1982
| Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 1982 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
Падзеі

- 24 лютага: Заснавана амерыканская кампанія Sun Microsystems.
- 15 сакавіка: Адкрыўся Беларускі музей у Ляймене.
- 19 сакавіка: Пачатак Фалклендскага канфлікту паміж Аргенцінай і Вялікабрытаніяй.
- 25 красавіка: Брытанскія сілы высадзіліся на востраве Паўднёвая Георгія.
- 16 мая: Алекс Хігінс выйграў чэмпіянат свету па снукеры.
- 30 мая: Іспанія далучылася да НАТА.
- 14 чэрвеня: Капітуляцыя аргенцінскіх войскаў на Фалклендскіх астравах.
- 28 чэрвеня: Здарылася катастрофа самалёта Як-42 каля в. Вербавічы Нараўлянскага раёна.
- 11 ліпеня: У Іспаніі скончыўся XII чэмпіянат свету па футболу. Чэмпіён — зборная каманда Італіі.
- 17 жніўня: На заводзе кампаніі Philips у ФРГ надрукавана партыя кампакт-дыскаў з альбомам групы ABBA — першы ў свеце камерцыйны Audio CD.
- 2 верасня: Галоўную ўзнагароду Венецыянскага кінафестывалю атрымаў фільм «Становішча рэчаў» рэжысёра Віма Вендэрса.
- 1 кастрычніка: У Японіі пачаліся афіцыйныя продажы першага бытавога CD-плэера Sony CDP-101 і камерцыйнага кампакт-дыска з альбомам Білі Джоэла.
- 7 кастрычніка: У Нью-Ёрку адбылася прэм’ера мюзікла «Коткі».
- 3 лістапада: У выніку дарожнага затору ў Афганістане на перавале Саланг у тунэлі задыхнуліся 64 савецкія ваенныя і 112 цывільных афганцаў.
- 19 лістапада: Каманда «Дынама» (Мінск) стала чэмпіёнам СССР па футболе.
- 29 лістапада: Адбылася прэм’ера фільма «Людзі на балоце».
- 30 лістапада: Выпушчаны альбом «Thriller» амерыканскага музыканта Майкла Джэксана.
- 23 снежня: Выйшаў камедыйны мастацкі фільм «Бінга-Бонга» з Адрыяна Чэлентана ў галоўнай ролі.
- 24 снежня: У Магілёве адкрыты музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі.
Нарадзіліся
- 25 студзеня: Noemi, італьянская спявачка.
- 4 сакавіка: Андрэй Рыбакоў, беларускі цяжкаатлет.
- 28 сакавіка: Марыя Мартысевіч, беларуская перакладчыца, паэтка, літаратуразнавец.
- 22 красавіка: Кака́, бразільскі футбаліст, лепшы футбаліст свету 2007 па версіі ФІФА.
- 24 красавіка: Келі Кларксан, амерыкана-канадская спявачка.
- 1 чэрвеня: Жусцін Энэн, бельгійская тэнісістка.
- 13 чэрвеня: Кененіса Бекеле, эфіопскі лёгкаатлет.
- 23 чэрвеня: Таццяна Сівец, беларуская журналістка, паэтэса.
- 10 жніўня: Шон Мёрфі, англійскі прафесійны гулец у снукер.
- 11 верасня: Святлана Ціханоўская, беларуская палітычная дзяячка.
- 3 кастрычніка: Таццяна Нядбай, беларуская паэтэса, перакладчыца.
- 13 кастрычніка: Ян Торп, аўстралійскі плывец.
Памерлі
- 13 чэрвеня: Халід, 4-ы кароль Саудаўскай Аравіі (нар. 13.2.1913)
- 29 ліпеня: Уладзімір Казьміч Зварыкін, інжынер, адзін з вынаходнікаў сучаснага тэлебачання (нар. 29.7.1888)
- 29 чэрвеня: П’ер Бальмен, французскі мадэльер (нар. 18.5.1914)
- 12 жніўня: Генры Фонда, амерыканскі акцёр тэатра і кіно (16.5.1905)
- 15 жніўня: Хуга Тэарэль, шведскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1955) (нар. 6.7.1903)
- 23 жніўня: Станфард Мур, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1972 года (нар. 4.9.1913)
- 29 жніўня: Інгрыд Бергман, шведская і амерыканская актрыса (нар. 29.8.1915)
- 9 кастрычніка: Ганна Фрэйд, дзіцячы псіхолаг (нар. 3.12.1895)
- 10 лістапада: Леанід Брэжнеў, кіраўнік СССР (нар. 1.1.1907)
- 24 снежня: Луі Арагон, французскі паэт і празаік (нар. 3.10.1897)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.