DirectX
| Microsoft DirectX | |
|---|---|
| | |
| Тып | Асяроддзе для дадаткаў |
| Распрацоўшчык | Microsoft |
| Напісана на | High Level Shader Language[d] і C++ |
| Аперацыйная сістэма | Microsoft Windows |
| Мовы інтэрфейсу |
|
| Першы выпуск | 30 верасня 1995 |
| Апошняя версія | 11 (22 ліпеня 2009) |
| Рэпазіторый | github.com/microsoft/Dir… |
| Ліцэнзія | Microsoft EULA |
| Сайт | DirectX |
DirectX (ад англ.: direct — прамы, непасрэдны) — гэта набор API, распрацаваных для рашэння задач, звязаных з праграмаваннем пад Microsoft Windows. Найбольш шырока выкарыстоўваецца пры напісанні камп’ютарных гульняў. Пакет сродкаў распрацоўкі DirectX пад Microsoft Windows бясплатна даступны на сайце Microsoft. Часта абноўленыя версіі DirectX пастаўляюцца разам з гульнявымі дадаткамі.
DirectX API
Практычна ўсе часткі DirectX API уяўляюць сабой наборы COM-сумяшчальных аб’ектаў.
У цэлым, DirectX падраздзяляецца на:
- DirectX Graphics, набор інтэрфейсаў, якія раней (да версіі 8.0) дзяліліся на:
- DirectDraw : інтэрфейс вываду растравай графікі. (Яго распрацоўка даўно спынена)
- Direct3D (D3D): інтэрфейс вываду трохмерных прымітываў.
- DirectInput: інтэрфейс, які выкарыстоўваецца для апрацоўкі даных, якія паступаюць з клавіятуры, мышы, джойсціка і інш. гульнявых кантролераў.
- DirectPlay: інтэрфейс сеткавай камунікацыі гульняў.
- DirectSound: інтэрфейс нізкаўзроўневай працы з гукам (фармату Wave)
- DirectMusic: інтэрфейс прайгравання музыкі ў фарматах Microsoft.
- DirectShow: інтэрфейс, які выкарыстоўваецца для ўводу/вываду аўдыё і/або відэа даных.
- DirectX Instruments — тэхналогія, якая дазваляе на аснове мультымедыйнага API DirectX ствараць і выкарыстоўваць праграмныя сінтэзатары. У адрозненне ад DX-убудоў, такія праграмы могуць цалкам кіравацца па MIDI і служаць галоўным чынам не для апрацоўкі, а для сінтэзу гуку. Тэхналогія DXi была папулярная ў 2001—2004 гг., асабліва ў праграмных прадуктах Cakewalk, але з часам прайграла «вайну фарматаў» тэхналогіі VST ад Steinberg.
- DirectSetup: частка, адказная за ўсталяванне DirectX.
- DirectX Media Objects: рэалізуе функцыянальную падтрымку паточных аб’ектаў (напрыклад, кадзіроўшчыкі/дэкадзіроўшчыкі)
- Direct2D : інтэрфейс вываду двухмернай графікі
Гл. таксама
- GDI
- OpenGL
- Simple DirectMedia Layer
- X (DirectX) — фармат файла для захоўвання 3D аб’ектаў, распрацаваны Microsoft для DirectX
- Direct3D 11 — версія, якая ўжываецца галоўным чынам у Windows 7 (уключана) і Windows Vista для дадаткаў
- Спіс гульняў, якія падтрымліваюць DirectX 10
Спасылкі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.