ферыт, вынайдзенага вучонымі Такійскага тэхналагічнага інстытута (англ.: Tokyo Institute of Technology) у 1930 годзе. У 1952 годзе TDK пачала вытворчасць магнітных стужак, а пазней, у 1966 годзе, вытворчасць кампакт-касет, дзякуючы якім кампанія і атрымала шырокую вядомасць.[3]
Першы офіс TDK ў Злучаных Штатах быў створаны ў 1965 годзе ў Нью-Ёрку,[4] еўрапейскія аперацыі пачаліся ў 1970 годзе з офіса ў Франкфурце, Заходняя Германія.[5]
У 1980-х гадах кампанія была спонсарам футбольнага клуба Аякс, у той час Аякс выйграў Кубак уладальнікаў кубкаў УЕФА ў 1987 годзе.
У 2004 годзе TDK стала першым вытворцам носьбітаў інфармацыі, які далучыўся да распрацоўкі Blu-ray дыскаў[3]. У 2006 годзе TDK спыніла вытворчасць CD і DVD, перакінуўшы ўсе сілы на выпуск Blu-ray дыскаў.
У канцы 2007 года кампанія Imation набыла ў TDK права на выкарыстанне назвы TDK Life On Record пры вытворчасці магнітных стужак, аптычных і дыскавых назапашвальнікаў, аксесуараў.
Станам на 2012 год TDK выпускала шырокі спектр носьбітаў інфармацыі: магнітных, аптычных і USB-назапашвальнікаў[6]. Таксама кампанія выпускала навушнікі для праслухоўвання музыкі і гарнітуры для мабільных прылад.
З 2000-х гадоў TDK спецыялізуецца на распрацоўцы, вытворчасці і продажы электронных кампанентаў, элементаў цвёрдых дыскаў, а таксама блокаў сілкавання.
Прадукцыя кампаніі
-
Аўдыякасета D60 1979 года
-
Аўдыякасета MA60 выпуску 1990-1992 гадоў
-
Аўдыякасета D-C180
-
Відэакасета VHS-C
-
DVD-дыск TDK
-
Картрыдж DDS-3
-
Відэакасета HS VHS
Крыніцы
- ↑ 6762 — TDK CORPORATION — Google Finance
- ↑ https://www.tdk.com/en/worldwide/index.html Праверана 15 ліпеня 2022.
- ↑ а б TDK Japan site: corporate history(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012.
- ↑ TDK Japan site: corporate history. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2017.
- ↑ TDK Europe site: corporate history(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2007.
- ↑ TDK Europe site(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2012.
Спасылкі
- tdk.com — афіцыйны сайт (англ.)
- Музей гісторыі кампаніі (англ.)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.