Speedtalk
| Speedtalk | |
|---|---|
| Катэгорыя | выдуманая мова |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2 | — |
| ISO 639-3 | — |
| Штучныя мовы | |
Speedtalk (спідток, хуткамоў) — назва выдуманай мовы, прыдуманая Робертам Хайнлайнам і ўжытая ім у аповесці "Заліў". "Звычайныя мовы нарадзіліся ў часы невуцтва і забабонаў і генетычна змяшчаюць замацаваныя ў структурах памылковыя ўяўленні аб сусвеце", — піша Роберт Хайнлайн у аповесці "Заліў". Фантастычная ідэальная мова, створаная Хайнлайнам, — спідток (Speedtalk), згодна са сцвярджэннем аўтара, не змяшчае тых памылак, якімі багатая англійская мова, бо яна сканструявана так, як і рэальны свет. Speedtalk быў вызначаны як мова, створаная на аснове логікі. Спідток ужывае складаны сінтаксіс з мінімальным слоўнікам і шырокім алфавітам. Паколькі ідэя мовы толькі апісана, але не развіта ў працы Хайнлайна, шмат хто спрабаваў стварыць Speedtalk, які б увасобіў ягоныя прынцыпы. Многія з гэтых ідэй былі ўзяты ў мову Ыфкуіль. Урывак з інтэрв’ю з Джонам Кіхадай — стваральнікам мовы Ыфкуіль:
Цікава, што менавіта ў гэты час я прачытаў навелу Роберта Хайнлайна "Заліў", у якой быў апісаны прыдуманы ім "Speedtalk". Спачатку я быў здзіўлены і нават крыху расчараваны тым, што нехта ўжо прыдумаў тое, над чым я працаваў, але потым я зразумеў, што "Speedtalk" быў не больш чым павярховай спробай, працуючай толькі на морфа-фаналагічным узроўні, у той час як "Ыфкуіль", які я ствараў, прымяняў тыя ж прынцыпы да ўсіх структурных узроўняў мовы.
Гісторыя
У пачатку 1950-х гадоў Роберт Хайнлайн у зборніку "Прызначэнне ў вечнасць" (Assignment in Eternity, 1953), апублікаваў невялічкую аповесць пад назвай "Заліў" (Gulf, 1949). Нейкі спецагент спрабаваў перашкодзіць ворагам атрымаць сакрэт суперзброі, здольнай пераўтварыць Зямлю ў новую зорку. Падзеі адбываюцца ў далёкай будучыні, людзі лётаюць адпачываць на Луну і ў той жа час карыстаюцца мікрафільмамі, пнеўматычнай почтай і дротавымі тэлефонамі. Але з ходам дзеяння герой апынууся ў нейкай арганізацыі "суперменаў", якія прыдумалі, як павялічыць хуткасць свайго мышлення. Зрабілі яны гэта, стварыўшы спецыяльную мову Speedtalk, на якой доўгі сказ магчыма сказаць адным словам. У спідтоку існавала некалькі соцень гукаў, і кожнае спалучэнне з дзвюх літар адпавядала нейкаму слову. Такім чынам, "слова" на спідтоку адпавядала доўгаму сказу звычайнай мовы. Людзі, якія вывучылі гэтую сакрэтную мову, лічылі сябе наступнай ступенню эвалюцыі чалавека — homo novus. Яны імкнуліся захапіць уладу над Зямлёй і ставіліся да сучасных людзей віда homo sapiens як да свойскіх жывёл. Каб хутчэй думаць, новая мова павінна дазваляць змясціць у некалькі кароткіх сказах думку, для адлюстравання якой у звычайнай мове патрабавалася б некалькі доўгіх сказаў.
Спасылкі
- Артыкул "Мовы і лінгвістыка" у энцыклапедыі "Кольцы дракона"
- Інтэрв’ю са стваральнікам мовы Ыфкуіль(недаступная спасылка)
- Ithkuil і яго філасофскі дызайн(недаступная спасылка) — "Компьютерра"
- "Бездань"
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.