QWERTY


QWERTY (вымаўляецца: квэ́рці) — раскладка клавіятуры для лацінскага алфавіту. Назва паходзіць ад першых шасці клавіш у верхнім радзе раскладкі. Папулярнасць раскладкі абумоўлена яе гістарычным выкарыстаннем для хуткага набору тэкстаў на англійскай мове на пішучых машынках.
Дызайн QWERTY заснаваны на раскладцы пішучай машынкі Sholes and Glidden, якую прадавала кампанія E. Remington and Sons з 1874 года. Раскладка стала папулярнай пасля поспеху Remington No. 2 1878 года. Станам на 2026 год застаецца дэ-факта стандартнай раскладкай для камп’ютараў. Сярод альтэрнатыўных раскладак шырока вядомыя раскладкі Dvorak і Colemak. Для нямецкай і французскай моў выкарыстоўваюцца мадыфікаваныя раскладкі QWERTZ і AZERTY адпаведна.
Гісторыя
Раскладку QWERTY стварыў у пачатку 1870-х гадоў Крыстафер Латэм Шоўлз, газетны рэдактар і друкар з горада Кеношы, штат Вісконсін. У кастрычніку 1867 года Шоўлз падаў заяўку на патэнт на сваю першую пішучую машынку, якую ён распрацаваў з дапамогай сваіх сяброў Карласа Глідэна і Сэмюэля У. Суле. Першая мадэль Шоўлза мела клавіятуру, падобную на піяніна, з двума радамі сімвалаў у алфавітным парадку:
- 3 5 7 9 N O P Q R S T U V W X Y Z 2 4 6 8 . A B C D E F G H I J K L M
Наступныя пяць гадоў Шоўлз удасканальваў сваё вынаходніцтва, перастаўляючы клавішы арыгінальнай машыны. Адна з тэорый сцвярджае, што на размяшчэнне літар паўплывала даследванне частаты выкарыстання пэўных пар літар педагогам Амосам Дэнсмарам.
У красавіку 1870 года Шоўлз распрацаваў чатырохрадковую клавіятуру з верхнімі літарамі, якая набліжалася да сучаснага стандарту QWERTY:
2 3 4 5 6 7 8 9 - A E I . ? Y U O , B C D F G H J K L M Z X W V T S R Q P N
У 1873 годзе спонсар Шоўлза Джэймс Дэнсмар прадаў правы на вытворчасць пішучай машынкі Sholes & Glidden кампаніі E. Remington and Sons. Раскладка клавіятуры была ўзгоднена на працягу некалькіх месяцаў механікамі Remington і толькі некалькімі літарамі адрознівалася ад сучаснай раскладкі QWERTY:[1]
2 3 4 5 6 7 8 9 - , Q W E . T Y I U O P Z S D F G H J K L M A X & C V B N ? ; R

Пасля пакупкі прылады кампанія Remington зрабіла некалькі карэкціровак, якія прывялі да стварэння клавіятуры з сучаснай раскладкай QWERTY. У 1878 годзе была выпушчана пішучая машынка Remington No. 2. Яна мела магчымасць друкаваць як вялікія, так і малыя літары, і была вельмі паспяховай. Поспех Remington No. 2 прывёў да шырокага распаўсюджвання раскладкі QWERTY.
Камп’ютарныя клавіятуры

Першыя камп’ютарныя тэрміналы былі па сутнасці пішучымі машынкамі, якія маглі генераваць камп’ютарныя коды. У іх выкарыстоўвалася раскладка QWERTY, але дадаваліся клавішы, такія як Escape, і знакі ASCII, напрыклад, знакі «менш чым» і «больш чым».
Некаторыя клавіятуры QWERTY маюць альтэрнатыўныя коды: утрыманне клавішы Alt падчас уводу паслядоўнасці лічбаў дазваляе атрымаць спецыяльныя сімвалы. Напрыклад, націск Alt разам з 163 прывядзе да друкавання літары ú.
Альтэрнатывы
Існуюць некалькі альтэрнатыў QWERTY, якія па словах распрацоўшчыкаў з’яўляюцца больш эфектыўнымі, інтуітыўна зразумелымі і эрганамічнымі. Аднак ніводная з іх не атрымала шырокага распаўсюджвання з-за дамінавання QWERTY-клавіятур і неабходнасці дадатковага навучання.
Найбольш вядомай альтэрнатывай з’яўляецца раскладка клавіятуры Дворака. Таксама вядомая раскладка Colemak, якая часткова заснавана на QWERTY. Большасць сучасных аперацыйных сістэм падтрымліваюць гэтыя і іншыя альтэрнатыўныя раскладкі, прычым некаторыя аперацыйныя сістэмы дазваляюць карыстальніку ствараць раскладку клавіятуры любым зручным для яго спосабам. Аднак большасць фізічных клавіятур вырабляюцца па стандарце QWERTY.
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ Yasuoka, Koichi; Yasuoka, Motoko (March 2011). On the Prehistory of QWERTY (PDF). ZINBUN. 42: 161-174. doi:10.14989/139379. S2CID 53616602. Архівавана (PDF) з арыгінала 18 September 2021. Праверана 14 December 2021.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.