AUI
| AUI | |
|---|---|
| Год стварэння | 1960-я |
| Катэгорыя | апрыёрная мова |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2 | — |
| ISO 639-3 | — |
| Штучныя мовы | |
aUI — апрыёрная штучная мова, створаная Джонам Уэйлгартам на базе філасофскай канцэпцыі ўтварэння ўсіх паняццяў з малой колькасці паняццяў элементарных, прычым элементарнае паняцце адлюстроўваецца ў мове адным гукам, такім чынам, гэта амаль гранічны выпадак алігасінтэтычнай мовы. Аўтар мовы верыў, што ўзаемнае непаразуменне, выкліканае чалавечымі мовамі і іх шматзначнасцю, служыць асновай моцы прапаганды. Яго мэтай было стварыць мову, у якой прапаганда, галоўным чынам палітычная, не будзе магчымай, таму што намер і значэнне будуць добра паказаны простымі сімваламі. Мова ўзяла базавыя семантычныя элементы з усіх моў, але ў ёй паведамленні хаця і ствараюцца, але з’яўляюцца свабоднымі ад усіх меж. Сама назва мовы перакладаецца як «мова прасторы» ці «мова космасу»: a — прастора, космас, U — дух, I — гук. Акрамя гэтага, кожны гук звязаны з вызначаемым ім паняццем, напрыклад б, што вымаўляецца шляхам сціскання губ адна з адной, абазначае разам і абазначаецца дзвюма кропкамі, злучанымі лініяй.
Мова была створана, каб замяніць мовы і коды простым, лагічным інструментам зносін. Меркавалася, што яна стане інструментам, які б мог сцерці межы паміж нацыянальнымі прасторамі і нават космасам. Аўтар мовы лічыў, што структура мовы настолькі відавочнай, што яна прыгодная для зносінаў з іншапланецянамі. Уэйлгарт хацеў, каб семантычная будова словаў, якія ён прапанаваў, дазволіла б іншапланецянам зразумець ход чалавечых думак.
Фанетыка і базавыя паняцці
Мова складаецца з 42 фанем, кожная з якіх мае свой сэнс. Сярод фанем 23 галосныя: 7 кароткіх (a, e, i, u, o, y, q), 5 доўгіх (A, E, I, U, O), 5 кароткіх назальных (a*, e*, i* u*, o*), 6 доўгіх назальных (A*, E*, I*, U*, O*, Y*) — і 19 зычных (b, c, d, f, g, h, j, k, l, m, n, p, r, s, t, w).
| Вызначэнне | Гучанне | Значэнне | Адлюстраванне |
|---|---|---|---|
| a | [a] | прастора | круг |
| e | [e] | рух | спіраль |
| i | [i] | святло | |
| u | [u] | чалавек, асоба | ногі |
| o | [o] | жыццё | лісток |
| y | [y] | адмаўленне | |
| q | [œ]? | умова | |
| A | [a:] | час | |
| E | [e:] | матэрыя | |
| I | [i:] | гук | |
| U | [u:] | дух, свядомасць | |
| O | [o:] | адчуванне | |
| a* | [ã] | 1 | |
| e* | [ë] | 2 | |
| i* | [ĩ] | 3 | |
| u* | [ũ] | 4 | |
| o* | [õ] | 5 | |
| A* | [ã*] | 6 | |
| E* | [ë*] | 7 | |
| I* | [ĩ] | 8 | |
| U* | [ű*] | 9 | |
| Y* | [ÿ] | 10 | |
| b | [b] | 0 | |
| c | [c] | існаванне, быццё, сутнасць | |
| d | [d] | скрозь, праз, у сэнсе | |
| f | [f] | гэты | |
| g | [g] | унутры | акружнасць з кропкай унутры |
| h | [h] | пытанне | |
| j | [ʒ] | роўнасць, гарызантальнасць, цотнасць | |
| k | [k] | зверху | |
| l | [l] | акружнасць, цыкл | |
| m | [m] | якасць | |
| n | [n] | колькасць, множны лік | |
| p | [p] | да, раней | |
| r | [r] | станоўчы | |
| s | [s] | рэч | |
| t | [t] | у кірунку да | стрэлка направа |
| v | [v] | актыўнасць | маланка |
| w | [w] | магутнасць, улада, уплыў | |
| x | [w] | адносіны | |
| z | [z] | частка |
Лексіка
Уся лексіка будуецца праз камбінаванне базавых паняццяў:
| Слова | Сэнс | Дэкампазіцыя |
|---|---|---|
| kU | бог | вышэйшы дух |
| kna-u | анёл | вельмі высока нябесны чалавек |
| yrkU | Сатана | не станоўчы вышэйшы дух |
| os | жывёла | жывая рэч |
| bos | свойская жывёла | разам жывая рэч |
| waubos | сабака | уплыў прасторы чалавек разам жывая рэч |
| bo*zvos | кот | разам пяць частак актыўная жывая рэч |
| ukbos | конь | чалавек зверху разам жывая рэч |
| ko*zvos | леў | зверху пяць частак актыўная жывая рэч |
| kEos | птушка | паветраная жывёла — верхняя матэрыя жывая рэч |
| jEos | рыба | гарызантальная матэрыяльная жывая рэч |
| tok | дрэва | напрамак жыцця ўверх |
| ot | фрукт | жыццёвы напрамак |
| nakot | яблык | шмат прасторы ўверх жыццёвы напрамак |
| jEn | вада | вадкасць множнасць — гарызантальная матэрыя множнасць |
| jE | вадкасць | гарызантальная матэрыя |
