Transmission
| Transmission | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | файлаабменныя сеткі |
| Аўтар | The Transmission Project |
| Распрацоўшчыкі | суполка |
| Напісана на | C, Objective-C |
| Інтэрфейс | графічны (GTK+, Qt), камандны радок, вэб-інтэрфейс |
| Аперацыйная сістэма | Windows (порт Transmission-Qt), Linux, Mac OS X і інш. UNIX-падобныя |
| Мовы інтэрфейсу |
|
| Першы выпуск | верасень 2005[1] |
| Апошняя версія | 4.0.6 (24 жніўня 2023[2]) |
| Рэпазіторый | github.com/transmission/… |
| Фарматы чытаных файлаў | torrent file[d] |
| Фарматы ствараных файлаў | torrent file[d] |
| Стан | актыўны |
| Ліцэнзія | GNU GPL, часткова пад MIT |
| Сайт | www.transmissionbt.com |
Transmission — просты і свабодны BitTorrent-кліент, большай часткай пад ліцэнзіяй GNU GPL з дробнымі фрагментамі пад ліцэнзіяй MIT.
Transmission магчыма запусціць на Mac OS X (інтэрфейс Cocoa), іншых Unix-падобных аперацыйных сістэмах (інтэрфейс GTK+ і Qt (з версіі 1.60 на бэта стадыі), а таксама на BeOS / Zeta (натыўны інтэрфейс). Акрамя аконных інтэрфейсаў, Transmission мае магчымасць кіравання праз камандны радок і вэб-браўзер.
Transmission, у адрозненне ад шматлікіх іншых BitTorrent кліентаў, ужывае даволі мала сістэмных рэсурсаў. Праект накіраваны на стварэнне кліента з карыснай функцыянальнасцю, без празмернасцяў. З гэтай прычыны Transmission мае меней функцый, чым іншыя кліенты. Захаванне інтэрфейсу простым і інтуітыўным на ўсіх платформах з’яўляецца галоўнай мэтай дызайну.
Transmission уключаны ў склад некаторых аперацыйных сістэм, у тым ліку Debian GNU/Linux (пачынаючы з версіі 4.0 «Etch») і Ubuntu (пачынаючы з 8.04 «Hardy Heron» 2008 года), а таксама ў дыстрыбутыў Fedora 9 («Sulphur»).
Асноўныя магчымасці
Усе платформы
- Стварэнне Torrent-файлаў
- Выбарачная спампоўка і выдача прыярытэтаў файлам
- Блок-спіс
- Шыфраванне злучэнняў паміж пірамі
- Абмен пірамі (сумяшчальны з BitTorrent, Vuze і μTorrent)
- Падтрымка UPnP і NAT-PMP
- Опцыі DHT і PEX
- Хуткае аднаўленне спампоўкі з кэшаваннем піраў
- Забарона піраў, якія дасылаюць занадта шмат кепскіх даных
- Адзін порт праслухоўвання для ўсіх торэнтаў
- Magnet
- Падтрымка IPv6
Адметнасці для Mac OS X
- Загрузка і раздача чэргаў
- Просты планавальнік
- Налады для сартавання / фільтрацыі
- Налады аўтараздачы
- Абвяшчэнні Dock і Growl
- Наладжвальная панэль інструментаў
- Палепшаны індыкатар прагрэсу
- Аўтаматычнае абнаўленне з дапамогай Sparkle
- Універсальныя бінарныя файлы
- 64-бітная сумяшчальнасць (10.6 Snow Leopard)
Зноскі
Спасылкі
| Transmission на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт
- Обзор BitTorrent-клиентов для Mac OS X // Компьютерра (руск.) Архівавана 10 красавіка 2008.
- Transmission ў сацыяльнай сетцы X
- Порт Transmission-Qt на Windows
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.