Tiger Force
| Tiger Force | |
|---|---|
| | |
| Гады існавання | лістапад 1965 — лістапад 1967[1] |
| Краіна |
|
| Уваходзіць у |
|
| Тып | фарміраванне спецыяльнага прызначэння |
| Функцыя | барацьба з партызанамі |
| Колькасць | 45 чалавек |
| Дыслакацыя | |
| Удзел у | Вайна ў В’етнаме |
| Камандзіры | |
| Вядомыя камандзіры | Дэвід Хэкварт |
Тайгер Форс (англ.: Tiger Force; Атрад «Тыгр») — спецыяльнае падраздзяленне СВ ЗША па барацьбе з партызанамі, якое існавала ў перыяд В’етнамскай вайны. Атрымала вядомасць з-за сваёй датычнасці да шэрагу ваенных злачынстваў у 1967 годзе[2].
Атрад «Тыгр» быў сфармаваны з байцоў 1-й брыгады 1-га батальёна 327-га пяхотнага палка 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі палкоўнікам Д. Хэквартам у канцы 1965 года ў рамках канцэпцыі «Recondo» (reconnaissance commando). Колькасць атраду складала 45 чалавек (узмоцнены разведузвод). «Тайгер Форс» асабліва вызначыўся ў чэрвені 1966 года падчас бітвы пры Тумаронг (аперацыя «Hawthorne»); яго дзеянні былі адзначаны прэзідэнтам Л. Джонсанам, сам батальён за гэтую бітву атрымаў падзяку ад прэзідэнта.
У 2002 годзе журналіст газеты «Таледа Блэйд» Майкл Салах атрымаў у свае рукі некаторыя неапублікаваныя дакументы арміі ЗША, у якіх, у прыватнасці, згадвалася пра расследаванне нейкіх ваенных злачынстваў. Салах разам з іншым журналістам Мітчам Вейсам здолелі атрымаць матэрыялы гэтага расследавання; як высветлілася, у 1971—1975 гадах амерыканская армія расследавала злачынствы, учыненыя атрадам «Тайгер Форс» у Паўднёвым В’етнаме, дзе з мая па лістапад 1967 года вайскоўцы гэтага падраздзялення, дзейнічаючы ў правінцыях Куангнгай і Куангнам, практыкавалі катаванні і забойствы ваеннапалонных, наўмысныя забойствы мірных жыхароў, адразанне вушэй і зняцце скальпаў з мёртвых. Расследаванне было завершана без вылучэння абвінавачванняў каму-небудзь з былых членаў атрада.
Салах і Вейс правялі шэраг інтэрв’ю з салдатамі, якія служылі ў «Тайгер Форс», а таксама з жыхарамі тых раёнаў, дзе дзейнічаў атрад. У кастрычніку 2003 года яны апублікавалі ў «Таледа Блэйд» серыю рэпартажаў аб злачынствах атрада. Гэта прынесла ім шэраг журналісцкіх прэмій, уключаючы Пулітцэраўскую прэмію ў 2004 годзе. Пасля публікацый армія ЗША пачала перагляд расследавання 1970-х гадоў, аднак аб ходзе і выніках гэтага перагляду з 2004 года няма ніякіх паведамленняў.
Міністэрства замежных спраў В’етнама адразу пасля публікацыі першага артыкула Салаха і Вейса заявіла, што не мае намеру рэагаваць на яе[3].
У 2006 годзе Салах і Вейс выпусцілі кнігу пра сваё расследаванне «Tiger Force: A True Story of Men and War».
Зноскі
- ↑ Sallah, Michael; Weiss, Mitch (2006). Tiger Force: A True Story of Men and War. Little, Brown and Company. ISBN 0316159972.
- ↑ Ward, Geoffrey C.; Burns, Ken (2017). The Vietnam War: An Intimate History. Knopf Doubleday Publishing Group. pp. 235–8. ISBN 9781524733100.
- ↑ Вьетнам простил американцам отрезанные уши (Коммерсантъ)
Спасылкі
- Артыкул аб «Тайгер Форс» у «Таледа Блэйд» Архівавана 5 чэрвеня 2006. (англ.)
- John Kifner. Report on Brutal Vietnam Campaign Stirs Memories (New York Times) (англ.)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.