Computer Space

Computer Space
«Computer Space», зробленая ў 1971 годзе.
«Computer Space», зробленая ў 1971 годзе.
Распрацоўшчык Nutting Associates[d][1]
Выдавец Nutting Associates[d][1]
Дата выпуску лістапад 1971[1]
Жанры shoot 'em up[d][2] і combat flight simulator game[d][2]
Тэхнічныя даныя
Платформа аркадны аўтамат
Рэжымы гульні аднакарыстальніцкая гульня[1] і шматкарыстальніцкая гульня[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Computer Space»камп’ютарная гульня ў жанры касмічнай стралялкі для аркадных аўтаматаў, выпушчаная кампаніяй «Nutting Associates» у 1971 году. Яе аўтарамі былі Нолан Бушнэл[en] і Тэд Дабні.

«Computer Space» уяўляла сабой свайго роду развіццё ідэй гульні Стыва Расэла «Spacewar!», якая выйшла некалькі раней: два гульца кіравалі невялікімі касмічнымі караблямі, а мэтай было збіць карабель суперніка. Той, хто за 99 секунд збіваў ворага большую колькасць разоў, станавіўся пераможцам. Гульня была складаная з пункту гледжання кіравання, паколькі патрабавала задзейнічання дзвюх клавіш кручэння, а таксама клавіш для паскарэння, стрэлу і гіперскачку.

Ален Бушнэл выступіў з ідэяй стварэння «Computer Space» праз некалькі гадоў пасля свайго знаёмства са «Spacewar!». Сваю ідэю творчай перапрацоўкі гульні Расэла, якая ўжо лічылася да таго часу класічнай, ён у 1971 годзе прадставіў Білу Натынгу, заснавальніку «Nutting Associates». Натынг, які меў досвед у вытворчасці аркадных аўтаматаў, вырашыў выпусціць гульнявыя аўтаматы з гульнёй і ўвесці яе ў камерцыйнае абарачэнне. Аркадныя машыны з «Computer Space» вылучаліся сваёй яркай металічнай фактурай і 13-цалевым экранам.

Нягледзячы на інавацыйнасць праекту «Computer Space» для свайго часу, для сваіх стваральнікаў ён стаў фінансавым правалам. Гэта было звязана з тым, што большасць машын з гульнёй былі прададзены ў бары, наведвальнікі якіх не маглі справіцца са складанай сістэмай кіравання. Аднак ключавым момантам для развіцця электронных гульняў было тое, што «Computer Space» стала першай відэагульнёй з гукам і першай гульнёй для аркадных машын, прызначанай для камерцыйнага выкарыстання. Яна хутка стала часткай масавай культуры, з’явіўшыся, у прыватнасці, у сюжэтах некалькіх фільмаў.

Заўвагі

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.