| kE | паветра | верхняя матэрыя |
| iE | агонь | светлавая матэрыя |
| iEv | спальванне | уздзеянне агню — светлавая матэрыя ўздзеянне |
| wE | камень | моцная матэрыя |
| a*ki | сонца | першая зорка — першае верхняе святло |
| e*ki | месяц | другая зорка — другое верхняе святло |
| ki | зорка | верхняе святло |
| jEged | лодка | вадкасны аўтамабіль — гарызантальная матэрыя ўнутры рух праз |
| (da)ged | аўтамабіль | (праз прастору) унутры рух праз |
| kEget | самалёт | паветраны аўтамабіль — верхняя матэрыя ўнутры рух праз |
| uga | дом | чалавек унутры прастора |
| e*i-krE | золата | жоўтая верхняя станоўчая матэрыя — другі свет верхняя станоўчая матэрыя |
| wrE | жалеза | моцна станоўчая матэрыя |
| Ez-a* | вадарод | матэрыяльная частка адзін |
| okEz | кісларод | жыццёвая верхняя матэрыяльная частка |
| iOv | зрок | святло адчуванне дзея |
| IOv | слых | гук адчуванне дзея |
| iOz | вока | святло адчуванне частка |
| IOz | вуха | гук адчуванне частка |
| bo* | рука | разам пяць |
| yk-bo* | нага | ніжняя рука — не верх разам пяць |
| kUg | галава | верх усведамленне ўнутры |
| kogz | шыя | верх жыццё ўнутры частка |
| ogta | рот | жыццё ўнутры кірунак прастора |
| kEmOz | нос | верх матэрыя якасць адчуваючая частка |
| gOz | язык | унутры адчуваючая частка |
| odzEvz | зуб | жыццё скрозь частка матэрыі падзяляючая частка |
| dov | харчаванне | скрозь жыццё дзеянне |
| jEv | піццё | вадкасць дзея — гарызантальная матэрыя дзея |
| av | хада | прасторавая дзея |
| tev | прыход | кірунак рух дзея |
| nam | вялікі | шмат прасторы якасць |
| yna | маленькі | няма шмат прасторы |
| a*nam | доўгі | першага шмат прасторы якасць |
| dam | шырокі | праз прастору якасць |
| rUm | добры | станоўчага духа якасць |
| ya | нідзе | няма прасторы |
| yA | ніколі | няма часу |
| yr | не!, адмоўны | няма станоўчага |
| yc | адсутнічае | няма існавання |
| yg | па-за, звонку | |
| yk | знізу, унізе | не зверху |
| Y*n | нішто | ноль колькасць |
| yn | мала | не шмат |
| yv | жаночы, пасіўны | не актыўны |
| fu | я | гэты чалавек |
| fnu | мы | гэтыя шмат людзей |
| fa | тут | гэта месца |
| ifa | там | не гэта месца |
| fE | гэта | гэтая матэрыя |
| pfE | то | перад гэтай матэрыяй |
| bu | ты | разам чалавек |
| bnu | вы | разам шмат чалавек |
| vu | ён, мужчына | актыўны чалавек |
| yvu | яна жанчына | не актыўны чалавек |
| bim | белы | разам святло якасць |
| ybim | чорны | няма разам святло якасць |
| a*im | чырвоны | першая якасць святла |
| e*im | жоўты | другая якасць святла |
| i*im | зялёны | трэцяя якасць святла |
| u*im | сіні | чацвёртая якасць святла |
| o*im | фіялетавы | пятая якасць святла |
Прыклад тэксту
Працэс перакладу на гэтую мову выпадковага тэксту, выкарыстоўваючы схему SVO:
Сюжэт падзелены на тры часткі. У першай распавядаецца аб старым.
Слова «сюжэт» магчыма замяніць на «гісторыя». Яе ў сваю чаргу можна ўявіць як «часовае чалавека-жыццёвае скрозь-праходзячае асвятленне». Гэта будзе «A-uode-i» (дэфісы выкарыстаны дзеля падзялення асобных комплексных вобразаў, каб пазбегнуць памылковых злучэнняў). У канцы дабаўляецца «рэч» дзеля вызначэння гэтага як назоўніка. Падзелены — відавочна pbc-zv, гэта значыць дзея частак з таго, што раней было цэлым (раней разам быццё — частка дзея). У канцы трэба дадаць «якасць», таму што такім сюжэт зрабіўся пасля дзеі, цяпер гэта яго якасць. «На тры часткі» — проста i*z, будзе азначэннем. Дадаем «выказнік». Вынік: A-uode-is c i*z-pbc-zv-m. Наступны сказ трохі больш складаны: акалічнасць адкладваецца ў канец. «Распавядаецца» — дзея асвяшчэння свядомае, Uiv. Яно накіравана да старога: доўга жывучага чалавека, nAo-vu. Атрымліваецца nAo-vu t Uiv. Як бачна, у дадзеным выпадку t — нешта накшталт прыназоўніка. Паслядоўнасць такая, таму што азначэнне павінна быць перад азначаемым. Цяпер засталася толькі акалічнасць, яе можна аддзяліць коскай, каб пазбегнуць цяжкасцей. У выніку атрымліваем тэкст:
A-uode-is c i*z-pbc-zv-m. nAo-vu t Uiv a*z
Гл. таксама
Спасылкі
- The "Language of Space" (англ.)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.