Windows 8
| Windows 8 | |
|---|---|
| Акно персаналізаціі ў Windows 8 | |
| Распрацоўшчык | Microsoft |
| Сямейства АС | Windows NT |
| Заснавана на | Windows 7 |
| Першы выпуск | 26 кастрычніка 2012 года |
| Апошняя версія | 6.2.9200 з выпраўленнямі 12 студзеня 2016 года |
| Падтрымлівае мовы | Мнагамоўная |
| Падтрымлівае платформы | x86, x86-64, АRM |
| Тып ядра | гібрыднае |
| Інтэрфейс | Windows API[d], Windows Runtime[d], .NET Framework, Windows Forms[d], Windows Presentation Foundation[d], DirectX, Media Foundation[d] і Metro[d] |
| Ліцэнзія | EULA |
| Стан | не абнаўляецца |
| Вэб-сайт | windows.microsoft.com |
Windows 8 - аперацыйная сістэма сямейства Windows NT, выпушчаная кампаніяй Microsoft 26 кастрычніка 2012 года.
Новаўвядзенні
Знешні выгляд
У адрозненне ад свайго папярэдніка Windows 8 адтрымал новы дызайн з назвай Metro UI. Было перароблена меню "Пуск". Замест яго сістэма мела стартавы экран на ўвесь экран з размешчанымі на ім пліткамі. Выклікаецца ён праз "Актыўны вугал". Пліткі можна перамяшчаць, групаваць, мяняць назву, пераймяноўваць групы.
Галоўныя змяненні
У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя, бо не ўжыты зноскі. |
- Ўпершыню з'явіўся магазін праграм Microsoft Store.
- Прыбрана магчымасць стварыць "Партфель", але функцыя яго адкрыцця засталася.
- З'явіўся экран блакіроўкі.
- Быў перароблены дыспетчар задач.
- З'явілася магчымасць змяніць раскладку з дапамогай спалучэнняў клавіш Windows + Прабел, або ⇧ Shift + Alt.
- Быў удасканалены пошук.
- З'явіліся новыя магчымасці аўтэнтыфікацыі: чатырохзначны PIN код, графічны пароль і другія.
- Internet Explorer 10.
- Абноўлены праваднік.
- Больш быў інтэграваны рахунак Microsoft[1].
- Новая бакавая панэль Charms[2].
- Былі палепшаны сямейныя функцыі Windows[3].
- Абноўлены "Параметры" у стылі Metro UI.
- З'явіліся новыя функцыі аднаўлення сістэмы: Refresh Your PC (скід налад і знішчэнне класічных праграм) і Reset Your PC (поўны скід сістэмы).
Windows 8.1
Наступная версія аперацыйнай сістэмы Windows Windows 8.1 была выпушчана 17 кастрычніка 2013 года[4]. Яна стала працяжнікам ідэй інтэрфейсу Metro UI.
Заканчэнне падтрымкі
Падтрымка Windows 8 акрамя Windows Embedded 8 Standard скончылася 12 студзеня 2016 года[5]. Пасля гэтага доля выкарыстоўвання гэтай сістэмы паступова працягнула зніжацца [6]. Асноўная падтрымка Windows Embedded 8 Standard скончылася у 2018 годзе 10 ліпеня. Пашыраная падтрымка спынена 11 ліпеня 2023 года. Microsoft Store перастаў працаваць у ліпні 2019 года[7].
Паглядзець таксама
Зноскі
- ↑ Windows 8 для начинающих (руск.). remontka.pro (26 сакавіка 2022). Праверана 16 сакавіка 2026.
- ↑ Общие сведения о Windows 8 | Блог «Одна минута разработчика» (руск.). learn.microsoft.com (17 ліпеня 2013). Праверана 16 сакавіка 2026.
- ↑ Microsoft family features(англ.) // Wikipedia. — 2025-11-20.
- ↑ Windows 8 (руск.). Windows вики. Праверана 15 сакавіка 2026.
- ↑ TimDavenport. Окончание поддержки Windows 8 и приложения Microsoft 365 - Microsoft 365 Apps (руск.). learn.microsoft.com. Праверана 15 сакавіка 2026.
- ↑ Desktop Windows Version Market Share Worldwide: Aug 2012 - Feb 2026 (англ.).
- ↑ Windows 8 end of life - Microsoft Q&A (англ.). learn.microsoft.com. Праверана 17 сакавіка 2026.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.