OpenOffice.org
| OpenOffice.org | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | office suite[d] |
| Распрацоўшчык | Sun Microsystems |
| Напісана на | C++ і Java |
| Аперацыйная сістэма | GNU/Linux[d], BSD[d], Windows, macOS і UNIX-падобная аперацыйная сістэма |
| Мовы інтэрфейсу |
|
| Першы выпуск | 1 мая 2002 |
| Апошняя версія |
|
| Бэта-версія | |
| Ліцэнзія | GNU Lesser General Public License[d] |
| Сайт | openoffice.org/do… (англ.) |
OpenOffice.org, шырока вядомы як OOo або OpenOffice — офісны пакет з адкрытым зыходным кодам, асноўныя складнікі якога прызначаны для апрацоўкі тэксту, табліц, прэзентацый, графікі і баз даных. Ён даступны для шэрагу розных камп’ютарных аперацыйных сістэм, распаўсюджваецца як свабоднае праграмнае забеспячэнне і напісаны з выкарыстаннем уласных інструментаў для стварэння графічнага інтэрфейсу карыстальніка. Падтрымлівае стандарт ISO/IEC OpenDocument Format (ODF) для абмену данымі і як прадвызначаны фармат файлаў, а таксама фарматы Microsoft Office, сярод іншых. На канец 2009 года OpenOffice падтрымлівае больш за 110 моў.
OpenOffice.org паходзіць ад StarOffice, офіснага пакета, распрацаванага нямецкай кампаніяй StarDivision і набытага Sun Microsystems у жніўні 1999 года. Зыходны код пакета быў выпушчаны ў ліпені 2000 года з мэтай зніжэння долі рынку Microsoft Office, шляхам забеспячэння свабоднай і адкрытай альтэрнатывы; апошнія версіі StarOffice заснаваны на OpenOffice.org з дадатковымі прыватнаўласніцкімі кампанентамі.[4] Галоўны спонсар праекта OpenOffice.org — карпарацыя Oracle (першапачаткова Sun Microsystems). Сярод іншых буйных карпаратыўных ўдзельнікаў — Novell, Red Hat, IBM, Google.
Праект і праграмны пакет шырока вядомыя як OpenOffice, але гэты тэрмін з’яўляецца гандлёвай маркай кампаніі з Нідэрландаў, а таксама ў выкарыстанні Orange UK[5], з-за гэтага праект вымушаны быў прыняць OpenOffice.org у якасці афіцыйнай назвы.[6]
Нягледзячы на назву OpenOffice.org, офісны пакет, уключаны ў большасць дыстрыбутываў Linux (у тым ліку Ubuntu, OpenSUSE і Mandriva Linux) — насамрэч адгалінаванне, альбо неафіцыйная галіна, якая называецца Go-oo.[7][8][9]
Станам на жнівень 2011 года ва ўсіх найбольш папулярных Linux-дыстрыбутывах пакет OpenOffice.org заменены на яго адгалінаванне LibreOffice. Старонка праекта ў інтэрнэце — libreoffice.org
Крыніцы
- ↑ 3.3.0 - Release Notes
- ↑ 3.4 Beta - Developer Snapshot - Release Notes
- ↑ OOoRelease34 - Apache OpenOffice Wiki
- ↑ OpenOffice.org — FAQ — Overview
- ↑ Orange launches 'Open Office' Архівавана 1 лютага 2009.
- ↑ Why should we say «OpenOffice.org» instead of simply «OpenOffice»
- ↑ Bug #151829 in openoffice.org (Ubuntu): «Include go-oo in Ubuntu»
- ↑ Linux.com
- ↑ Go-oo derivates in Linux distributions(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2008. Праверана 16 верасня 2010.
Спасылкі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.