Bitmessage

PyBitmessage
PyBitmessage version 0.3.5
Тып Месэнджар
Аўтар Джонатан Ўорэн
Распрацоўшчык Bitmessage Community
Напісана на Python
Аперацыйная сістэма Linux, Windows, OS X
Мовы інтэрфейсу
Першы выпуск лістапад 2012
Апошняя версія 0.6.3[1][2] (13 лютага 2018)
Рэпазіторый github.com/Bitmessage/Py…
Стан Актыўная распрацоўка
Ліцэнзія MIT
Сайт bitmessage.org/

Bitmessageкрыптаграфічны месэнджар з адкрытым крынічным кодам, які ўжывае дэцэнтралізаванае P2P-сеціва. Ідэя стварэння гэтага прыкладання належыць распрацоўшчыку праграмнага забеспячэння Джонатану Уорэну, які пры распрацоўцы Bitmessage натхніўся дэцэнтралізаванай лічбавай валютай Bitcoin. Праграма была выпушчана ў лістападзе 2012 года пад ліцэнзіяй MIT.[3]

Як і Bitcoin, Bitmessage апіраецца на крыптыграфію і ахвяруе доляй зручнасці дзеля бяспекі і дэцэнтралізацыі, аднак яна прызначана для перасылкі тэкставых паведамленняў, а не грашовых транзакцый. Сеціва згадала рэзкі рост папулярнасці[3] пасле разгалошанняў Эдварда Сноўдэна аб сістэме таемнага сачэння за інтэрнэт-карыстальнікамі PRISM.

У версіі PyBitmessage 0.6.2 (1 сакавіка 2017 года) была выяўлена ўразлівасць, якая дазваляла выкананне аддаленага кода. Яна была выпраўлена ў версіі 0.6.3 (13 лютага 2018 года)[1][2].

У бягучы момант сеціва Bitmessage апрацоўвае некалькі тысяч прыватных паведамленняў у дзень[4].

Апісанне

Сеціва Bitmessage выкарыстоўвае шыфраванне ўсіх уваходных і выходных паведамленняў кожнага карыстальніка моцнымі алгарытмы шыфравання, такім чынам, што толькі атрымальнік паведамлення здольны яго расшыфраваць[5]. Для забеспячэння ананімнасці:

  • Сістэма рассылае ўсе паведамленні ўсім іншым даступным удзельнікам сеціва[6], тым самым перамешваючы зашыфраваныя выходныя паведамленні пэўнага карыстальніка з зашыфраванымі выходнымі паведамленнямі ўсіх іншых карыстальнікаў сеціва[7].
  • Сістэма ўжывае доўгія адрасы выгляду BM-BcbRqcFFSQUUmXFKsPJgVQPSiFA3Xash[3][8], якія могуць стварацца карыстальнікам лакальна у амаль неабмежаванай колькасці.
  • Сістэма ўжывае алгарытмы шыфравання з адкрытым ключом[7], тым самым толькі атрымальнік можа расшыфраваць паведамленне[6]. Асаблівасці алгарытма не дазваляюць нават адпраўніку расшыфраваць сваё паведамленне, бо ключ, ужыты для шыфравання, адрозніваецца от ключа, ужывальнага для расшыфравання.
  • Дасланае паведамлення не змяшчае пэўнага адрасу атрымальніка, таму кожны ўдзельнік сеціва Bitmessage намагаецца расшыфраваць абсалютна ўсу паведамленні, які да яго прыходзяць[7]. Паколькі ўзлельнік сеціва здольны расшыфраваць толькі паведамленні прызначаныя для яго, то паведамленні, якія ён не змог расшыфраваць, былі прызначаны іншаму карыстальніку, удзельнік перасылае такія паведамленні іншым вузлам.
  • Адпраўнік зыходнага паведамлення можа дазнацца, ці было дастаўлена паведамленне атрымальніку з дапамогай сістэмы пацвержанняў (acknowledgement)[7], аднак, адпраўнік не можы выявіць, які дакладна камп’ютар-удзельнік сеціва з’яўляецца сапраўдным атрымальнікам паведамлення, бо гэта паведамленне захоўваецца ва ўсіх удзельнікаў сеціва незалежна ад таго, каму яно першапачаткова прызначалася[6].
  • Зашыфраваныя паведамленні храняцца сецівам два дні[7], пасля чаго знішчаюцца ўдзельнікамі сеціва[6].
  • Ужываецца Proof-of-work для абароны ад спаму[7].
  • Падтрымліваецца прывязка Bitmessage-адрасу да дамену Namecoin.

