PirateBox

PirateBox — партатыўная электронная прылада, якая складаецца з Wi-Fi-роутара і носьбіта інфармацыі. Яна стварае бесправадную сетку для ананімнага і лакальнага абмену файламі[1]. Адметнасць прылады ў тым, што яна не падключаецца да Інтэрнэту[2]. Першапачаткова PirateBox быў распрацаваны для вольнага абмену данымі, якія знаходзяцца ў грамадскім здабытку або распаўсюджваюцца пад свабоднай ліцэнзіяй[3].
Гісторыя
Праект быў створаны ў 2011 годзе Дэвідам Дартсам (англ. David Darts), прафесарам Школы культуры, адукацыі і развіцця чалавека імя Штайнхарта пры Нью-Ёркскім універсітэце, на ўмовах ліцэнзіі Free Art License. Праект набыў значную папулярнасць у Заходняй Еўропе, асабліва ў Францыі. Яго развіццё ў значнай ступені падтрымліваў Маціяс Штрубель (ням. Matthias Strubel).
З цягам часу канцэпцыя PirateBox пашырылася ад простага лакальнага абмену файламі да выкарыстання ў адукацыйных мэтах у дзяржаўных школах, на прыватных мерапрыемствах (накшталт крыптавечарын), а таксама для абыходу цэнзуры.
17 лістапада 2019 года Маціяс Штрубель абвясціў аб закрыцці праекта, спаслаўшыся на тэхнічныя цяжкасці, звязаныя з пашырэннем блакіроўкі прашывак у роутарах і прымусовым выкарыстаннем HTTPS у браўзерах.
Усталяванне
PirateBox можна ўсталяваць на розныя прылады :
- Маршрутызатары Wi-Fi: Першай мадыфікаванай прыладай стаў TP-Link MR3020[4]. Пазней сістэму ўсталеўвалі таксама на карт-рыдэр з wifi Zsun[5]. Поўны спіс падтрымліваемых прылад можна знайсці на афіцыйнай wiki-старонцы праекта[6]
- Аднаплатныя камп'ютары: Напрыклад, Raspberry Pi[7][8].
- Прылады на базе Android (версіі 2.3+): Існуе неафіцыйны порт для некаторых rooted-прылад[9].
- PirateBox Live USB: Дазваляе часова ператварыць любы камп'ютар у PirateBox[10].
Выкарыстанне
Карыстальнікі падключаюцца да PirateBox праз Wi-Fi без уводу пароля. Пасля падключэння яны могуць атрымаць доступ да лакальнай вэб-старонкі для загрузкі або спампоўвання файлаў, а таксама выкарыстоўваць ананімны чат або форум. Увесь абмен данымі адбываецца выключна ў лакальнай сетцы прылады і не перадаецца ў Інтэрнэт.

Праект выкарыстоўваецца ў адукацыйных мэтах для распаўсюджвання кантэнту сярод навучэнцаў, дазваляючы ім абменьвацца інфармацыяй праз чат або форум. PirateBox таксама знаходзіць прымяненне ў месцах, дзе доступ у Інтэрнэт абмежаваны, непрактычны або немагчымы.
Адным з найбольш вядомых форкаў (адгалінаванняў) праекта з'яўляецца LibraryBox, створаны Джэйсанам Грыфі (Jason Griffey)[11]. Гэтая версія была спецыяльна адаптавана для выкарыстання ў адукацыйных мэтах, бібліятэках, ахове здароўя і для рэагавання на надзвычайныя сітуацыі. Як і PirateBox, праект LibraryBox прызначаны для распаўсюджвання лічбавай інфармацыі ў месцах, дзе адсутнічае адкрыты доступ у інтэрнэт. Першапачаткова праграмнае забеспячэнне было аптымізавана для працы на роутары TP-Link MR 3020, а распрацоўка версіі 2.1 фінансавалася за кошт гранта ад фонду Knight Foundation.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ By. A Pirate Box For Sharing Files (англ.). Hackaday (12 студзеня 2013). Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ Create your own version of The Pirate Bay(нявызн.). The Hindu (26 лістапада 2013). Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ Anderson, Nate. PirateBox: an “artistic provocation” in lunchbox form (англ.). Ars Technica (31 студзеня 2011). Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ PirateBox DIY – OpenWrt (англ.)(недаступная спасылка). David Darts (9 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2015. Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ openwrt:zsun [ PIRATEBOX ](недаступная спасылка). piratebox.cc. Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2025. Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ openwrt:hardware [ PIRATEBOX] (англ.)(недаступная спасылка). piratebox.cc. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2014. Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ 7 Steps to create a decentralized network using piratebox [Beginners - Dynumic](недаступная спасылка). Dynumic (12 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2018. Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ ChiPirate-BOX: the chipest and cheapest Pirate-BOX ever - raspibo. www.raspibo.org. Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ Fun2Code. fun2code-blog.blogspot.com. Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ Run PirateBox on your Laptop from USB [Linux PirateBoxLive](нявызн.)(недаступная спасылка). forum.daviddarts.com. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2018. Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ LibraryBox. jasongriffey.net. Праверана 26 кастрычніка 2025.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.