Spacewar!
| Spacewar! | |
|---|---|
| «Spacewar!» працуе на PDP-1 Музея гісторыі камп’ютара. | |
| Распрацоўшчык | Стыў Расел[d] |
| Выдавец | Стыў Расел[d] |
| Дата выпуску | 1962 |
| Жанры | space flight simulation game[d], shoot 'em up[d] і навукова-фантастычная камп’ютарная гульня[d] |
| Стваральнікі | |
| Праграміст | Стыў Расел[d] |
| Тэхнічныя даныя | |
| Платформы | мейнфрэйм[d], Windows і PDP-1 |
| Рэжым гульні | шматкарыстальніцкая гульня |
| Мова інтэрфейсу | англійская |
| Кіраванне | геймпад |
«Spacewar!» — адна з першых вядомых лічбавых камп’ютарных гульняў.[1] Створана Стывам Раселам пры ўдзеле Марціна Грэца і Уэйна Вітэнена, якія аб’ядналіся ў нефармальную творчую групу пад назвай «Hingham Institute». Гэтая група ў 1961 годзе задумала распрацаваць гульню на платформе міні-камп’ютара DEC PDP-1 у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (МТІ). Пасля таго, як знаёмы Расела Алан Каток атрымаў некалькі падпраграм ад кампаніі «Digital Equipment Corporation» (DEC) па разліку траекторыі палёту касмічнага апарата, Расел заняўся праграмаваннем гульні, а да лютага 1962 года ў яго была гатовая першая версія «Spacewar!», і на гэта сышло прыкладна 200 чалавека-гадзін працы.
У «Spacewar!» удзельнічаюць двое гульцоў, кожны з якіх кіруе сваім касмічным караблём. Яны манеўруюць у бязважкасці побач з гравітацыйным калодзежам зоркі. У пачатку на борце кожнага ёсць некаторы запас паліва для манеўравання і некаторы лік тарпед. Сімуляцыя гульнявога свету грунтуецца на ньютанаўскай фізіцы — калі гулец не прадпрымае якіх-небудзь дзеянняў, то караблі рухаюцца па інерцыі. Калі карабель сутыкаецца з зоркай, іншым караблём ці ў яго патрапіць тарпеда, то ён гіне. Гулец можа ў любы час выкарыстоўваць функцыю пераходу ў гіперпрастору для «скачка» ў выпадковае месца на экране, але такі пераход можа знішчыць карабель, і з кожным выкарыстаннем імавернасць страты карабля павялічваецца. Першапачаткова гульня кіравалася перамыкачамі на самім PDP-1, але пасля Боб Сандэрс прыдумаў і стварыў ранні геймпад, што зрабіла кіраванне зручнейшым і палепшыла гульнявы працэс.
«Spacewar!» — адна з самых важных і ўплывовых гульняў у ранняй гісторыі камп’ютарных гульняў. Яна стала папулярнай у 1960-х гадах настолькі, што была ўсталявана практычна на ўсіх камп’ютарах PDP-1. «Spacewar!» партавалася на іншыя камп’ютарныя платформы, а пасля была адноўлена на больш сучасных мовах праграмавання для эмулятараў камп’ютара PDP-1. Гульня непасрэдна натхніла многіх на стварэнне іншых электронных гульняў, прыкладамі сярод якіх з’яўляюцца першыя камерцыйныя гульні для аркадных аўтаматаў «Galaxy Game» і «Computer Space», якія з’явіліся ў 1971 годзе. Апроч гэтых, быў аказаны ўплыў на пазнейшыя, напрыклад на «Asteroids» 1979 года. У 2007 годзе «Spacewar!» увайшла ў дзясятку найважнейшых камп’ютарных гульняў усіх часоў, якія паклалі пачатак стварэнню гульнявога канону ў Бібліятэцы Кангрэса ЗША.
Заўвагі
- ↑ Spacewar!(ням.) // Computerspielemuseum Berlin. — Берлін
Спасылкі
| Spacewar! на Вікісховішчы |
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.