MILEX

MILEX-2019

MILEX (руск.: Минская оборонная выставка / Минский салон оборонной промышленности; бел.: Мінская абаронная выстава / Мінскі салон абароннай прамысловасці; англ.: Minsk Defence Exhibition / Minsk Defense Industry Salon) — рэгулярная міжнародная выстава ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, якая праводзіцца ў Мінску адзін раз у два гады.

Гісторыя

MILEX на рэгулярнай аснове праходзіць раз у два гады, пачынаючы з 2001-га. Тады выстава сабрала 119 удзельнікаў, і з яе экспазіцыяй азнаёміліся больш за 10 тысяч наведвальнікаў[1].

Пачынаючы з 3-й выставы MILEX-2005 адным з яе арганізатараў выступае Дзяржкамваенпрам. З гэтага ж года Дзяржкамваенпрам арганізуе і праводзіць у рамках дзелавой праграмы мерапрыемства Міжнародную навуковую канферэнцыю па ваенна-тэхнічных праблемах, праблемах абароны і бяспекі, выкарыстанні тэхналогій двайнога прымянення.

Тады ж, 18 мая 2005 года, на 227-м агульнавайсковым палігоне Барысаўскі для гасцей, удзельнікаў і журналістаў адбыўся дэманстрацыйны паказ тэхнікі, экспануемай на MILEX-2005. Тут прайшла дэманстрацыя баявых магчымасцяў комплексу сродкаў кіравання падраздзяленнем стралкоў-зенітчыкаў «Шлем» (ДНВА «АГАТ»), баявой машыны пяхоты БМП-2, абсталяванай прыцэльным комплексам «Рубеж-М» вытворчасці ААТ «Пеленг», а таксама магчымасці аўтацягнікоў МЗКЦ-74295 у счэпцы з паўпрычэпам МЗКЦ-93783 па пагрузцы і разгрузцы танкаў Т-72 (Мінскі завод колавых цягачоў). Акрамя таго, былі паказаны магчымасці баявога прымянення мадэрнізаванага самалёта Су-27УБМ (558-ы АРЗ) па наземных цэлях лазернай карэктуемай авіяцыйнай бомбай КАБ-500Л і некіравальнымі авіяцыйнымі ракетамі С-8ОФ[1].

У 2017 годзе выставу наведалі 47 афіцыйных дэлегацый з 30 краін свету, а таксама больш за 200 дэлегацый дзелавых колаў з 48 краін свету[1]. У 2019 годзе тут было звыш 70 тысяч чалавек, у тым ліку больш за 20 тысяч спецыялістаў, якія працуюць у галіне абароны. На MILEX пабывалі прадстаўнічыя замежныя дэлегацыі больш чым з 47 дзяржаў. Ход работы выставы асвятлялі 200 інфармагенцтваў, тэлеканалаў і радыёстанцый Рэспублікі Беларусь і краін СНД[2].

Характарыстыка

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, а таксама нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа». Афіцыйнымі партнёрамі MILEX сталі аб’яднанне выставачных кампаній «Бізон» і ДЗГУП «Белспецзнештэхніка». Галоўнымі мэтамі выставы з’яўляюцца «шырокае прадстаўленне прадукцыі беларускай абароннай прамысловасці, азнаямленне з новымі распрацоўкамі ў галіне высокіх тэхналогій, дэманстрацыя магчымасцяў прадпрыемстваў, якія займаюцца мадэрнізацыяй, рамонтам баявой тэхнікі і якія аказваюць паслугі Узброеным Сілам». Асноўныя напрамкі экспазіцыі мерапрыемства сталі бранятанкавая тэхніка, ракетнае, артылерыйскае і стралковае ўзбраенне, сістэмы СПА малога і сярэдняга радыусу дзеяння, высокатэхналагічнае абсталяванне і сістэмы, боепрыпасы і спецхімія, палігонная вымяральная апаратура і абсталяванне, оптыка-электроннае абсталяванне і сістэмы, тэхніка і сродкі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, тэхнічныя сродкі і сістэмы забеспячэння войскаў, інфармацыйныя сістэмы і сістэмы абароны інфармацыі, транспартныя сродкі (аўтамабілі, цягачы), авіяцыя і ракетна-касмічныя комплексы, аэракасмічныя тэхналогіі, пілатажна-навігацыйныя комплексы і сістэмы аўтаматычнага кіравання, тэхніка і тэхналогіі падвойнага прызначэння, дарожныя, будаўнічыя і грузапад’ёмныя сродкі і механізмы, мадэрнізацыя і рамонт баявой тэхнікі і ўзбраення, абсталяванне і тэхналогіі ўтылізацыі ўзбраення, ваеннай тэхнікі і боепрыпасаў, ваенныя ВНУ і навучальныя цэнтры, ваенная навукова-даследчая база, ваенная медыцына, а таксама абмундзіраванне, адзенне і спецыяльныя прыналежнасці[2].

Удзельнікі

Удзельнікамі выставы з’яўляліся або з’яўляюцца наступныя прадпрыемствы[3]:

Акрамя таго, актыўнымі ўдзельнікамі з’яўляюцца Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, ваенна-медыцынскі факультэт БДМУ, ваенна-інфармацыйнае агенцтва «Ваяр» і выдавецкі дом «Нацыянальная абарона»[3].

Зноскі

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.