Tor Band

«TOR BAND»
Жанр рок-музыка, панк-рок
Гады з 2017
Краіны
Адкуль Рагачоў, Беларусь
Мова песень беларуская, руская
Склад
Былыя
ўдзельнікі
Павал Дземянцей

«TOR BAND» — беларускі музычны рок-гурт з Рагачова. Стаў вядомы дзякуючы песням «Мы не „народец“!», «Жыве», «Кто, если не ты?!». Самі музыкі апісваюць сваю творчасць слоганам «Граем сумленнае музло!».

Удзельнікі

  • Зміцер Галавач — вакаліст
  • Яўген Бурло — барабаншчык
  • Андрэй Ярэмчык — бас-гітарыст

Аўтар песень — вакаліст Зміцер Галавач. Навучаўся ў Магілёве, а пасля з’ехаў у Маскву. Там ён пражыў 12 гадоў і вярнуўся ў Рагачоў, дзе працаваў фатографам да 2022 году. Барабаншчык Яўген Бурло працаваў гукарэжысёрам у рагачоўскім Доме культуры да 2022 году. Андрэй Ярэмчык працаваў настаўнікам у школе да 2022 году.

Гісторыя

Зміцер Галавач прыкладна ў 2010-я гады прывёз у родны Рагачоў з Масквы сваіх знаёмых рок-музыкаў, каб даць землякам канцэрт. У ДК ён пазнаёміўся з Яўгенам Бурло. Яны разам стварылі «Sex», які нават праехаўся па Украіне з турам.

Пасля новы менеджар гурту прапанаваў змяніць назву на «Ойра!», гурт выступіў у Кіеве ў Зялёным тэатры разам з «Ляпісам Трубяцкім», Louna, Lumen і FPG. Пазней выступаў разам з расійскай спявачкай Юляй Коган, якая тады сышла з гурту «Ленинград».

У 2017 годзе пасля канфлікту з менеджарам музыкі далі гурту новую назву — «Tor Band».

Гурт стаў вядомым у 2020 годзе дзякуючы песні «Мы не „народец“!», якая стала хітом[1]. Кліп сабраў мільён праглядаў на YouTube[1]. Столькі ж набралі песні «Жыве», «Кто, если не ты?!». Музычны крытык Арцём Троіцкі называў песні Tor Band самай яскравай з’явай у беларускай музыцы 2020-га.

«Я прынёс песню ў красавіку — тады яшчэ не было ніякіх пратэстаў, нікога не закрывалі, усё было добра і роўна, — казаў Зміцер Галавач у інтэрв’ю Onliner.by у 2020 годзе — Па сутнасці, мы не маглі планаваць такую рэакцыю, бо песня першапачаткова не планавалася як пратэсная»[2].

Летам 2020 году пасля папярэджанняў ад мясцовых уладаў з гурту сышоў бас-гітарыст Павел Дземянцей.

28 кастрычніка 2022 года ўсіх удзельнікаў гурту разам з жонкамі затрымалі ў Рагачове сілавікі рэжыму Лукашэнкі. Іх перавезлі ў жлобінскі ІЧУ — ім прызначылі па 15 сутак арышту[3]. Аднак пасля 15 дзён у ізалятары часовага ўтрымання музыкі разам з жонкамі не выйшлі на волю.

У студзені 2023 года стала вядома, што на ўдзельнікаў гурту завялі крымінальную справу[4], а КДБ абвясціў гурт «экстрэмісцкім фармаваннем»[5].

31 кастрычніка 2023 года стаў вядомы прысуд музыкам гурта:

  • Зміцер Галавач — 9 гадоў узмоцненага рэжыму;
  • Яўген Бурло — 8 гадоў узмоцненага рэжыму;
  • Андрэй Ярэмчык — 7,5 гадоў узмоцненага рэжыму.

Акрамя таго, кожнаму прысудзілі па 100 базавых велічынь штрафу, іх канфіскаваныя мабільныя тэлефоны пайшлі ў даход дзяржавы. Таксама ў даход дзяржавы пайшоў канфіскаваны ноўтбук Змітра Галавача[6].

Крыніцы

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.