Ю

Літара Ю

Кірыліца

А · Б · В · Г · Ґ · Д · Ѓ
Ђ · Е · Ѐ · Є · Ё · Ж · З
З́ · Ѕ · И · Ѝ · І · Ї · Й
Ј · К · Л · Љ · М · Н · Њ
О · П · Р · С · С́ · Т · Ћ
Ќ · У · Ў · Ф · Х · Ц · Ч
Џ · Ш · Щ · Ъ · Ы · Ь · Э
Ю · Я

Неславянскія літары

А̄ · А́ · А̀ · Ӑ · А̂ · А̊ · Ӓ
Ӓ̄ · А̃ · А̨ · Ә · Ә́ · Ә̃ · Ӛ
Ӕ · В̌ · Ғ · Г̧ · Г̑ · Г̄ · Ӻ
Ӷ · Ԁ · Ԃ · · · · Ԫ
Ԭ · Ӗ · Е̄ · Е̃ · Ё̄ · Є̈ · Ӂ
Җ · · Ӝ · Ԅ · Ҙ · Ӟ · Ԑ
Ԑ̈ · Ӡ · Ԇ · Ӣ · И̃ · Ҋ · Ӥ
Қ · Ӄ · Ҡ · Ҟ · Ҝ · Ԟ · Ԛ
Ӆ · Ԯ · Ԓ · Ԡ · Ԉ · Ԕ · Ӎ
Ӊ · Ң · Ԩ · Ӈ · Ҥ · Ԣ · Ԋ
О̆ · О̃ · О̄ · Ӧ · Ө · Ө̄ · Ӫ
Ҩ · Ԥ · Ҧ · Р̌ · Ҏ · Ԗ · Ҫ
Ԍ · · Ҭ · · · Ԏ · У̃
Ӯ · Ӱ · Ӱ́ · Ӳ · Ү · Ү́ · Ұ
Х̑ · Ҳ · Ӽ · Ӿ · Һ · Һ̈ · Ԧ
· Ҵ · · Ҷ · Ӵ · Ӌ · Ҹ
· · · Ҽ · Ҿ · Ы̆ · Ы̄
Ӹ · Ҍ · Э̆ · Э̄ · Э̇ · Ӭ · Ӭ́
Ӭ̄ · Ю̆ · Ю̈ · Ю̈́ · Ю̄ · Я̆ · Я̄
Я̈ · Ԙ · Ԝ · Ӏ

Састарэлыя літары

· · Ҁ · Ѻ · Ѹ · Ѡ · Ѽ
Ѿ · Ѣ · · · Ѥ · Юсы · Ѧ
Ѫ · Ѩ · Ѭ · Ѯ · Ѱ · Ѳ · Ѵ
Ѷ · · · · · ·
· · · · · Ꚏ̆ · Ъ

Літары кірыліцы

Ю, ю — літара большасці славянскіх кірылічных азбук (29-я ў балгарскім, 31-я ў беларускім, 32-я ў рускім і ўкраінскім; з сербскага выключана ў сярэдзіне XIX стагоддзя, у македонскім, пабудаваным на ўзор новага сербскага, не ўводзілася). Ужываецца таксама ў пісьменнасцях некаторых неславянскіх моў.

Гісторыя

У стараславянскай кірыліцы звычайна лічыцца 33-й па парадку, у глаголіцы па ліку 34-я (Ⱓ). Лікавага значэння не мае. Назва ў славянскай азбуцы супадае з сучаснаю — «ю»; у стара- і царкоўнаславянскай мовах так гучыць вінавальны склон кароткай формы займенніка ст.-слав: я (бел.: яна), але супадзенне гэтага слова з назваю літары можа быць і выпадковым. Кірылічная літара паходзіць ад грэчаскай лігатуры ΙǑ, ιǒ (ΙΟΥ, ιου); глагалічная форма невядома, і агульнапрызнанага меркавання няма.

Напісанне ў кірыліцы мела нямнога варыянтаў, якія адрозніваліся ў асноўным размяшчэннем злучальнай рысачкі (яна магла быць пасярэдзіне, як у цяперашніх шрыфтах, ці зверху, а таксама нахільнаю). Ужываліся варыянты і з рознаю велічынёю элемантаў літары: нешта падобнае на ГО са злучэннем па верхнім краі о, звычайна такая форма сведчыць аб паўночным паходжанні рукапісу. Гэта форма іншы раз пранікала і ў друкарскія шрыфты, напрыклад у выданні Францыска Скарыны.

У старарускім скорапісе ётавы штрых часам выраджаўся ў нешта накшталт с-падобнага штрыха над літарай о, такім чынам буква набывала выгляд грэчаскай дэльты δ. У стараславянскіх помніках XII—XV стагоддзяў сустракаецца яшчэ адзін варыянт літары — «абаротнае Ю» з тым жа значэннем[1].

У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала галосны гук [у] пасля мяккіх зычных і спалучэнне гукаў [йу] (лютня, юнакъ). У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. Лічбавага значэння не мела. У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным[2].

Беларуская мова

У сучаснай беларускай мове абазначае лабіялізаваны галосны гук [у] задняга рада верхняга пад’ёму і мяккасць папярэдняга зычнага (салют — [сал’ут]), а ў пачатку слоў, пасля галосных, ў, ь і апострафа — спалучэнне гукаў [йу] (юнак — [йунак], саюз — [сайус], наўючыць — [наўйучыц’], лью — [л’йу], б’ю — [бйу])[2].

Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ЮНЕСКА, ЮПІ). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне дваццаць сёмы (група «Ю»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 8ю)[2].

Царкоўнаславянская мова

У сучаснай царкоўнаславянскай арфаграфіі буква ю пасля зычных сустракаецца толькі пасля л, н, р і (рэдка) пасля д, т, з, с, хаця ў старым маскоўскім (а цяпер стараверскім) зводзе царкоўнаславянскай мовы актыўна ўжывалася пасля мяккіх шыпячых: чюдо, чюти, ѿвращю і пад.

Табліца кодаў

Кадзіроўка Рэгістр Дзесятковы
код
16-ковы
код
Васьмярычны
код
Двайковы код
Унікод Вялікая 1070 042E 002056 00000100 00101110
Малая 1102 044E 002116 00000100 01001110
ISO 8859-5 Вялікая 206 CE 316 11001110
Малая 238 EE 356 11101110
KOI 8 Вялікая 224 E0 340 11100000
Малая 192 C0 300 11000000
Windows 1251 Вялікая 222 DE 336 11011110
Малая 254 FE 376 11111110

Крыніцы

  1. Карский 1979, с. 205—206.
  2. а б в Ю // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 638. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.

Літаратура

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.