Hunspell
| Hunspell | |
|---|---|
| Тып | праграма праверкі правапісу |
| Распрацоўшчык | Ласла Немет (László Németh) |
| Напісана на | C++ |
| Аперацыйная сістэма | Кросплатформавая |
| Мовы інтэрфейсу |
|
| Першы выпуск | 2003 |
| Апошняя версія |
|
| Рэпазіторый | github.com/hunspell/hunspell (англ.) |
| Ліцэнзія | GPL/LGPL/MPL |
| Сайт | hunspell.github.io (англ.) |
Hunspell — праграма праверкі правапісу і марфалагічны аналізатар, спраектаваны для моў з багатай марфалогіяй і развітым словаскладаннем, а таксама тых, што маюць складаны знаказбор; першапачаткова прызначалася для венгерскай мовы.
Hunspell заснаваны на MySpell і мае фармат, сумяшчальны са слоўнікам MySpell. У адрозненне ад MySpell, дзе выкарыстоўваецца 8-бітнае кадзіраванне сімвалаў, Hunspell можа выкарыстоўваць слоўнікі ў кадзіроўцы UTF-8 (Unicode).
Выкарыстанне
Hunspell ужываюць для праверкі арфаграфіі:
- OpenOffice.org, шматплатформенны офісны пакет (пачынаючы з версіі 2.0.2 ад 8 сакавіка 2006 г.)
- Праграмныя прадукты Mozilla: Thunderbird, Firefox (пачынаючы з версіі 3) і SeaMonkey (пачынаючы з версіі 2)
- WinShell, інтэграванае асяроддзе распрацоўкі (IDE) для TeX / LaTeX у Windows
- Yudit, тэкставы рэдактар для X Window System
- gedit, тэкставы рэдактар для GNOME
- Opera 10, шматплатформенны вэб-браўзер.
- Google Chrome, вэб-браўзер з адкрытым зыходным кодам, распрацаваны Google [2].
- The Bat! паштовы кліент ад RITLabs SRL, пачынаючы з версіі 4.0
- MacOS X Snow Leopard 10.6, аперацыйная сістэма Apple Inc.
- OmegaT, камп’ютарны інструмент перакладчыка з адкрытым зыходным кодам.
Акрамя таго, падтрымка Hunspell ёсць у бібліятэцы Enchant і ў Emacs.
Hunspell з’яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем, распаўсюджваецца на ўмовах трайной ліцэнзіі GPL/LGPL/MPL. Існуюць пераносы альбо абгорткі Hunspell для асноўных платформ і моў праграмавання, такіх як Java [3], Perl[4], Python[5], і .NET[6].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Release 1.7.3 — 2026. Праверана 6 мая 2026.
- ↑ Google augments open-source spell-check Архівавана 13 студзеня 2014.
- ↑ Hunspell for Java
- ↑ Hunspell for Perl
- ↑ Hunspell for Python Архівавана 23 верасня 2010.
- ↑ Hunspell for .NET Архівавана 22 жніўня 2010.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Hunspell (англ.)
- Моўныя файлы OpenOffice.org (англ.)
- Нататкі пры выпуску пакета OpenOffice.org 2.0.2 (англ.)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.