Ананімныя групы стасункаў

Пачынаючы з версіі 0.3.5, Bitmessage пратакол падтрымлівае дэцэнтралізаваныя ананімныя групы стасункаў, званыя chan. У адрозненні ад звычайных тэматычных электроных рассылак праз электронную пошту:

  • унутры chan паведамленні карыстальнікаў ананімны у такой ступені, што невядомы ні Bitmessage адрас атрымальніка, ані Bitmessage адрас адапраўніка.
  • chan немагчыма выключыць, убраўшы якісці цэнтральны сервер ці групу сервераў, дзякуючы поўнай дэцэнтралізаванасці сеціва.
  • chan немагчыма падвергнуць цэнзуры, бо для таго, каю ведаць крыптаграфічныя ключы да chan, дастаткова ведаць толькі імя chan. Такім чынам, любы карыстальнік Bitmessage, які ведае імя рассылкі, можа ананімна чытаць chan і ананімна дасылаць новыя лісты ў chan.
  • любы карыстальнік Bitmessage можа стварыць свой уласны chan, для чаго дастаткова прыдумаць (згенераваць) імя і падзяліцца гэтым імем з пажаданымі карыстальнікамі.

У дадзены момант існуе спіс папулярных агульнавядомых chan-аў, прысвечаных ананімнаму абмяркоўванню розных тэм, пачынаючы ад палітыкі і да ананімнай гульні ў шахматы перапіскай[9].

Выкарыстанне

Афіцыйны кліент PyBitmessage пераведзены на англійскі, нямецкі, французскі, гішпанскі, рускую мовы, а таксама мову эсперанта.

Апроч афіцыйнага кліента PyBitmessage, карыстальнікі маюць магчымасць ужываць Bitmessage ў практычна любой звычайнай праграме электроннай пошты, напрыклад Mozilla Thunderbird ці Outlook Express, дзякуючы ўбудаванаму API[10].

Зноскі

  1. а б Fix message encoding bug · Bitmessage/PyBitmessage@3a8016d (англ.). GitHub. Праверана 10 кастрычніка 2024.
  2. а б CVE - CVE-2018-1000070. cve.mitre.org. Праверана 10 кастрычніка 2024.
  3. а б в Bitmessage's NSA-Proof E-Mail (англ.) (27 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2013. Праверана 14 ліпеня 2013.
  4. Статыстыка Bitmessage, 2013-08-24, Архівавана з арыгінала 13 лістапада 2013, Праверана 23 сакавіка 2014
  5. Liucheng Shi, Zhaozhong Guo, Maozhi Xu Bitmessage Plus: A Blockchain-Based Communication Protocol With High Practicality // IEEE Access. — 2021. — Т. 9. — С. 21618–21626. — ISSN 2169-3536. — DOI:10.1109/ACCESS.2021.3056135
  6. а б в г Dan Nosowitz. What Are Your Options Now For Secure Email?. Popular Science. Праверана 2014-02-09.
  7. а б в г д е Тэхнічнае апісанне Bitmessage. Праверана 24 жніўня 2013.
  8. Адрас рассылкі службы чаму Bitmessage (англ.) (11 ліпеня 2013 году). Праверана 14 ліпеня 2013.
  9. Спіс папулярных адрасоў Bitmessage. Праверана 24 жніўня 2013.
  10. Ужыванне Bitmessage праз Thunderbird з дапамогай BMWrapper (англ.)(недаступная спасылка) (16 чэрвеня 2013 года). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2017. Праверана 3 жніўня 2013.

Літаратура

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.