1944
| Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 1944 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
Падзеі



- 8 студзеня: Адбыўся Мікулішкаўскі бой паміж жаўнерамі Арміі Краёвай і літоўскімі калабарантамі.
- 31 студзеня: пачатак чатырохдзённай бітвы за Кваджалейн у Ціхім акіяне паміж ЗША і Японіяй. Бітва скончылася знішчэннем буйнога японскага гарнізона і захопам кантролю над Маршалавымі Астравамі амерыканскімі ваеннымі.
- 1 сакавіка: Беларуская народная самапомач перададзена ў падпарадкаванне Беларускай цэнтральнай рады.
- 6 сакавіка: Пачалося фарміраванне Беларускай краёвай абароны.
- 26 сакавіка:
- У Мінску ў гарадскім тэатры адбылася прэм’ера оперы «Усяслаў Чарадзей» М. Шчаглова-Куліковіча на вершы Н. Арсенневай.
- У ходзе Другой сусветнай вайны савецкія войскі ля горада Бельцы выйшлі да дзяржаўнай мяжы СССР.
- Каля 600 савецкіх самалётаў здзейснілі самы моцны за ўсю вайну СССР з Фінляндыяй налёт на Хельсінкі.
- 30 сакавіка: Савецкія войскі вызвалілі Чарнаўцы.
- 18 мая: Праведзена дэпартацыя крымскіх татар у СССР.
- 24 мая: У Ісландыі адбыўся рэферэндум пра разрыў уніі з Даніяй.
- 6 чэрвеня: Здзейснена высадка ў Нармандыі, пачалося вызваленне Францыі.
- 15 чэрвеня: Пачалася бітва за Сайпан паміж ЗША і Японіяй.
- 17 чэрвеня: Ісландыя становіцца незалежнай ад Даніі.
- 23 чэрвеня: Савецкія войскі пачалі аперацыю «Баграціён».
- 25 чэрвеня: Пачатак аперацыі войскаў 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў, падчас якой была акружана і знішчана буйная групоўка нямецкіх войскаў на захадзе ад Віцебска (сконч. 27.6.1944).
- 27 чэрвеня:
- Савецкія войскі завяршылі Тулоксінскую дэсантную аперацыю.
- Войскамі Карэльскага фронту і Анежскай ваеннай флатыліі вызвалены Петразаводск.
- Войскі 1-га Беларускага фронту акружылі і знішчылі (27.–29.6.) бабруйскую групоўку нямецкіх войскаў і вызвалілі Бабруйск.
- У Мінску адбыўся Другі Усебеларускі кангрэс, скліканы Беларускай цэнтральнай радай.
- 3 ліпеня: Савецкія войскі ўвайшлі ў Мінск.
- 9 ліпеня: Заканчэнне бітвы за Сайпан перамогай арміі і флоту ЗША над ваеннымі фарміраваннямі Японіі.
- 13 ліпеня:
- Савецкія войскі ўвайшлі ў Вільню.
- Здарылася катастрофа С-47 пад Маладзечнам, экіпаж загінуў.
- 14 ліпеня: Пінск вызвалены савецкімі войскамі ў ходзе Беларускай наступальнай аперацыі.
- 16 ліпеня: У Мінску на полі былога іпадрома адбыўся Партызанскі парад.
- 20 ліпеня:
- Савецкая армія выйшла на Заходні Буг.
- Няўдалы замах на Адольфа Гітлера.
- 21 ліпеня: Амерыканскія войскі высадзіліся на Гуаме.
- 24 ліпеня: Савецкія войскі вызвалілі ад гітлераўцаў Люблін.
- 28 ліпеня: Брэст вызвалены з-пад нямецкай акупацыі.
- 7 жніўня: Запушчаны першы амерыканскі праграміруемы камп’ютар «Марк I».
- 9 жніўня: Заснаваны Мінскі аўтамабільны завод.
- 25 жніўня: Вызваленне Парыжа, капітуляцыя нямецкіх акупацыйных сіл, урад Вішы ўцёк у горад Зігмарынген у Германіі.
- 29 жніўня: Пачалося Славацкае нацыянальнае паўстанне супраць пранацысцкага ўрада Першай Славацкай рэспублікі.
- 31 жніўня: Савецкія войскі ўвайшлі ў Бухарэст.
- 20 верасня: Утворана Гродзенская вобласць з цэнтрам у горадзе Гродна.
- 23 лістапада: Сфарміравана 1-я дывізія Рускай вызваленчай арміі.
- 31 снежня: Ад нацысцкіх акупантаў вызвалена Чарнагорыя.
Нарадзіліся
- 3 студзеня: Міхал Раманюк, беларускі этнограф.
- 6 студзеня: Рольф Цынкернагель, швейцарскі вучоны, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1996).
- 12 студзеня: Джо Фрэйзер, амерыканскі баксёр.
- 26 студзеня: Анджэла Дэвіс, амерыканская праваабаронца, дзеяч камуністычнага руху.
- 14 мая: Джордж Лукас, амерыканскі кінарэжысёр.
- 26 чэрвеня: Генадзь Зюганаў, расійскі палітык, лідар КПРФ.
- 13 верасня: Алесь Іванавіч Лабанок, беларускі акцёр.
Памерлі
- Гальяш Леўчык, беларускі паэт, аўтар зборніка «Чыжык беларускі» (Вільня, 1922) (нар. 20.7.1880).
- 3 сакавіка: Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, празаік, паэт, публіцыст (нар. 3.3.1883).
- 16 чэрвеня: Міхаіл Белуш, удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў Другую сусветную вайну (нар. 1924).
- 7 кастрычніка: Змітрок Астапенка, беларускі паэт і празаік (нар. 10.11.1910).
- 23 кастрычніка: Чарлз Гловер Баркла, англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы.
- 5 лістапада: Алексіс Карэль, французскі хірург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1912).
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.