Postal 2
Postal 2 — шутар ад першай асобы 2003 года[3][4], распрацаваны кампаніяй Running with Scissors. Яна з’яўляецца працягам гульні 1997 года Postal і была выпушчана для Microsoft Windows у красавіку 2003 года, macOS[5] у красавіку 2004 года і Linux у красавіку 2005 года. Postal 2, Як і яе папярэдніца, атрымала вядомасць дзякуючы высокаму ўзроўню гвалту, стэрэатыпам і чорнаму гумару. У адрозненне ад першай гульні Postal, гульня Postal 2 вядзецца ад першай асобы.
Дзеянне гульні адбываецца ў выдуманым горадзе Парадайз, што заснаваны на рэальным горадзе Бісбі. Postal 2 распавядае пра жыццё Чувака, які павінен выконваць звычайныя заданні на працягу гульнявога тыдня, пры гэтым гулец вырашае, наколькі агрэсіўна або пасіўна ён будзе рэагаваць на розныя сітуацыі. Гулец перамяшчаецца па адкрытым свеце, выконваючы свае абавязкі, прычым выбар гульца ўплывае на абстаноўку.
Пасля выхаду гульня атрымала неадназначную ацэнку крытыкаў. Гульня атрымала некалькі пакетаў пашырэння, а ў снежні 2003 года было выпушчана шматкарыстальніцкае пашырэнне пад назвай Postal 2: Share the Pain. Гульня перыядычна абнаўляецца, а ў красавіку 2015 года выйшла новае пашырэнне пад назвай Paradise Lost. Postal 2 стала гульнёй, якая прадавалася хутчэй за астатнія прадукты Linux Game Publishing. У першы ж месяц яна ўнесла вялікі ўклад у далейшую прыбытковасць кампаніі[6].
Гульня прыцягнула ўвагу сваім жорсткім геймплэем і выклікала мноства спрэчак. За гульнёй рушыў услед працяг[7], Postal III, у снежні 2011 года.
Зноскі
- ↑ а б Steam — 2003. Праверана 13 снежня 2023.
- ↑ а б в г д е ё ж GOG.com — 2008.
- ↑ Steve Butts. Postal 2 Goes Gold (англ.). IGN (4 красавіка 2003). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2022. Праверана 1 лістапада 2022.
- ↑ Whiptail Interactive Delivers POSTAL 2 (англ.). Animation World Network. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2019. Праверана 1 лістапада 2022.
- ↑ Postal 2 now available for Mac (англ.). Macworld. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2022. Праверана 1 лістапада 2022.
- ↑ LGP History pt 3: The long haul | Linux Game Publishing Blog(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2022. Праверана 1 лістапада 2022.
- ↑ Tony Smith. New Zealand censor pulls Postal 2 (англ.). www.theregister.com. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2022. Праверана 1 лістапада 2022.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.