Taxman
| Taxman | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выканаўца | The Beatles | |||
| Альбом | Revolver | |||
| Дата выпуску | 5 жніўня 1966 | |||
| Дата запісу | 20 красавіка — 21 красавіка 1966 | |||
| Жанр | ||||
| Мова песні | англійская[4] | |||
| Працягласць | 02:39 | |||
| Лэйбл | Parlophone | |||
| Аўтар | Джордж Харысан | |||
| Кампазітар | ||||
| Прадзюсар | Джордж Марцін | |||
| Трэк-ліст альбома «Revolver» | ||||
|
||||
«Taxman» (з англ. — «Зборшчык падаткаў», «Падатковы інспектар») — песня англійскага рок-гурта «The Beatles», напісаная Джорджам Харысанам пры ўдзеле Джона Ленана.
Запіс і выпуск песні
Запіс песні быў пачаты 20 красавіка 1966 года, «The Beatles» падрыхтавалі чатыры дублі (рытм-трэка без вакалу), толькі два з якіх былі запісаны ад пачатку да канца. На наступны дзень у іншай аранжыроўцы было зроблена яшчэ 11 дубляў. У альбоме «Anthology 2» гучыць адзінаццаты дубль песні, у якім ёсць устаўка-хуткамоўка «Anybody got a bit of money?» (з англ. — «Хто-небудзь мае трохі грошай?»), у канчатковым варыянце замененая на «Mr Wilson, Mr Heath». Гэтае накладанне і коўбел Стара былі зроблены 22 красавіка, а 16 мая Мак-Картні запісаў партыю сола-гітары ў сярэдзіне і ў канцы песні. Харысан асабліва быў задаволены гэтым сола, зробленым у манеры індыйскай музыкі.
«Taxman» увайшла ў рэпертуар канцэртнага турнэ Джорджа Харысана па Японіі ў 1991 годзе з Эрыкам Клэптанам. Тады Харысан заявіў:
«Гэта песня, якая будзе папулярнай незалежна ад часу, ці то шасцідзясятыя, сямідзясятыя, васьмідзясятыя або дзевяностыя. Заўжды будзе зборшчык падаткаў».
У ЗША радыё-дыджэі і тэлевізійныя рэпарцёры штогод транслююць песню к 15 красавіка (або праз адзін-тры дні пасля 15-га, к уікэндам і выхадным), ка дню вяртання падаходнага падатку ў Амерыцы.
У запісе ўдзельнічалі
- Джордж Харысан — вакал, рытм-гітара
- Джон Ленан — гарманічны вакал
- Пол Мак-Картні — бас, лід-гітара, гарманічны вакал
- Рынга Стар — барабаны
- Джордж Марцін — прадзюсар
- Джэф Эмерык — інжынер
Кавер-версіі
- гурта «Tom Petty and the Heartbreakers» у трыб'ют-альбоме 2002 года — «Concert For George»
- Біла Уаймэна
- «Дзіўнага Эла» Янкавіча (пародыя на песню — «Pac-Man», музычная застаўка да папулярнай камп'ютарнай гульні — «Pac-Man»)
Крыніцы
- ↑ "Greatest Beatles Songs" Архіўная копія ад 29 чэрвеня 2018 на Wayback Machine. Rolling Stone.
- ↑ Pete Prown, Harvey P. Newquist, Jon F. Eiche,"Legends of rock guitar: the essential reference of rock's greatest guitarists",ISBN 0-7935-4042-9, p.28.
- ↑ Chris Gregory. Who Could Ask For More?: Reclaiming The Beatles. p. 125. "Two brilliantly incendiary ascending guitar solos played by Paul transform the song into a psychedelic opus."
- ↑ (unspecified title) Праверана 17 студзеня 2019.
Літаратура
- (1980) Джордж Харысан «Я пра сябе», Лондан, Phoenix. ISBN 0-7538-1734-9.
- (1999) Уолтэр Эверэт «The Beatles як музыканты», ЗША, Універсітэцкая прэса Оксфарда, ISBN 0-19-512941-5.
- (2000) Дэвід Шэф «Усё, пра што мы кажам: апошняе асноўнае інтэрв'ю з Джонам Ленанам і Ёка Она», прэса Святога Марціна, ISBN 0-312-25464-4.
- (2005) Іэн Макдональд «Рэвалюцыя ў галаве: запісы „The Beatles“ і шасцідзясятыя» (другая рэдакцыя), Лондан, ISBN 1-84413-828-3.
Спасылкі
- Песня «Taxman» на сайце Last.fm
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.