The Word

The Word
Выканаўца The Beatles
Альбом Rubber Soul
Дата выпуску 3 снежня 1965 (Вялікабрытанія)
6 снежня 1965 (ЗША)
Дата запісу 10 лістапада 1965
Жанр рок[1]
Мова песні англійская
Працягласць 2:41
Лэйбл Parlophone
Аўтар Ленан — Мак-Картні
Кампазітар
Прадзюсар Джордж Марцін
Трэк-ліст альбома «Rubber Soul»
«Think for Yourself»
(5)
«The Word»
(6)
«Michelle»
(7)

«The Word» (з англ. — «Слова») — песня гурта «The Beatles», якая ўпершыню выйшла на альбоме «Rubber Soul». Песня была напісана Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні.

Песня «The Word» з'яўляецца першай, у якой гурт спявае пра каханне як пра абстрактнае паняцце[3]. У пэўным сэнсе гэтая песня знакавая ў іх творчасці і адзначае пераход ад ранніх, «прадметных» песень пра каханне да больш абстрактных песень (квінтэсенцыяй якіх можна лічыць «All You Need Is Love»[3]).

У тэксце песні яе аўтары нібы абвяшчаюць новую веру, новае адкрыццё пра каханне:

Say the word and you’ll be free
Say the word and be like me
Say the word I’m thinking of
Have you heard the word is love?

Скажы гэтае слова — і ты будзеш вольным,
Скажы гэтае слова — і будзь як я,
Скажы слова, пра якое я думаю,
Ты чуў, што гэтае слова — «каханне»?

Паводле самога Ленана, «Слова [пра якое вядзецца] — гэта „каханне“; у добрых і дрэнных кнігах, якія я чытаў, якіх заўгодна, дзе заўгодна, такім словам з'яўляецца „каханне“. Відаць, гэтае слова ляжыць у аснове светабудовы»[4].

У музычным плане песня характарызуецца жывым рытмам, не надта разнастайнымі гармоніямі і простай мелодыяй[5][6]. Мак-Картні наконт гэтай песні сказаў наступнае: «Джон і я хацелі б пісаць песні з адной нотай, як „Long Tall Sally“. У нас амаль атрымалася гэта з „The Word“»[7].

Песня была запісана ў ноч з 10 на 11 лістапада 1965 года на студыі «Abbey Road Studios». Сесія пачалася ў 9 вечара, а скончылася ў 4 гадзіны раніцы[3]. У запісе шматгалосай вакальнай партыі ўдзельнічалі ўсе члены гурта, акрамя Рынга Стара.

У запісе ўдзельнічалі[8]:

Крыніцы

  1. Hamelman, Steven L (2004). But is it Garbage?: On Rock and Trash. University of Georgia Press. p. 11.
  2. а б (unspecified title) Праверана 17 студзеня 2019.
  3. а б в (англ.) «The Word» — Біблія Бітлз Архівавана 24 лістапада 2010. (спасылка праверана 15 лістапада 2010)
  4. У арыгінале: «The word is 'love', in the good and the bad books that I have read, whatever, wherever, the word is 'love'. It seems like the underlying theme to the universe.» Цыт. паводле John Lennon, Anthology.
  5. (англ.) Нататкі Alan W. Pollack пра песню «The Word» Архівавана 9 жніўня 2010. (спасылка праверана 15 лістапада 2010)
  6. Ian MacDonald. Пераварот у мазгах: запісы Бітлз і шасцідзясятыя = Revolution in the Head: The Beatles' Records and the Sixties. — 2. — London: Pimlico, 2005. — С. 498. — ISBN 1-844-13828-3.
  7. Ілюстраваныя тэксты «The Beatles» = The Beatles Illustrated Lyrics / Aldridge, Alan. — Boston: Houghton Mifflin / Seymour Lawrence, 1990. — С. 24. — ISBN 0-395-59426-X.
  8. Ian MacDonald. Пераварот у мазгах: запісы Бітлз і шасцідзясятыя = Revolution in the Head: The Beatles' Records and the Sixties. — 2. — London: Pimlico, 2005. — С. 178. — ISBN 1-844-13828-3.

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.