1891
| Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 1891 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
Падзеі
- 29 сакавіка: Расійскі імператар Аляксандр III падпісаў рэскрыпт аб будаўніцтве Транссібірскай магістралі.
- 5 мая: У Нью-Ёрку адчынілася канцэртная зала Карнегі-хол, дырыжорам першага канцэрта быў Пётр Чайкоўскі.
- 11 кастрычніка: На востраве Юргордэн у Стакгольме адкрыўся этнаграфічны комплекс «Скансен»
- 16 кастрычніка: Чыкагскі сімфанічны аркестр даў першы канцэрт.
Нарадзіліся
- 13 студзеня: Д'юла Багі, венгерскі эсперантыст, вядомы паэт і празаік на мове эсперанта
- 20 студзеня: Фабіян Ярэміч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч
- 22 студзеня: Антоніа Грамшы, італьянскі філосаф, тэарэтык марксізму
- 13 лютага: Грант Вуд, амерыканскі мастак
- 2 красавіка: Макс Эрнст, нямецкі і французскі мастак
- 16 красавіка: Язэп Варонка, беларускі палітычны дзеяч
- 6 чэрвеня: Ігнасіа Санчэс-Мехіяс, вядомы іспанскі тарэадор
- 21 ліпеня: Сымон Кандыбовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык
- 6 кастрычніка: Кальман Калачай, паэт і перакладчык на эсперанта, лінгвіст-тэарэтык (пам. 27 лютага 1976)
- 14 лістапада: Іван Саланевіч, рускі манархіст, мысляр, журналіст і грамадскі дзеяч, выхадзец з Гродзенскай губерні
- 14 лістапада: Фрэдэрык Бантынг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1923) (пам. 21.2.1941)
- 24 снежня: Хуан Рамон Хіменес, іспанскі пісьменнік
Памерлі
- 14 лютага: Уільям Тэкумсэ Шэрман, амерыканскі ваенны і дзяржаўны дзеяч (нар. 8.2.1820)
- 29 сакавіка: Жорж-П'ер Сёра, французскі мастак (нар. 2.12.1859)
- 22 жніўня: Ян Неруда, чэшскі журналіст, паэт і пісьменнік (нар. 9.7.1834)
- 4 верасня: Міхаіл Осіпавіч Каяловіч, рускі гісторык беларускага паходжання (нар. 2.10.1828)
- 19 верасня: Хасэ Мануэль Бальмаседа, 11-ы прэзідэнт Чылі (нар. 19.7.1840)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.