Psiphon

Psiphon
Выява лагатыпа
Распрацоўшчык OpenNet Initiative[d]
Аперацыйная сістэма Windows, Android і IOS
Мовы інтэрфейсу
Першы выпуск 2004
Апошняя версія
  • 3.179 (12 ліпеня 2023)[1][2]
  • Android: 453 (12 сакавіка 2026)[3]
  • IOS: 1.1.41 (17 лютага 2026)[4]
Рэпазіторый github.com/Psiphon-Inc/p…
Ліцэнзія GNU General Public License
Сайт psiphon.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Psiphon — бясплатны інструмент для абыходу цэнзуры ў Інтэрнэце з адкрытым зыходным кодам, у якім выкарыстоўваецца спалучэнне тэхналогій абароненай сувязі і абфускацыі (VPN, SSH і HTTP-проксі). Psiphon — гэта цэнтралізавана кіруемая і геаграфічна разнастайная сетка з тысяч проксі-сервераў, якая выкарыстоўвае арыентаваную на прадукцыйнасць архітэктуру з адным або некалькімі пераходамі[5].

Psiphon спецыяльна распрацаваны для падтрымкі карыстальнікаў у краінах, якія лічацца «ворагамі Інтэрнэту». Кодавая база распрацавана і падтрымліваецца карпарацыяй Psiphon, Inc., якая кіруе сістэмамі і тэхналогіямі, распрацаванымі для таго, каб дапамагчы карыстальнікам Інтэрнэту бяспечна абыходзіць сістэмы фільтрацыі кантэнту, якія выкарыстоўваюцца ўрадамі для ўвядзення цэнзуры ў Інтэрнэце.

Першапачатковая канцэпцыя Psiphon (1.0) была распрацавана кампаніяй Citizen Lab ва Універсітэце Таронта[6] на аснове папярэдніх пакаленняў праграмных сістэм вэб-проксі, такіх як сістэмы «Бяспечная сетка» («Safe Web») і «Ананімайзер» («Anonymizer»), у якіх маюцца свае недахопы.

У 2007 годзе ў Антарыа была заснавана незалежная карпарацыя Psiphon, Inc., якая распрацоўвае перадавыя сістэмы і тэхналогіі абыходу цэнзуры. Psiphon, Inc. часам супрацоўнічае з Citizen Lab  (англ.) у навукова-даследчых праектах, праз партнёрства з Psi-Lab[7][8].

Зноскі

  1. Windows: Psiphon 3 Build 179 Jul 12, 2023 — 2023. Праверана 17 ліпеня 2023.
  2. Windows: Psiphon 3 Build 179 April, 29th 2023 — 2023. Праверана 17 ліпеня 2023.
  3. Psiphon VPN: Freedom Online - Apps on Google Play Праверана 13 сакавіка 2026.
  4. Psiphon VPN: Freedom Online App — 2023. Праверана 13 сакавіка 2026.
  5. David Fifield, Chang Lan, Rod Hynes, Percy Wegmann, Vern Paxson Blocking-resistant communication through domain fronting // Proceedings on Privacy Enhancing Technologies. — 2015-06-01. — В. 2. — Т. 2015. — С. 46–64. — ISSN 2299-0984. — DOI:10.1515/popets-2015-0009
  6. About Psiphon inc (англ.)(недаступная спасылка). psiphon.ca (4 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 8 кастрычніка 2024.
  7. Blocking-resistant communication through domain fronting. www.bamsoftware.com. Праверана 8 кастрычніка 2024.
  8. Psiphon Launch - Let the revolution begin! (англ.). Ronald Deibert (2 мая 2009). Праверана 8 кастрычніка 2024.

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.